Музей старажытнабеларускай культуры
/ Арганізацыі / Музеі і архіў / Музей старажытнабеларускай культуры
Афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі Музея старажытнай беларускай культуры адбылося 15 траўня 1979 г., калі ўрачыста адзначалася 50-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У аснову музейнага збору пакладзены калекцыі, сабраныя на працягу многіх гадоў супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы ў ходзе мастацтвазнаўчых і этнаграфічных экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі. Галоўнай мэтай музея з'яўляецца фарміраванне эксперыментальнай базы для далейшага развіцця розных галін гістарычнай навукі - гісторыі мастацтваў, рамёстваў, этнаграфіі, эстэтыкі. За час свайго існавання Музей стаў важным навукова-даследчым, асветніцкім цэнтрам, які праводзіць разнастайную работу па зборы, захоўванню, вывучэнню помнікаў старажытнабеларускай культуры і мастацтва.
Музей старажытнабеларускай культуры складаецца з трох асноўных выставачных залаў і памяшканняў, у якіх размешчаны экспанаты з Чарнобыльскай зоны. У ім прадстаўлены матэрыялы 14 буйных калекцый, што налічваюць каля 30 тысяч адзінак захоўвання асноўнага, навукова-дапаможнага і эксперыментальна-рэстаўрацыйнага фондаў. Штогод Музей наведваюць 5-6 тысяч чалавек.
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.