|
ПАВЕДАМЛЕННЕ
Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з пунктамі 28 і 29 Статута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведамляе аб правядзенні выбараў членаў Акадэміі навук 24 красавіка 2009 года і наяўнасці вакансій правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па наступных спецыяльнасцях:
Правадзейнымі членамі (акадэмікамі) і членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі могуць быць абраны вядомыя вучоныя – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць вучоную ступень доктара навук, унеслі вялікі ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі першараднага значэння. Права вылучэння кандыдатаў у правадзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты па аб’яўленых спецыяльнасцях маюць навуковыя арганізацыі, установы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, правадзейныя члены (акадэмікі) па напрамках сваёй навуковай дзейнасці. Члены-карэспандэнты маюць права для вылучэння кандыдатаў у члены-карэспандэнты. Вылучэнне кандыдатаў навуковымі арганізацыямі і ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, праводзіцца на пасяджэннях вучоных (навукова-тэхнічных) саветаў шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў ад агульнай колькасці іх членаў. Просім пісьмовае паведамленне аб вылучаных кандыдатах у правадзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты з адпаведнай матывіроўкай і сфарміраванымі ў 2-х экземплярах асабістымі справамі на працягу трох тыдняў са дня публікацыі паведамлення аб правядзенні выбараў прадставіць ва Упраўленне кадравай і прававой работы апарату НАН Беларусі (каб. 404) на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі. Даведкі аб спісе неабходных дакументаў для фарміравання асабістых спраў кандыдатаў можна атрымаць па тэл. 284-25-91, 284-14-38, 284-26-26.
Прэзідыум НАН Беларусі |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||