Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук


logo   
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА МАТЭРЫЯЛАЗНАЎСТВУ

вул. П. Броўкі, 19, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-15-58. E-mail: ifttpanb@ifttp.bas-net.by
Вэб-сайт: http://www.physics.by


Заснаваны ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: д.ф.-м.н. Валерый Міхайлавіч ФЕДАСЮК, тэл.: (017) 284-27-91
Вучоны сакратар: к.х.н. Аляксандр Уладзіміравич ЗУБЕЦ, тэл.: (017) 284-28-14

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаваных стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодзячых і звышцвёрдых матэрыялаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі фізікі цвёрдага цела; фізікі магнітных плёнак; фізікі паўправаднікоў; тэорыі цвёрдага цела; фізікі высокіх ціскаў і сінтэзу звышцвёрдых матэрыялаў; тугаплаўкай керамікі і нанаматэрыялаў; радыяцыйных уздзеянняў; фізікі магнітных матэрыялаў; неметалічных ферамагнетыкаў; фізікі звышправодзячых матэрыялаў; электроннай керамікі; фізіка-хімічных тэхналогій; аддзелы цвердацельнай электронікі; крыягенных даследаванняў

Цэнтры калектыўнага карыстання: Цэнтр крыягенных даследаванняў; Радыяцыйны цэнтр

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 01.04.10 Фізіка паўправаднікоў

Прадукцыя і паслугі: новыя імпартазамяшчальныя высокія тэхналогіі, матэрыялы, прыстасаванні і прыборы для выкарыстання ў радыёэлектроніцы, прыборабудаванні і электратэхнічнай прамысловасці, металаапрацоўчай прамысловасці, медыцыне, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і аўтатранспарце


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ МЕХАНІКІ МЕТАЛАПАЛІМЕРНЫХ СІСТЭМ ІМЯ У.А. БЕЛАГА

вул. Кірава, 32-а, 246050, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 77-52-11. E-mail: mpri@mail.ru
Вэб-сайт: http://mpri.org.by


Заснаваны ў 1969 г.

Дырэктар: акадэмік Мікалай Канстанцінавіч МЫШКІН, тэл.: (0232) 77-46-46
Нам. дырэктара па навукова-арганізацыйнай рабоце: к.т.н. Валерый Васільевіч КОНЧЫЦ, тэл.: (0232) 77-46-58

Напрамкі дзейнасці: Развіццё асноў фізікі, хіміі і механікі палімераў, распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў. Распрацоўка тэорыі трэння, змазкі і зношвання цвёрдых цел, стварэнне матэрыялаў, пакрыццяў і змазак для рухомых спалучэнняў

Структурныя падраздзяленні: аддзелы матэрыялазнаўства і тэхналогіі рэцыклінгу палімерных сістэм; радыяцыйнай і атмасфернай стойкасці палімерных кампазітаў; вадкакрышталічных матэрыялаў і лігнапластыкі; трыбалогіі; тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў; герметалогіі; фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак; механікі адаптыўных матэрыялаў і біямеханікі; фрыкцыйнага матэрыялазнаўства; СКТБ "Металапалімер"

Цэнтры калектыўнага карыстання: Беларускі рэспубліканскі цэнтр зондавай мікраскапіі; Цэнтр трыбалагічных выпрабаванняў і сертыфікацыі кампазіцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.04 Трэнне і знос у машынах

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.04 Трэнне і знос у машынах

Прадукцыя і паслугі: разлікі на трываласць і жорсткасць канструкцый з палімерных кампазітаў, механічныя выпрабаванні матэрыялаў па стандартах ISO і ДАСТ; вызначэнне гарантыйных тэрмінаў эксплуатацыі вырабаў з палімерных і кампазіцыйных матэрыялаў у зададзеных кліматычных умовах; аналіз хімічнага складу і фізіка-хімічнай структуры палімерных матэрыялаў; выдавецкая і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, прэпрынтаў, бланкаў, даведачнай і рэкламнай літаратуры)


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНОЙ ФІЗІКІ

вул. Акадэмічная, 16, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-17-94. E-mail: admcom@iaph.bas-net.by
Вэб-сайт: http://iaph.bas-net.by


Заснаваны ў 1963 г.

Дырэктар: д.ф.-м.н. Мікалай Пятровіч МІГУН, тэл.: (017) 284-17-94
Вучоны сакратар: к.т.н. Андрэй Львовіч МЯЛЕШКА, тэл.: (017) 284-23-00

Напрамкі дзейнасці: Фізіка неразбураючага кантролю. Распрацоўка метадаў, сродкаў і інфармацыйных тэхналогій неразбураючага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі матэрыялаў, вырабаў і прамысловых аб'ектаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі металафізікі; кантактна-дынамічных метадаў кантролю; радыёхвалевых метадаў кантролю; электрамагнетызму; магнітных метадаў кантролю; ультрагукавога і капілярнага кантролю; фізікі электрамагнітных страт; вылічальнай дыягностыкі; сектар маніторынгу дынамічных працэсаў; канструктарска-тэхналагічны аддзел

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.11 Метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні; 05.11.13 Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.02.11 Метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні; 05.11.13 Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

Прадукцыя і паслугі: прыборы, метады і тэхналогіі неразбураючага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі; вымярэнні фізіка-механічных і магнітных характарыстык рэчываў, матэрыялаў і вырабаў; падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ТЭХНАЛОГІІ МЕТАЛАЎ

вул. Бялыніцкага-Бірулі, 11, 212030, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0222) 28-01-49. E-mail: info@itm.by
Вэб-сайт: http://www.itm.by


Заснаваны ў 1970 г.

Дырэктар: акадэмік Яўгеній Ігнацьевіч МАРУКОВІЧ, тэл.: (0222) 27-93-67
В.а. вучонага сакратара: Аксана Алегаўна СТАНЮЛЕНІС, тэл.: (0222) 28-85-98

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка тэарэтычных асноў кіравання працэсамі фарміравання структуры і ўласцівасцей металаў і сплаваў пры іх крышталізацыі і зацвердзяванні. Стварэнне новых матэрыялаў і тэхналагічных працэсаў іх атрымання, апрацоўкі і умацавання. Даследаванне фізікахіміі металургічных працэсаў і знешніх уздзеянняў на крышталізавальны метал. Зацвердзяванне металаў і сплаваў ва ўмовах інтэнсіўнага аднабаковага цеплаадводу. Заканамернасці кантактнага цеплаабмену металічнай формы з зацвердзяваючай адліўкай ва ўмовах рэгулюемага цеплаадводу

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі кінетыкі крышталізацыі; кантактнага цеплаабмену; мадыфіцыравання сплаваў; металаў і сплаваў; сектары распрацоўкі ліцейнага абсталявання; бесперапыннага гарызантальнага ліцця; электрашлакавага пераплаву; мадэліравання і апрацоўкі інфармацыі; біметалічных адлівак; бесперапынна-цыклічнага ліцця; аддзел інавацый і навукова-тэхнічных распрацовак

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства; 05.16.04 Ліцейная вытворчасць; 01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальныя кіраванні

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.16.04 Ліцейная вытворчасць

Прадукцыя і паслугі: гільзы цыліндраў для фарсіраваных рухавікоў; цынкавыя і медныя аноды для нанясення гальванічнага пакрыцця; загатоўкі прамавугольнага, круглага і складанага папярэчнага профілю з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; полыя адліўкі з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; біметалічныя загатоўкі; адліўкі з нанаструктурным эўтэктычным крэмніем; адліўкі з ультрамелкадысперснай структурай; арыгінальныя прызы, сувеніры, барэльефы, статуэткі, мемарыяльныя дошкі і іншыя скульптурныя работы з бронзы і алюмінія; устаноўка электрошлакавага пераплаву; устаноўкі бесперапыннага гарызантальнага ліцця; канальные печы для плаўкі латуняў і бронзаў; лініі бесперапыннага ліцця хлорыстамеднай стужкі; крышталізатары з струмянёвай сістэмай ахаладжэння для ўстановак бесперапыннага ліцця металаў і сплаваў. Даследаванне структуры і ўласцівасцей металаў і сплаваў; вызначэнне хімічнага складу металаў і сплаваў, спрэсаваных парашкоў, дроту метадам атамна-эмісійнай спектраскапіі; вызначэнне фізіка-механічных уласцівасцей металаў і сплаваў; мадэліраванне працэсаў ліцця; рашэнне цеплавых і тэрмадэфармацыйных задач зацвердзявання адлівак і зліткаў адвольнай канфігурацыі і задач крышталізацыі металаў і сплаваў; воднае аналагавае мадэліраванне працэсу запаўнення формы пры ліцці пад ціскам; шматкрытэрыяльная аптымізацыя тэхналагічных працэсаў; лікавая апрацоўка сігналаў і відарысаў для задач дыстанцыйнага назірання і неразбураючага кантролю


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ТЭХНІЧНАЙ АКУСТЫКІ

пр. Люднікава, 13, 220023, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0212) 24-39-53. E-mail: ita@vitebsk.by
Вэб-сайт: http://www.itanas.by


Заснаваны ў 1975 г.

Дырэктар: д.т.н. Васіль Васільевіч РУБАНІК, тэл.: (0212) 24-63-89
Вучоны сакратар: к.т.н. Марыя Мікалаеўна САРАСЕКА, тэл.: (0212) 24-68-84

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка метадаў і высокаэнергетычных тэхналогій атрымання матэрыялаў функцыянальнага і спецыяльнага прызначэння, фізіка ўздзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі (ультрагуку, лазернага, іонна-плазменнага і інш.) на кандэнсаваныя асяроддзі

Структурныя падраздзяленні: аддзел інавацыйнага рэгіянальнага развіцця; лабараторыі фізікі металаў; фізікі дыэлектрыкаў; ультрагукавой апрацоўкі; нелінейных матэрыялаў; інфармацыйных тэхналогій

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.16.05 Апрацоўка металаў ціскам

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.16.05 Апрацоўка металаў ціскам

Прадукцыя і паслугі: навуковыя даследаванні; тэхналогія і абсталяванне для ўльтрагукавой зваркі вырабаў з тэрмапластычных палімераў; тэхналогія і абсталяванне для аднаўлення дэталяў метадам газадынамічнага напылення; вытворчасць стаматалагічных дыскаў і дроту з каштоўных металаў для медыцынскіх вырабаў; правядзенне работ па праектаванні, будаўніцтве і тэхнічным абслугоўванні сетак перадачы даных і сістэм супрацьпажарнай сігналізацыі



Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ХІМІІ НОВЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

вул. Фр. Скарыны, 36, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 237-68-28. E-mail: mixa@ichnm.basnet.by
Вэб-сайт: http://ichnm.by


Заснаваны ў 1998 г.

Дырэктар: акадэмік Уладзімір Янокавіч АГАБЕКАЎ,, тэл.: (017) 263-19-23
Вучоны сакратар: к.х.н. Юрый Кімавіч МІХАЙЛОЎСКІ, тэл.: (017) 237-68-28

Напрамкі дзейнасці: Фізікахімія танкаплёначных (у тым ліку, нанаструктурных) арганічных матэрыялаў рознага функцыянальнага прызначэння. Распрацоўка новых кампазіцыйных матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі і тэхналогіі іх атрымання

Структурныя падраздзяленні: аддзел арганічных кампазіцыйных матэрыялаў; лабараторыі хіміі паверхні тонкіх плёнак; паляроідных плёнак; лесахімічных кампазіцыйных матэрыялаў; паверхнева-актыўных рэчываў; арганічных фарбавальнікаў і люмінафораў; лабараторыі двайнога падпарадкавання "Матэрыялы і тэхналогіі вадкакрышталічных устройстваў" (НАН Беларусі і Мінпрам РБ); нафтахіміі (ІХНМ і УА БДТУ); групы біялагічна актыўных гетэрацыклічных прадуктаў; біяпалімерных капсуліраваных структур

Аспірантура па спецыяльнасцях: 02.00.03 Арганічныя хімія; 02.00.04 Фізічная хімія

Прадукцыя і паслугі: элементы вадкакрышталічных устройстваў адвображання інфармацыі; электронная папера; паляроідныя плёнкі рознага прызначэння (прасветныя, паўпрасветныя, адлюстравальныя, з пашыраным дыяпазонам тэмператур эксплуатацыі); змазачна-ахаладжальныя вадкасці; фарбавальнікі і люмінафоры; адгезівы і клеі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ФІЗІКА-ТЭХНІЧНЫ ІНСТЫТУТ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 10, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 263-76-93. E-mail: phti@belhost.by
Вэб-сайт: http://fiztech.basnet.by


Заснаваны ў 1929 г.

Дырэктар: акадэмік Анатоль Іларыёнавіч ГАРДЗІЕНКА, тэл.: (017) 267-60-10
Вучоны сакратар: к.т.н. Дмітрый Фёдаравіч УСЦІНОВІЧ, тэл.: (017) 267-64-53

Напрамкі дзейнасці: Фізіка працэсаў генерацыі і транспарціроўкі пучкоў часціц і энергіі. Развіццё навуковых і тэхналагічных асноў стварэння і апрацоўкі новых канструкцыйных матэрыялаў. Распрацоўка тэхналогій нанясення ахоўных, ахоўна-дэкаратыўных, умацоўваючых, зносастойкіх і біясумяшчальных пакрыццяў. Стварэнне шматфункцыянальных і спецыялізаваных матэрыялаў, шматкампанентнах матэрыялаў на аснове тэрмадынамічна стабільных злучэнняў

Структурныя падраздзяленні: аддзелы металазнаўства; тэрмакінетыкі фазавых і структурных ператварэнняў; аб'ёмных гетэрагенных сістэм; механікі хуткапрацякаючых працэсаў і разбурэння; пучковых і плазменных тэхналогій; тэхналагічнай дефарміруемасці; канструктарска-тэхналагічны; лабараторыі раўнаважных сістэм; прыкладной механікі; дакладнай штампоўкі; НДЦ "Плазматэг"

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.03.01 Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі; 05.03.05 Тэхналогіі і машыны апрацоўкі ціскам; 05.16.01 Металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў; 05.27.01 Цвёрдацельная электроніка, радыёэлектронныя кампаненты, мікра- і нанаэлектроніка, прыборы на квантавых эфектах

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.03.01 Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі

Прадукцыя і паслугі: комплексы папярочна-клінавой пракаткі, лазерныя комплексы; тэхналогіі атрымання бязнікелевых чыгуноў і эканомналегіраваных сталей, каштоўных металаў, алюміній-графітавых матэрыялаў, вырабаў і паўфабрыкатаў з іх; бранявыя матэрыялы і сродкі індывідуальнай абароны і спецтэхнікі; рэжучы і штампавы інструмент, аснастка; сертыфікацыя рэжучага інструмента; дыягнастціраванне сасудаў, што працуюць пад ціскам; вакуумныя і гальванічныя пакрыцці; рэкуперацыя алмазаў; беспілотныя авіяцыйныя комплексы


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЦЕПЛА- І МАСААБМЕНУ ІМЯ А.В.ЛЫКАВА

вул. П. Броўкі, 15, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 292-25-13. E-mail: office@hmti.ac.by
Вэб-сайт: http://www.itmo.by


Заснаваны ў 1952 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Алег Глебавіч ПЕНЯЗЬКОЎ, тэл.: (017) 284-15-20
Вучоны сакратар: к.т.н. Святлана Міхайлаўна ДАНІЛАВА-ТРАЦЯК, тэл.: (017) 284-21-35

Напрамкі дзейнасці: Даследаванні працэсаў цепла- і масаабмену ў капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагiчных і нераўнаважных асяроддзях, турбулентнасць неаднародных патоках, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні з рэчывам. Навуковыя асновы энергетыкі і энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і тэхнікі. Вадародная энергетыка (атрыманне, захоўванне і тэхналагічнае выкарыстанне вадароду). Тэхналогіі і тэхніка сушкі матэрыялаў у розным агрэгатным стане. Атрыманне і тэхналагічнае выкарыстанне наноструктурных матэрыялаў. Цепламасаабменныя і газадынамічныя аспекты хімічнай фізікі. Высокадакладнае паліраванне оптыкі і керамікі, прымяненне электра- і магнітарэалагічных эфектаў у тэхніцы. Цеплавыя працэсы ў біяаб'ектах і ў дачыненні да задач навуковай і практычнай медыцыны. Тэхналогіі і тэхніка спальвання і перапрацоўкі цвёрдых, газападобных і вадкіх паліваў і адходаў (з атрыманнем комплексу карысных прадуктаў). Топачнае і кацельнае абсталяванне, цеплаабменнікі на цеплавых трубах, цеплавыя помпы, халадзільнае абсталяванне. Металургічная цеплатэхніка. Плазменныя тэхналогіі. Тэхніка на аснове з'яў мембраннага масапераносу (ачыстка вадкіх і газавых асяроддзяў ад забруджванняў, прылады для санітарна-бактэрыялагічнага аналізу вады). Цеплафізічныя ўласцівасці рэчываў і матэрыялаў у дыяпазоне тэмператур 4,2-3500 К. Цеплаабменныя аспекты самараспашсюджвальнага высокатэмпературнага сінтэзу (аптымізацыя цеплавых параметраў працэсаў, ініцыяваньне хваль гарэння, сістэмы цеплавой дыягностыкі). Геліятэхніка, сістэмы альтэрнатыўнай энергетыкі

Структурныя падраздзяленні: аддзяленні цеплаэнергетычных працэсаў і апаратаў; цеплафізікі; фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў; нанопрацэсаў і нанаматэрыялаў; вадароднай энергетыкі; мадэліравання; энергафізікі; плазменных тэхналогій; тэрмахімічная працэсаў; высокатэхналагічнага абсталявання; цэнтр па энергаэфектыўнасці; інжынерны цэнтр інфармацыйных тэхналогій; міжнародны цэнтр

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.17 Хімічная фізіка, у т.л. фізіка гарэння і выбуху; 05.14.04 Прамысловая цеплаэнергетыка

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка

Прадукцыя і паслугі: энергаэфектыўныя цепламасаабменныя тэхналогіі і тэхніка; тэхналогіі і абсталяванне для сушкі драўніны і іншых матэрыялаў; тэхналогіі і абсталяванне для перапрацоўкі і ўтылізацыі адходаў; тэхналогіі і абсталяванне для атрымання і даследавання нанаматэрыялаў; топачнае і кацельнае абсталяванне, цеплаабменнікі на цеплавых трубах, цеплавыя помпы, халадзільнае абсталяванне, прыстасаванні для звязанага захоўвання газу; тэхналогіі і абсталяванне для атрымання паліўных эмульсій; тэхналогіі і абсталяванне для рэалізацыі плазменных тэхналогій; тэхналогіі і абсталяванне для ўтылізацыі адыходзячых газаў цеплавых агрэгатаў і інш.


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
АБ'ЯДНАНЫ ІНСТЫТУТ МАШЫНАБУДАВАННЯ

вул. Акадэмічная, 12, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-02-41. E-mail: bats@ncpmm.bas-net.by
Вэб-сайт: http://oim.by


Заснаваны ў 1957 г.

Генеральны дырэктар: акадэмік Міхаіл Сцяпанавіч ВЫСОЦКІ, тэл.: (017) 210-07-48
Вучоны сакратар: к.т.н. Аляксандр Уладзіміравіч КАВАЛЕНКА, тэл.: (017) 284-24-09

Напрамкі дзейнасці: Арыентаваныя фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне машынабудавання: распрацоўка, стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць новых надзейных канкурэнтаздольных мадэляў аўтамабільнай, трактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі і іх кампанентаў; камп'ютэрная механіка, дызайн, віртуальныя, стэндавай, дарожныя і палігонныя выпрабаванні, дыягностыка тэхнічнага стану мабільных машын і іх кампанентаў; распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць новай аўтатрактарнай электронікі і электрамеханікі; распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць новых машынабудаўнічых кампанентаў, матэрыялаў і тэхналогій (у тым ліку нанаматэрыялаў і нанатэхналогій). Каардынацыя навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне машынабудавання, навуковае забеспячэнне распрацоўкі і вытворчасці вырабаў машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка і атэстацыя навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Пры інстытуце функцыянуе кафедра "Вялікагрузныя аўтамабілі" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта

Структурныя падраздзяленні: навукова-тэхнічныя цэнтры па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь; машынабудавання; кар'ернай тэхнікі; аўтатрактарнай электронікі і электрамеханікі; тэхналогій машынабудавання і тэхналагічнага абсталявання; сертыфікацыі мабільных машын; Навукова-тэхнічны цэнтр "Рэспубліканскі палігон для даследаванняў і сертыфікацыі мабільных машын і комплекснай ацэнкі іх уздзеяння на дарожную інфраструктуру"; аддзяленні метадаў камп'ютэрнага праектавання аўтамабільнай тэхнікі; тэхналогій машынабудавання і металургіі; лабараторыі прывадных сістэм і тэхналагічнага абсталявання; нанаструктурных і звышцвёрдых матэрыялаў; газатэрмічных метадаў умацавання дэталяў машын; металургіі ў машынабудаванні; цэнтр інфармацыйных тэхналогій і рэсурсаў навуковай дзейнасці

Цэнтры калектыўнага карыстання: Рэспубліканскі камп'ютэрны цэнтр машынабудаўнічага профілю; Цэнтр структурных даследаванняў і трыбамеханічных выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў машынабудавання

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.02.06 Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры; 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.02 Машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын; 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.05.03 Колавыя і гусенічныя машыны; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання; 05.16.06 Парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.02.06 Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры; 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.02 Машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын; 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.05.03 Колавыя і гусенічныя машыны; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання

Прадукцыя і паслугі: сертыфікацыя мабільных машын, прадметаў іх абсталявання і частак, вырабаў машынабудавання; кансалтынг і сертыфікацыя сістэм менеджменту якасці па ISO 9001; дыягностыка тэхнічнага стану мабільных машын і іх кампанентаў; распрацоўка і выпуск навуковых, вытворча-практычных, нарматыўных і даведачных выданняў; выпуск міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса "Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў"


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
АБ'ЯДНАНЫ ІНСТЫТУТ ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ І ЯДЗЕРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ - СОСНЫ

вул. акадэміка А.К.Красіна, 99, 220109, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 299-43-55. E-mail: jinpr@sosny.bas-net.by
Вэб-сайт: http://sosny.bas-net.by


Заснаваны ў 1965 г.

Генеральны дырэктар: д.ф.-м.н. Вячаслаў Іванавіч КУЎШЫНАЎ, тэл.: (017) 299-45-75
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Андрэй Уладзіміравіч КУЗЬМІН, тэл.: (017) 299-43-38

Напрамкі дзейнасці: Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Ядзерная энергетыка, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналогіі, абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі, фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне ядзернай фізікі, фізікі элементарных часціц, фізікі высокіх энергій

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі ядзерна-фізічных і экалагічных тэхналогій; мадэлявання працэсаў пераносу забруджванняў у аб'ектах навакольнага асяроддзя; рэабілітацыі забруджаных тэрыторый; радыяцыйна-хімічных даследаванняў навакольнага асяроддзя; формаў радыенуклідаў (метал-іонаў) у растворах; абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагаючых тэхналогій; эксперыментальных ядзерна-фізічных даследаванняў і экспертных аналізаў радыеактыўных матэрыялаў; радыяцыйных і энергатэхналагічных даследаванняў; уласцівасцей і тэхналогій энерганосьбітаў (рабочых цел) і абыходжання з радыеактыўнымі адходамі; стратэгічных даследаванняў паліўна-энергетычнага комплексу; мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы; фізікі ядзерных рэактараў; фізіка-тэхнічных і эканамічных даследаванняў праблем атамных станцый; нэйтроннай фізікі; ядзерна-фізічных канстант; радыяцыйна-хімічных працэсаў; моцных узаемадзеянняў; эксперыментальнай фізікі і ядзернай бяспекі реактарных установак; аддзелы радыяцыйнай тэхнікі і тэхналогіі; фізічнай абароны ядзерных матэрыялаў і ўстановак; эксплуатацыі сховішчаў ядзерных матэрыялаў; радыяцыйнай бяспекі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.16. Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц; 02.00.14 Радыяхімія; 03.00.01 Радыебіялогія; 05.14.01 Энергетычныя сістэмы і комплексы; 05.14.03 Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.16. Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц; 05.14.03 Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі

Прадукцыя і паслугі: радыяцыйная стэрылізацыя медыцынскіх вырабаў, прадуктаў харчавання і іншай прадукцыі; даследаванні радыяцыйнай трываласці матэрыялаў і вырабаў; распрацоўка радыяцыйных тэхналогій атрымання новых матэрыялаў і матэрыялаў з новымі ўласцівасцямі; плазменна-электралітная апрацоўка металічных вырабаў; паверка расходамеров і цеплавых лічыльнікаў; распрацоўка энергазберагаючага абсталявання; гама-спектраметрычнае суправаджэнне працэсаў радыехімічнай ачысткі і вызначэння характарыстык радыенуклідных прэпаратаў; ідэнтыфікацыя і характарызацыя ізатопнага складу і актыўнасці крыніц іанізуючага выпраменьвання; правядзенне маніторынгу радону і яго даччыных прадуктаў распаду; утылізацыя закрытых радыеактыўных крыніц выпраменьвання і гама-установак, адпрацаваўшых тэрмін службы



Дзяржаўная навуковая ўстанова
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ЦЭНТР ПРАБЛЕМ РЭСУРСАЗБЕРАЖЭННЯ

пл. Тызенгаўза, 7, 230023, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0152) 73-81-85, 72-01-00. E-mail: resource@mail.grodno.by
Вэб-сайт: http://resource-nanb.grodno.by


Заснаваны ў 1990 г.

В.а. дырэктара: к.т.н. Міхаіл Іванавіч ІГНАТОЎСКІ, тэл.: (0152) 77-13-45
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Тамара Іванаўна КАВАЛЕЎСКАЯ, тэл.: +375 (152) 72-01-00

Напрамкі дзейнасці: Межфазные взаимодействия в гетерогенных средах на микро- и наноуровнях, создание новых функциональных материалов. Биомеханика и диагностика биомеханических систем. Разработка ресурсосберегающих систем, ресурсосберегающих технологий в процессах производства и эксплуатации материалов и изделий. Инновационная деятельность

Структурныя падраздзяленні: лаборатории физики и механики гетерогенных сред и поверхностей; ресурсосберегающих и экологически чистых технологий, материалов и систем; секторы микро- и наноструктурных исследований; биомеханики и биоматериаловедения; материаловедения композиционных материалов и систем; группа энергосберегающих и экологически чистых технологий; экспериментально-исследовательская база

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)

Прадукцыя і паслугі: оптико-биомеханическая установка для измерения подошвенного давления; длинномерные сетчатые экологически чистые термопластичные клеи для дублирования тканей, кожи и шпона; легкодеформируемые (при 80 °С) материалы для изделий медицинского и технического назначения, подошвенные ортезы; услуги по микро- и наноизмерениям, фильтровальные материалы и изделия, теплозащита оборудования и зданий



Рэспубліканскае навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ЭНЕРГЕТЫКІ

вул. Акадэмічная, 15, корпус 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-13-26. E-mail: ipe@bas-net.by


Заснаваны ў 2008 г.

Дырэктар: к.т.н. Генадзій Міхайлавіч ДЗМІТРЫЕЎ, тэл.: (017) 294-94-72
Вучоны сакратар: к.т.н. Аляксандр Паўлавіч АХРАМОВІЧ, тэл.: (017) 284-01-85

Напрамкі дзейнасці: Навуковае абгрунтаванне стратэгіі ўстойлівага развіцця энергетычнага комплексу і забеспячэння энергабяспекі Рэспублікі Беларусь. Навуковае забеспячэнне праектавання энергаэфектыўнага абсталявання

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі энергабяспекі; энергаэфектыўнасці; тэрмахімічнай перапрацоўкі паліваў

Прадукцыя і паслугі: аўтаматызаваныя сістэмы прамяністага забеспячэння тэхналагічных умоў; станцыі кіравання і аховы электрапомпавых агрэгатаў; энергетычнае абследаванне прадпрыемстваў і арганізацый; праектаванне інжынернага абсталявання, сетак і сістэм ацяплення, вентыляцыі, электразабеспячэння, электраасвятлення; электрамантажныя работы (уладкаванне сетак і сістэм электразабеспячэння, электраасвятлення)

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук / Да пачатку старонкі