Scientists of Belarus: Mikhail Uladzimiravich Myasnikovich (To the 60th anniversary)
/ Publications / Scientific Journals
Scientists of Belarus: Mikhail Uladzimiravich Myasnikovich (To the 60th anniversary)

| Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus (Vestsi Natsiyanalnai Akademii Navuk Belarusi)
SERIES OF HUMANITARIAN SCIENCESPublished by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus |
Separate article from Number 2, 2010 (pp. 121--124)
SCIENTISTS OF BELARUS
Mikhail Uladzimiravich Myasnikovich (To the 60th anniversary).
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (Да 60-годдзя з дня нараджэння)
Вядомаму і аўтарытэтнаму грамадскаму, палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу Рэспублікі Беларусь, выдатнаму арганізатару тэарэтыку і практыку дзяржавабудаўніцтва і навукі, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члену Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, доктару эканамічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, ганароваму доктару Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў Міхаілу Уладзіміравічу Мясніковічу 6 мая спаўняецца 60 гадоў.
Жыццёвы шлях Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча цяжка назваць простым. Раскрыць і ўсебакова паказаць чалавека, яго багатую палітру жыццёвага лёсу заўсёды складана, а тым больш асобы рознабаковага таленту. Яго працоўная, грамадская дзейнасць выпала на бурныя і багатыя на грамадска-палітычныя падзеі 80-90-я гг. XX ст. У гэтай віхуры падзей Міхаіл Уладзіміравіч не проста выстаяў, выжыў, а захаваў грамадзянскую пазіцыю, не здрадзіў нацыянальным і дзяржаўным інтарэсам, пакінуў значны след у набыцці дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1950 г. у вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1967 г. з сярэбраным медалём закончыў Сноўскую сярэднюю школу, выявіўшы асаблівыя схільнасці да прадметаў прыродазнаўчага напрамку. Здольны вучань быў актыўным удзельнікам раённых і абласных алімпіяд па хіміі, фізіцы, матэматыцы. Гэта абумовіла яго выбар паступлення ў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, дзе дапытлівы юнак у 1967-1972 гг. не толькі набываў веды і авалодваў навыкамі па спецыяльнасці, але і развіваў і ўдасканальваў свой інтэлект у глыбокай аналітычнай працы над складанымі і супярэчлівымі праблемамі прафесійнай дзейнасці і грамадскага жыцця. За лепшую навукова-даследчую працу ён быў узнагароджаны ганаровай граматай і сярэбраным медалём Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі. Уменне выкарыстоўваць набыты жыццёвы вопыт дзеля спасціжэння глыбінных узаемасувязей прыродных, тэхнічных і сацыяльных працэсаў стане важнай рысай далейшай біяграфіі юбіляра. Чалавеказнаўчыя якасці і арганізатарскія здольнасці Міхаіла Уладзіміравіча набывалі тэарэтычнае ўзбагачэнне ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе, якую ён закончыў з адзнакай у 1989 г.
Працоўную дзейнасць М.У. Мясніковіч пачаў інжынерам тэхнічнага аддзела дзяржаўнага праектнага інстытута "Мінскпраект". У 1973-1983 гг. ён займаў інжынерныя і кіруючыя пасады ў сістэме камунальнай гаспадаркі г. Мінска. На ўсіх працоўных месцах малады спецыяліст і кіраўнік сваю энергію і здольнасці аддаваў ажыццяўленню рэальных спраў. Імкнучыся да грунтоўнага вырашэння складаных праблем развіцця горада, ён знаходзіў варыянты аптымальных і гарманічных вытворчых дзеянняў. Паступова ў яго выпрацоўваліся асаблівасці высокага прафесіяналізму і кампетэнтнасці, фарміраваўся стыль эфектыўнага менеджара, складвалася добразычлівая, дэмакратычная манера адносін да людзей. У 1983-1984 гг. Міхаіл Уладзіміравіч працуе старшынёй выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска, у 1984-1985 гг. - намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 1985-1986 гг. - сакратаром Мінскага гаркама КП Беларусі, а ў 1986-1990 гг. - міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.
Талент М.У. Мясніковіча на поўную сілу раскрыўся на этапе найноўшай гісторыі Беларусі. У 1987 г. ён прызначаецца намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР - Старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванні, а ў 1991 г. - першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У складзе Урада Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч займаўся пытаннямі макраэканомікі, рэфармавання народнай гаспадаркі, узначальваў працу з міжнароднымі фінансава-эканамічнымі інстытутамі - быў прадстаўніком ад Рэспублікі Беларусь у Міжнародным валютным фондзе, Сусветным банку, Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця. М.У. Мясніковіч - аўтар канцэпцыі і праграмы гаспадарчага разліку і самафінансавання, якая была падтрымана камісіяй Савета Міністраў СССР. Як прыхільнік стварэння эфектыўнай нацыянальнай эканомікі кіраваў і асабіста актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы, забяспечваў прыняцце Вярхоўным Саветам XII склікання першай Праграмы пераходу Рэспублікі Беларусь да рыначнай эканомікі (1990), а таксама Праграмы па выхаду з крызісу (1994).
3 1994 г. М.У. Мясніковіч - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, узначальвае працу ў знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай сферах будаўніцтва, па развіцці транспарту, гандлю, камунікацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Здольнасць бачыць найболыш перспектыўныя шляхі выхаду з складаных палітычных і сацыяльна-эканамічных сітуацый, утрымліваць сябе ў полі прадукцыйнага дыялогу розных падыходаў і думак па надзённых пытаннях развіцця гаспадарчага і дзяржаўнага будаўніцтва забяспечыла асобе Міхаіла Уладзіміравіча заслужаны і справядлівы аўтарытэт, павагу як у вышэйшых органах улады краіны, так і ў шырокім грамадскім асяроддзі, сярод простых людзей.
3 1995 па 2001 г. М.У. Мясніковіч працаваў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры яго непасрэдным удзеле была пабудавана ўстойлівая і эфектыўная "вертыкаль кіравання" дзяржаўным і гаспадарчым комплексам Беларусі. Вядомы яго уклад у структурнае фарміраванне дзяржаўнай палітыкі кіравання на шляху ўдасканалення дэмакратычных інстытутаў улады па аптымізацыі іх дзейнасці ва ўнутраным жыцці краіны і павышэнні прэстыжу дзяржавы на міжнароднай арэне.
На самых адказных дзяржаўных і гаспадарчых пасадах Міхаіл Уладзіміравіч праявіў сябе як кіраўнік, які валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, высокай працаздольнасцю, уменнем маштабна мысліць, хутка ацэньваць сітуацыю, знаходзіць нестандартныя рашэнні і забяспечваць іх выкананне з мінімальнымі стратамі духоўнага і інтэлектуальнага рэсурсу
У кастрычніку 2001 г. М.У. Мясніковіч прызначаецца на пасаду Прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з кастрычніка 2004 г. - Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Варта заўважыць, што навука заўсёды была сферай яго асаблівай жыццёвай увагі. У 1994 г. Міхаіл Уладзіміравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю "Умовы і фактары станаўлення рыначнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь (палітыка-эканамічны аналіз)", а ў 1998 г. - доктарскую дысертацыю "Фінансава-прамысловыя групы і іх роля ў станаўленні рыначных адносін". У 2003 г. яму прысвойваецца вучонае званне прафесара, у 2008 г. - ганаровага доктара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў, а ў 2009 г. ён абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Праца Міхаіла Уладзіміравіча ў вытворчасці, органах дзяржаўнага кіравання, тэарэтычнае асэнсаванне ім назапашанага вопыту на базе глыбокага вывучэння сучаснай эканамічнай тэорыі сфарміравалі яго як вучонага, здольнага не толькі генерыраваць новыя ідэі і канцэпцыі, але і арганізаваць практычную рэалізацыю навуковых падыходаў у кіраванні працэсамі сацыяльна-эканамічнага і навукова-інавацыйнага развіцця краіны, якія адпавядаюць рэальнаму стану сучасных навуковых падыходаў. У шырокае кола навуковых інтарэсаў М.У. Мясніковіча ўваходзяць тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення і развіцця фінансава-прамысловых груп у пераходных эканоміках, а таксама распрацоўка новых канцэптуальных падыходаў да ўзаемадзеяння з транснацыянальнымі карпарацыямі ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканомікі. Яму належыць шэраг фундаментальных даследаванняў, якія развіваюць тэорыю і метадалогію эканамічнай бяспекі дзяржавы. 3 яго імем звязаны навуковае абгрунтаванне прынцыпаў пабудовы нацыянальнай інавацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і практычная дзейнасць паяе стварэнні. Навуковыя працы М.У. Мясніковіча ў сферы транзітыўнай эканомікі, макраэканамічнага рэгулявання і інтэграцыйных працэсаў ляглі ў аснову сучасных уяўленняў пра заканамернасці развіцця сацыяльна арыентаванай мадэлі беларускай эканомікі.
Міхаіл Уладзіміравіч з'яўляецца аўтарам звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій і 4 вучэбных дапаможнікаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ нашай краіны.
Глыбокі тэарэтычны аналіз пытанняў макраэканамічнага рэгулявання, вывучэнне вопыту і праблем прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь дазволілі М.У. Мясніковічу распрацаваць і навукова абгрунтаваць метадалагічныя падыходы да фарміравання і ўдасканалення сістэмы кіравання эканомікай пераходнага перыяду, яе паслядоўнай інтэграцыі ў глабальныя сусветна-гаспадарчыя сувязі. Даследчык пераканаўча даказаў, што выхад з крызісу і далейшы рост беларускай эканомікі магчымы толькі на аснове праграмна-мэтавага метаду кіравання і канцэнтрацыі абмежаваных рэсурсаў па прыярытэтах з выкарыстаннем пераважна эканамічных інструментаў рэгулявання рынку пад кантролем і пры ўдзеле дзяржавы. Вынікі першага этапу гэтых даследаванняў былі абагульнены Міхаілам Уладзіміравічам у манаграфіі "Станаўленне рыначнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь", якая выйшла ў 1994 г. Шэраг прапанаваных у працы метадалагічных рашэнняў застаецца актуальным для нашай дзяржавы і па сённяшні дзень.
У якасці асноўнай умовы эвалюцыі грамадства, дзяржавы і чалавека М.У. Мясніковіч разглядае распрацоўку комплекснай і доўгатэрміновай канцэпцыі развіцця беларускай эканомікі, якая ўключае сучасныя метады планавання і прагназавання. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам распрацаваны Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага развіцця на перыяд да 2025 г., на аснове якога ў 2005 г. былі ўпершыню сфарміраваны і зацверджаны на дзяржаўным узроўні прыярытэты навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2006-2010 гг. Тэарэтычныя аспекты гэтай працы знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі Міхаіла Уладзіміравіча "Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: крыніцы і перспектывы ўстойлівага росту", выдадзенай у 2005 г.
Міхаіл Уладзіміравіч апублікаваў манаграфічныя даследаванні: "Фарміраванне фінансавапрамысловых груп у пераходных эканоміках (на прыкладзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі)" (1997), "Навуковыя асновы інавацыйнай дзейнасці" (2003), "Інавацыйная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь: тэорыя і практыка" (2004), "Навука Беларусі на сучасным этапе: задачы і арганізацыя навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці" (у сааўтарстве) (2006), "Нацыянальная бяспека Рэспублікі Беларусь: прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага ўстойлівага інавацыйнага развіцця" (у сааўтарстве) (2006), "Саюзная дзяржава: стварэнне і перспектывы ўстойлівага развіцця" (2006) і інш.
Аналізуючы працэсы глабалізацыі, станаўлення ў сусветнай эканоміцы новых форм міжфірменнай кааперацыі і абвастрэння міжнароднай канкурэнцыі ў пачатку XXI ст., М.У. Мясніковіч прапаноўвае канцэпцыю пераходу беларускай эканомікі ад этапу стабілізацыі і экстэнсіўнага росту да якасна новай стратэгіі. Яе асноўныя элементы - інтэнсіўнае развіццё за кошт павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў, павышэнне ступені адкрытасці эканомікі і актыўнае ўключэнне беларускіх вытворцаў у арганізацыйныя, тэхналагічныя, фінансавыя і маркетынгавыя адносіны з кампаніямі-лідарамі сусветнай эканомікі.
Асноўныя намаганні па арганізацыі айчыннага навуковага працэсу М.У. Мясніковіч скіроўвае на правядзенне і каардынацыю прыкладных навуковых даследаванняў Дзякуючы ініцыятыўнай пазіцыі Міхаіла Уладзіміравіча створаны новыя комплексныя мэтавыя праграмы навуковых даследаванняў, накіраваныя на ўкараненне ў вытворчасць перадавых тэхналагічных працэсаў, навукаёмістай, канкурэнтаздольнай на сусветных рынках прадукцыі, фарміраванне перспектыўных навуковых напрамкаў, павышэнне эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці, стварэнне сучаснага грамадства з апорай на ўласны навукова-тэхнічны патэнцыял, развіццё міжнароднага абмену ў навуковай сферы, прыцягненне таленавітай моладзі ў навуку, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і інш.
За час працы М.У. Мясніковіча на пасадзе Старшыні Прэзідыума Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая гістарычна з'яўляецца буйнейшым навуковым цэнтрам краіны, набыла дадатковыя якасці і стала важнейшым элементам нацыянальнай інавацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
М.У. Мясніковіч выступіў ініцыятарам і непасрэдным арганізатарам Першага з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 1-2 лістапада 2007 г. у г. Мінску. Сёння можна канстатаваць, што гэта падзея, без пераболыпання, стала эпахальнай з'явай у гісторыі беларускай навукі, актывізавала намаганні айчыннай навуковай супольнасці ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. У рабоце з'езда вучоных прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. На маштабным навуковым форуме, які не мае аналагаў у гісторыі Беларусі і болышасці краін СНД, была выпрацавана цэласная сістэма мер, накіраваных на фарміраванне ў краіне эканомікі ведаў. Галоўнай тэмай выступления на Першым з'ездзе вучоных Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі "Стратэгія будучыні", асноўнага даклада Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі М.У. Мясніковіча "Навука - прагрэсу краіны", выступленняў дэлегатаў, удзельнікаў і гасцей з'езда стала абмеркаванне месца і ролі беларускіх вучоных у мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, пытанняў павышэння эфектыўнасці навуковай дзейнасці і фарміравання нацыянальнай інавацыйнай сістэмы.
Міхаіл Уладзіміравіч у гушчы навуковага жыцця не толькі нашай краіны, але і далёкага замежжа. Ён часта выступае на міжнародных кангрэсах і сімпозіумах. Даклады і паведамленні М.У. Мясніковіча адрозніваюцца грунтоўнасцю, глыбінёй навуковага асэнсавання, актуальнасцю поглядаў на стан сучаснага развіцця навукі, яе ролі ў развіцці грамадства. Толькі ў апошні час ён выступіў на міжнароднай канферэнцыі для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы "Навука і палітыка ў сферы адукацыі" (Малдова), Лонданскім эканамічным форуме (Вялікая Брытанія), міжнароднай навуковай канферэнцыі "Навука ў Балтыйскім рэгіёне: дасягненні і перспектывы супрацоўніцтва" (Літва), міжнароднай навуковай канферэнцыі "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця" (Беларусь) і інш.
М.У. Мясніковіч з'яўляецца старшынёй міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, старшынёй Нацыянальнага савета па космасу пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні міжведамаснай камісіі па пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, намеснікам старшыні міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, старшынёй падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, намеснікам старшыні Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, старшынёй Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях і інш.
Пачэсная праца Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча высока ацэнена кіраўніцтвам нашай дзяржавы. Ён узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", ордэнам Айчыны III ступені, медалямі, ганаровымі граматамі Урада і Парламента Рэспублікі Беларусь, адзначаны трыма падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За вялікі ўклад у развіццё расійска-беларускага супрацоўніцтва і далейшае збліжэнне народаў Расіі і Беларусі ў 2009 г. М.У. Мясніковіч узнагароджаны ордэнам Дружбы Расійскай Федэрацыі.
Вучоныя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі горача віншуюць паважанага Міхаіла Уладзіміравіча з юбілеем і жадаюць яму моцнага здароўя, шчасця ў жыцці, далейшых поспехаў у навуковай, навукова-арганізацыйнай і дзяржаўнай дзейнасці на карысць нашай Беларусі і яе народа.
Бюро Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
/ Publications / Scientific Journals / Back to Top of Page
Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: July 29, 2010
Created with assistance of Mrs. Lyudmila V. Smolentseva
Copyright © 2010 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 2010 The Belaruskaya Navuka Publishing House