Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук
/ Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук
Заснаваны 2006
В.а. дырэктара: к.х.н. Пётр Цімафеевіч ПЯТРОЎ, тэл.: (017) 263-67-72
Нам. дырэктара па НДР Гродзенскага філіяла: д.б.н. Павел Сяргеевіч ПРАНЬКО, тэл.: (0152) 43-41-61
Вучоны сакратар: к.б.н. Віктар Афанасьевіч АВЕРЫН, тэл.: +375 (152) 43-35-61
Напрамкі дзейнасці: Эксперыментальная і клінічная фармакалогія, фармацыя і тэхналогія лекаў, таксікалогія, біяхімія чалавека і жывёл, біямедыцынская і фармацэўтычная хімія. Даследаванні і распрацоўка лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў; даклінічныя, біяэквівалентныя і фармацэўтычныя выпрабаванні; даследаванні і распрацоўкі ў галіне абмену рэчываў і сродкаў метабалічнай тэрапіі, біяфармакалогіі і клетачнай тэрапіі
Структурныя падраздзяленні: аддзелы біямадэляў; біярэгулятараў; біяхімічнай фармакалогіі; вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі; агульнай і сістэмнай фармакалогіі; паводзінскай фармакалогіі; эксперыментальна-укараняльніцкі аддзел; лабараторыі біяхімічнай таксікалогіі і наркалогіі; тэхналогіі гатовых лекавых форм; таксікалогіі; фармакагенетыкі; фармацэўтычных выпрабаванняў; фізіка-хімічных даследаванняў; сектар радыяцыйных мадэляў; эксперыментальна-біялагічная клініка; гадавальнік лабараторных жывёл
Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій
Аспірантура па спецыяльнасцях: 14.00.25 Фармакалогіі, клінічная фармакалогія (медыцынскія і біялагічныя навукі); 14.00.20 Таксікалогія (медыцынскія і біялагічныя навукі); 03.00.04 Біяхімія (біялагічныя навукі); 03.00.02 Біяфізіка (біялагічныя навукі); Фармацэўтычныя тэхналогіі; 15.00.02 Фармацэўтычная хімія
Прадукцыя і паслугі: падрыхтоўка навуковых кадраў; выдавецкая дзейнасць; даследаванні і распрацоўка лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў; даклінічныя, біяэквівалентныя і фармацэўтычныя выпрабаванні; даследаванні і распрацоўка прэпаратаў, якія ўплываюць на стрававальны тракт і абмен рэчываў, прэпаратаў для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, прэпаратаў для лячэння захворванняў урагенітальных органаў і палавых гармонаў, гарманальных прэпаратаў для сістэмнага выкарыстання, супрацьмікробных прэпаратаў, супрацьпухлінных прэпаратаў і імунамадулятараў, прэпаратаў для лячэння захворванняў касцёва-мышачнай сістэмы, прэпаратаў для лячэння захворванняў нервовай сістэмы, прэпаратаў для лячэння захворванняў органаў пачуццяў, іншых лекавых прэпаратаў
Заснавана ў 2009 г.
Дырэктар: Міхаіл Уладзіміравіч ГАЎРЫЛАЎ, тэл.: (017) 263-62-61
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка гатовых формаў і доследная вытворчасць фармацэўтычных прадуктаў прапрытарнага шэрагу; прамысловы выпуск лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў, вітамінных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў; лабараторныя фармацэўтычныя даследаванні; кантрактная фармацэўтычная вытворчасць; распрацоўка і вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння і лабараторных прыладаў
Структурныя падраздзяленні: аддзелы маркетынгу; лагістыкі; тэхналагічны; кантролю якасці; вытворчасць фармацэўтычных прадуктаў; цэх пластыфіцыруемых вырабаў; лабараторыя развіцця; мікрабіялагічная лабараторыя
Прадукцыя і паслугі: полівітамінныя, вітамінна-мінеральныя і метабалічныя комплексы; лекавыя сродкі для лячэння захворванняў стрававальнага тракта і парушэнняў абмену рэчываў, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, хвароб урагенітальных органаў, захворванняў касцёва-мышачнай сістэмы, неўралагічных захворванняў і расстройстваў органаў пачуццяў, іншыя лекавыя прэпараты; лабараторныя фармацэўтычныя даследаванні; кантрактная фармацэўтычная вытворчасць; вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння і лабараторных прыладаў
Заснаваны ў 1953 г.
Дырэктар: член-карэспандэнт Іосіф Віктаравіч ЗАЛУЦКІ, тэл.: (017) 284-24-61
Вучоны сакратар: к.б.н. Васіль Сцяпанавіч ЛЕЎКАВЕЦ, тэл.: (017) 284-16-30
Напрамкі дзейнасці: Правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў механізмаў гіпаксіі і ішэміі тканін, анкагенезу, болі і дзеяння фізічных фактараў; распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, прыбораў і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій
Структурныя падраздзяленні: аддзел "Цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі"; лабараторыі фізіялогіі аферэнтных сістэм; фізіялогіі функцыянальных сістэм; медыцынскай фізікі і фізічнай медыцыны; рэгуляторных бялкоў і пептыдаў з біятэхналагічнай групай; псіханейрафізіялогіі і анкагенезу; клінічнай і прыкладной фізіялогіі
Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій
Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.13 Фізіялогія; 03.00.04 Біяхімія (біялагічныя навукі); 14.00.16 Паталагічная фізіялогія (медыцынскія навукі)
Прадукцыя і паслугі распрацоўка новых тэхналогій фізіятэрапіі і фізіятэрапеўтычнай апаратуры; вытворчасць асяроддзяў і біяпрэпаратаў для аховы здароўя і ветэрынарыі; Цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі; кабінет псіхатэрапіі
Заснаваны ў 1987 г.
Дырэктар: д.б.н. Аляксандр Дзмітрыевіч НАВУМАЎ, тэл.: (0232) 57-07-06
Вучоны сакратар: к.c.-г.н. Аляксандр Мікалаевіч НІКІЦІН, тэл.: (0232) 57-63-15
Напрамкі дзейнасці: Маніторынг і прагназіраванне стану навакольнага асяроддзя, рэабілітацыя радыеактыўна забруджаных зямель. Стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў. Распрацоўка ахоўных мер па пераадоленні аддаленых радыеэкалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Даследаванне механізмаў адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі эндакрыналогіі і біяхіміі; радыеэкалогіі; камбінаваных уздзеянняў, сумесная расійска-беларуская лабараторыя электрамагнітных і іанізуючых выпраменьванняў; віварый
Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.01 Радыебіялогія
Прадукцыя і паслугі: прэпараты і харчовыя дабаўкі радыепратэктарнага, радыесарбцыйнага і нутрыентнага прызначэння, прэпараты для сельгасрадыялогіі, кантроль і прагназіраванне радыеактыўнага збруджвання навакольнага асяроддзя, індывідуальны дазіметрычны кантроль метадам тэрмалюмінісцэнтнай дазіметрыі
/ Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук / Да пачатку старонкі