Вучоныя Беларусі: Генадзій Міхайлавіч Лыч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)
/ Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы
Вучоныя Беларусі: Генадзій Міхайлавіч Лыч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

| Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі СЕРЫЯ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУКВыдавецтва Беларуская навука, Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Асобны артыкул з нумара 1, 2010 (С. 121--122)
ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСI
Мядзведзеў В.Ф.
Генадзій Міхайлавіч Лыч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)
25 лютага 2010 г. споўнiлася 75 гадоў выдатнаму беларускаму вучонаму-эканамісту, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару эканамічных навук, прафесару Генадзію Міхайлавічу Лычу.
Генадзій Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Магільнае Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна, скончыў Магільнянскую сярэднюю школу, а затым аддзяленне эканомікі сельскай гаспадаркі планава-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).
3 1958 па 1961 г. працаваў на Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі. У 1961 г. паступіў у аспірантуру пры Усесаюзным НДІ гідратэхнікі і меліярацыі імя А. М. Касцякова. У паспяхова абароненай у 1961 г. кандыдацкай дысертацыі ён прымяніў якасна новы метадалагічны падыход да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці асушальных меліярацый у зоне няўстойлівага і залішняга ўвільгатнення, што дазволіла яму істотна ўдакладніць ацэнку эканамічнай эфектыўнасці, буйнамаштабнага асушэння балот і забалочаных зямель, якія праводзіліся ў тыя гады.
Праблемам эфектыўнасці меліярацыі Генадзій Міхайлавіч прысвяціў наступныя 12 гадоў сваёй навуковай дзейнасці, працуючы пасля заканчэння аспірантуры спачатку ў Беларускім НДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (1964-1967 гг.), а затым у Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1967-1977 гг.).
У 1972 г. па выніках сваіх навуковых распрацовак ён абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Эканамічная эфектыўнасць асушальных меліярацый". У ёй вучоны яшчэ болын удакладніў метады вызначэння эканамічнай эфектыўнасці меліярацыі балот і забалочаных зямель, якія прымяняліся да яго і прыводзілі да штучнага павышэння яе абагульненых паказчыкаў У прыватнасці, ім былі распрацаваны болындасканалыя метадычныя прыёмы ўліку фактару часу, якія затым былі пакладзены ў аснову прапанаванай Г.М. Лычом прынцыпова новай дынамічнай мадэлі вызначэння эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў Побач з гэтым ім былі сфармуляваны каштоўныя прапановы па забеспячэнні супастаўляльнасці затрат і эфектаў шляхам болын поўнага ўліку аднаразовых і бягучых затрат, звязаных з атрыманнем эфекту ад меліярацыі і сельскагаспадарчага асваення меліяраваных зямель. Найважнейшыя вынікі навуковых даследаванняў Г.М. Лыча па гэтай народнагаспадарчай праблеме знайшлі адлюстраванне ў радзе манаграфій, а таксама шматлікіх артыкулах, апублікаваных у саюзных і рэспубліканскіх выданнях. Па сутнасці, ужо да сярэдзіны 1970-х гг. Генадзій Міхайлавіч стаў агульнапрызнаным у навуковым свеце СССР аўтарытэтам у галіне эканомікі асушальных меліярацый. За гэтыя заслугі ў 1977 г. яму было прысвоена навуковае званне прафесара, а у 1980 г. - заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР.
З канца 1970-х гг. кола навуковых інтарэсаў Г.М. Лыча істотна пашырылася. У цэнтры яго ўвагі знаходзіліся праблемы эканамічнай эфектыўнасці ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці, перш за ўсё эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у аграрны сектар эканомікі і асноўных фондаў сельска гаспадарчых прадпрыемстваў Вынікі гэтых распрацовак таксама знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх публікацыях, у тым ліку ў дзвюх аўтарскіх манаграфіях - "Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці" і "Эканамічная эфектыўнасць вытворчых рэсурсаў", адной калектыўнай манаграфіі - "Размяшчэнне і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларускай ССР".
Аналіз гэтых прац паказвае, што Генадзій Міхайлавіч нярэдка выказваў меркаванні, якія разыходзіліся з думкамі, існуючымі ў навуковым свеце, а таксама з праводзімымі на практыцы мерапрыемствамі. Звернемся да аднаго з іх. Так, насуперак агульнапрынятай у той час думцы аб мэтазгоднасці ўсямернага разгортвання будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў прамысловага тыпу больш буйных памераў Генадзій Міхайлавіч выявіў рад негатыўных вынікаў рэалізацыі на практыцы такога падыходу да развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы прадукцыйнай жывёлагадоўлі. У далейшым гэта стала відавочным і для гаспадарнікаў Прызнанне Генадзія Міхайлавіча Лыча як аднаго з вядучых эканамістаў-аграрнікаў па праблемах эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў і асноўных фондаў пацвердзілася выбраннем яго ў 1986 г. членам-карэспандэнтам АН БССР.
У сувязі з пераходам у сістэму АН БССР (у 1988 г. - загадчык аддзела, з 1989 г. - дырэктар Інстытута эканомікі, з 1992 па 1998 г. - адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў з 1999 г. - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі HAH Беларусі, з 2007 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта). Генадзій Міхайлавіч заняўся праблемамі мікраэканомікі, у прыватнасці, рыначных рэформ, эканамічнага суверэнітэту (сааўтар "Канцэпцыі эканамічнага суверэнітэту Беларускай ССР", "Праграмы пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі" і г. д.). У 1992 г. ён быў выбраны акадэмікам АН БССР. Пэўным вынікам даследаванняў Г.М. Лыча па пытаннях пераходу нашай краіны да рыначнай эканомікі з'яўляецца манаграфія "Рыначнае рэфармаванне эканомікі Беларусі: вынікі і перспектывы", апублікаваная ў 2000 г.
У апошнія гады, улічваючы цяжкія вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Генадзій Міхайлавіч прымае актыўны ўдзел у правядзенні шырокамаштабных навуковых даследаванняў якія прадугледжваюць распрацоўку сістэмы навукова абгрунтаваных мерапрыемстваў па пераадоленні гэтых наступстваў Пад яго навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле былі распрацаваны метады вызначэння, аналізу і ацэнкі сацыяльна-эканамічных страт, якія прычыняюцца народнай гаспадарцы краіны буйнымі тэхнагеннымі аварыямі, а таксама здзейснены гэтыя разлікі. Дарэчы, падобная работа не была праведзена ні ў Расіі, ні ва Украіне. Вынікі даследаванняў па Чарнобыльскай праблеме адлюстраваны ў дзвюх манаграфіях (у сааўтарстве з З.Р. Пацеевай) - "Чарнобыльская катастрофа: сацыяльна-эканамічныя праблемы і шляхі іх вырашэнняў" і "Эканамічная навука - рэабілітацыі раёнаў радыеактыўнага забруджання". Адначасова шмат увагі ён удзяляе і іншым сацыяльна-эканамічным аспектам праблемы экалогіі, у тым ліку эканамічнай бяспецы і экалагізацыі эканомікі. У 2002 г. ім апублікавана манаграфія "Экалагічная бяспека: сацыяльна-эканамічныя аспекты" (у сааўтарстве з З.Р. Пацеевай і інш.) і ў 2004 г. - вучэбна-метадычны дапаможнік "Сацыяльна-эканамічныя аспекты экалагізацыі вытворчасці".
Разам з навуковымі даследаваннямі Генадзій Міхайлавіч актыўна займаецца публіцыстыкай. Ім напісаны рад навукова-папулярных кніг, прысвечаных актуальным пытанням грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У апошнія пяць гадоў акадэмік Г.М. Лыч вялікую ўвагу ў сваёй навуковай працы надае даследаванню праблем эфектыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці і інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі. Абедзве гэтыя праблемы ў сучасны час набылі асаблівую актуальнасць. Першая з іх - у сувязі з жыццёвай неабходнасцю хутчэйшага пераадолення вялікага адмоўнага сальда знешняга гандлю, а другая - пераходу нацыянальнай эканомікі на інавацыйны шлях развіцця. Па абедзвюх указаных праблемах Г.М. Лычом апублікаваны рад артыкулаў у часопісах і зборніках навуковых прац. Асноўная ўвага ў іх надаецца такім пытанням, як метадалагічныя падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці экспартна-імпартных аперацый, павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, у тым ліку яе аграпрамысловага комплексу, на сусветным рынку з дапамогай болын эфектыўнай адаптацыі да глабалізацыі светагаспадарчых сувязей і падключення да глабальных вытворча-збытавых і інавацыйных сетак, а таксама абгрунтаванне важнейшых прыкмет інавацыйнай эканомікі і ацэнка на інавацыйнасць нацыянальна-гаспадарчага комплексу, вызначэнне ролі дзяржавы, канкурэнтнага рынку і грамадзянскага грамадства ў інавацыйным развіцці краіны, абгрунтаванне неабходнасці іх актыўнага ўзаемадзеяння з мэтай паскарэння пераводу інавацыйнай эканомікі на інавацыйныя рэйкі.
Усяго акадэмікам Г.М. Лычом апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій.
На працягу ўсёй сваёй навуковай дзейнасці Генадзій Міхайлавіч Лыч удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых кадраў Рэспублікі Беларусь. Ім падрыхтавана 15 кандыдатаў і 2 дактары эканамічных навук.
Ад ўсёй душы віншуем юбіляра, Генадзія Міхайлавіча Лыча, з 75-годдзем і жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, новых творчых поспехаў дабрабыту.
/ Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы / Да пачатку старонкі
Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 13 лютага 2010 г.
Створана пры ўдзеле Людмілы В. Смаленцавай
Капірайт © 2010 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Капірайт © 2010 Выдавецкі дом "Беларуская навука"