Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук



Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА БІЯРЭСУРСАХ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-10-36. E-mail: zoo@biobel.bas-net.by
Вэб-сайт: http://biobel.bas-net.by/zoo/


Заснаваны ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: член-карэспандэнт Міхаіл Яфімавіч НІКІФАРАЎ, тэл.: (017) 284-22-75
Вучоны сакратар: к.б.н. Таццяна Валер'еўна ВОЛКАВА, тэл.: (017) 284-10-36

Напрамкі дзейнасці: Ацэнка і маніторынг біялагічнай разнастайнасці фаўны Беларусі. Вывучэнне заканамернасцей функцыянавання і структурнай арганізацыі супольнасцей. Экалогія, дэмаграфія і дынаміка папуляцый, рацыянальнае выкарыстанне прамысловых відаў. Вывучэнне энда- і эктапаразітаў, паразітацэнозаў, пераносчыкаў трансмісіўных захворванняў. Дыстанцыйная дыягностыка стану навакольнага асяроддзя, геадынамічныя даследаванні і распрацоўка геаінфармацыйных сістэм, лічбавая геадэзія, лічбавая мікраскапія і марфаметрыя біясістэм, хіміка-аналітычныя даследаванні для ацэнкі ўплыву тэхнагенезу на навакольнае асяроддзе і чалавека. Навуковае забеспячэнне стварэння, функцыянавання і развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) і нацыянальнай экалагічнай сеткі, распрацоўка планаў кіравання ААПТ. Інвентарызацыя і навуковае забеспячэнне працэсаў па аднаўленні і ўстойлівым выкарыстанні парушаных балот. Навуковае забеспячэнне экалагічнага турызму. Перапрацоўка і ўтылізацыя арганічных адходаў з дапамогай вермітэхналогій

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі гідрабіялогіі; наземных бесхрыбетных жывёлаў; іхтыялогіі; арніталогіі; тэрыялогіі; паразіталогіі; інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб'ектаў; хіміка-аналітычная выпрабавальная; сектары маніторынгу і кадастра жывёльнага свету; паляўнічаводства і рэсурсаў паляўнічай фаўны; запаведнай справы; міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый; вермітэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.08 Заалогія; 03.00.09 Энтамалогія; 03.00.18 Гідрабіялогія; 03.00.19 Паразіталогія; 03.00.16 Экалогія

Прадукцыя і паслугі: ідэнтыфікацыя відаў фауны Беларусі; рыбаводна-біялагічныя абгрунтаванні; праекты паляўнічага ўладкавання, кантрольныя ўлікі колькасці паляўнічых і прамысловых жывёл; ацэнка экалагічных рызык, экалагічная ацэнка якасці паверхневых вод; вызначэнне стойкіх арганічных забруджвальнікаў і асобных элементаў у водным асяроддзі і глебе, метады дыстанцыйнага зандзіравання, правядзенне геадэзічных работ, падрыхтоўка праектаў па аб'яўленню і пераўтварэнню ААПТ, распрацоўка планаў кіравання ААПТ, навуковыя абгрунтаванні рэнатуралізацыі парушаных балот, планы кіравання рэдкімі і знікаючых відамі фауны, рэкамендацыі па іх ахове; праграмы і схемы развіцця экатурызму, распрацоўка маршрутаў і іх уладкаванне; экспертыза экалагічных, рыбаводна-гаспадарчых, паляўніча-уладкавальных праектаў; распрацоўка тэхналогій перапрацоўкі і ўтылізацыі арганічных адходаў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЛЕСУ

вул. Пралетарская, 71, 246001, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 53-53-89. E-mail: forinstnanb@gmail.com
Вэб-сайт: http://www.forinst.basnet.by


Заснаваны ў 1930 г.

Дырэктар: к. с.-г.н. Аляксандр Іванавіч КАВАЛЕВІЧ, тэл.: (0232) 53-14-23
Вучоны сакратар: к. с.-г. н. Іван Васільевіч БАРДОК, тэл.: (0232) 74-53-89

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка тэхналогій узнаўлення лясоў, метадаў павышэння іх прадуктыўнасці і экалагічнай устойлівасці, рацыянальнага шматмэтавага выкарыстання лясоў і захавання іх біяразнастайнасці; спосабаў рэабілітацыі лясных зямель на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях і вядзення лясной гаспадаркі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі лесазнаўства і кіравання лясамі; лясной селекцыі і насенняводства; праблем аднаўлення, абароны і аховы лясоў; генетыкі лесу, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу; праблем глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенна парушаных лясных зямель; Дзвінская, Жорнаўская і Каранёўская эксперыментальныя лясныя базы

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.03.01 Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства; 06.03.02 Лесаўстройства і лясная таксация; 06.03.03 Лесазнаўства і лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі; 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканоміка прыродакарыстання)

Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.03.03 Лесазнаўства і лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі

Прадукцыя і паслугі: распрацоўка і экспертыза нарматыўна-прававой базы ў галіне лясной гаспадаркі, экалогіі і прыродакарыстання; ажыццяўленне кантролю радыеактыўнага забруджвання глебы, прадукцыі лясной гаспадаркі, харчовых прадуктаў і лекава-тэхнічнай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНІКІ ІМЯ В.Ф.КУПРЭВІЧА

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-53. E-mail: exp-bot@biobel.bas-net.by
Вэб-сайт: http://botany-institute.bas-net.by


Заснаваны ў 1931 г.

В.а. дырэктара: к.б.н. Аляксандр Віктаравіч ПУГАЧЭЎСКІ, тэл.: (017) 284-18-54
Вучоны сакратар: к.б.н. Тамара Фёдараўна САСНОЎСКАЯ, тэл.: (017) 284-18-53

Напрамкі дзейнасці: Ахова і эфектыўнае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў; тэхналогіі рацыянальнага прыродакарыстання, якія забяспечваюць узнаўленне раслінных рэсурсаў; тэхналогіі маніторынгу і прагназіравання стану навакольнага асяроддзя; распрацоўка адаптыўных метадаў вядзення земляробства; маніторынг, пашпартызацыя, экспертыза аб'ектаў расліннага свету; навуковыя асновы ўзнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага свету; метады маніторынгу навакольнага асяроддзя, прагназіравання і папярэджвання надзвычайных сітуацый; даследаванне фізіялагічных і біяхімічных механізмаў фарміравання прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін

Структурныя падраздзяленні: аддзелы флоры і гербарыя; расліннасці і рэсурсаў расліннага свету; экалагічнай фізіялогіі; лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін; мікалогіі; прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцей; геабатанікі і картаграфіі расліннасці; росту і развіцця раслін; экалогіі раслін; фізіялогіі патагенезу і хваробаўстойлівасці раслін; мінеральнага харчавання і фотасінтэзу; воднага абмену; сектары маніторынгу расліннага свету; кадастра расліннага свету; метабалізму і функцый бялкоў раслін

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.05 Батаніка; 03.00.12 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.00.24 Мікалогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.00.05 Батаніка; 03.00.12 Фізіялогія і біяхімія раслін

Прадукцыя і паслугі: прадастаўленне паслуг у галіне раслінаводства; паслугі, звязаныя з лесаводствам (лясная такасацыя); вытворчасць аграхімічных прадуктаў; экалагічныя экспертызы ўздзеяння гаспадарчых суб'ектаў на раслінны свет прылеглых тэрыторый; мікалагічная экспертыза (вызначэнне відавога складу ядомымі і атрутных грыбоў); дыягностыка плесневых грыбоў у жылых, камунальных і прамысловых памяшканнях; вызначэнне грыбных патагенаў культурных і дзікарослых раслін; вызначэнне супрэсіўнасці глебаў (па відавым складзе глебавых грыбоў) для сельгаспрадпрыемстваў; пашпартызацыя зялёных насаджэнняў і іншых аб'ектаў расліннага свету; распрацоўка тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў для стварэння (пераўтварэння) асабліва ахоўных прыродных тэрыторый; распрацоўка кодэксаў устаноўленай практыкі (ТКП, АУНА) для ацэнкі ўздзеяння суб'ектаў гаспадарання на раслінны свет прылеглых тэрыторый; навуковы экатурызм


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ЦЭНТРАЛЬНЫ БАТАНІЧНЫ САД

вул. Сурганава, 2-в, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-14-84. E-mail: office@cbg.org.by
Вэб-сайт: http://cbg.org.by


Заснаваны ў 1932 г.

Дырэктар: д.б.н. Уладзімір Уладзіміравіч ЦІТОК, тэл.: (017) 284-14-84
Вучоны сакратар: к.б.н. Людміла Уладзіміраўна ГАНЧАРОВА, тэл.: (017) 284-14-83

Напрамкі дзейнасці: Эфектыўнае выкарыстанне, аднаўленне і ахова рэсурсаў расліннага свету; выяўленне фізіёлага-біяхімічных заканамернасцяў і механізмаў фарміравання ўстойлівасці і прадуктыўнасці раслін; стварэнне навуковых асноў інтрадукцыі, аховы, селекцыі і кіравання працэсамі акліматызацыі і біялагічнай прадукцыйнасці гаспадарча карысных раслін на аснове традыцыйных і сучасных метадаў біятэхналогіі і геннай інжынерыі; біялагічны маніторынг, экалогія; прамысловая батаніка; зялёнае будаўніцтва і фітадызайн; выкарыстанне раслінных рэсурсаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне; рашэнне праблем біябяспекі біялагічных метадаў, тэхналогій і тэхналагічнай дакументацыі атрымання новых рэчываў і мадыфікаваных біялагічных формаў

Структурныя падраздзяленні: аддзелы біяхіміі і біятэхналогіі раслін, садаўстройства і садова-паркавага будаўніцтва; лабараторыі біяразнастайнасці раслінных рэсурсаў, інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін, інтрадукцыі драўняных раслін; экалагічнай фізіялогіі раслін, кланальнага размнажэння раслін, прыкладной біяхіміі, клетачнай біятэхналогіі, хіміі раслін, аховы раслін, інтрадукцыі і тэхналогіі ягадных раслін, аранжарэйны раслін; сектары гербарыя, дэкаратыўнага садоўніцтва, ландшафтнай архітэктуры і фітадызайна, "Экспазіцыйная аранжарэя", інфармацыйна-асветніцкай працы, рэалізацыі, эксперыментальна-вытворчы сектар "Журавінка"

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.01.04 Біяхімія; 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка; 03.02.08 Экалогія; 03.02.14 Біялагічныя рэсурсы

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.01.04 Біяхімія; 03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін; 03.02.01 Батаніка; 03.02.08 Экалогія; 03.02.14 Біялагічныя рэсурсы

Прадукцыя і паслугі: лабараторныя даследаванні біялагічна актыўных рэчываў інтрадуцыраваных раслін, кансультацыйныя паслугі па профілі дзейнасці ўстановы, рэалізацыя саджанцаў дэкаратыўных раслін, экскурсійнае абслугоўванне, праектныя работы па фітадызайну, асветніцкая дзейнасць



Дзяржаўная ўстанова
РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР ПАЛЯРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

вул. Камсамольская, 16, 220030, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 306-29-34. E-mail: rcpi@pogoda.by


Заснаваны ў 2007 г.

Начальнік: Уладзімір Іванавіч ФІЛІМОНАЎ, тэл.: (017) 306-37-40

Напрамкі дзейнасці: Забеспячэнне і ўдзел у правядзенні комплексных навукова-даследчых работ у палярных раёнах Зямлі з мэтай ацэнкі стану і маніторынгу прыроднага асяроддзя, выкарыстання высокашыротных раёнаў планеты ў доўгатэрміновых палітычных, эканамічных і навуковых інтарэсах Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя і ажыццяўленне экспедыцыйна-лагістычнага абслугоўвання работ нацыянальных палярных экспедыцый, узаемадзеянне з арганізацыямі іншых краін, што праводзяць вывучэнне палярных раёнаў Зямлі і міжнароднымі органамі, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у рамках Дагавора аб Антарктыцы


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ БІЯФІЗІКІ І КЛЕТАЧНАЙ ІНЖЫНЕРЫІ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-23-59. E-mail: ibce@ibp.org.by
Вэб-сайт: http://www.ibp.org.by


Заснаваны ў 1973 г.

Дырэктар: к.б.н. Людміла Вячаславаўна ДУБОЎСКАЯ, тэл.: (017) 284-15-68
Вучоны сакратар: к.б.н. Алена Васільеўна СКАРЫНКА, тэл.: (017) 284-23-57

Напрамкі дзейнасці: Малекулярна-мембранная біяфізіка, клетачная і тканевая інжынерыя, пратэоміка і геноміка працэсаў жыццядзейнасці як аснова стварэння прагрэсіўных тэхналогій для сельскай гаспадаркі і практычнай медыцыны. Распрацоўка экспрэс-метадаў дыягностыкі захворванняў чалавека. Распрацоўка эфектыўных біятэхналагічных спосабаў атрымання лекавых прэпаратаў і сродкаў абароны сельскагаспадарчых раслін

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі малекулярнай біялогіі клеткі; біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі; біяфізікі і інжынерыі клеткі; прыкладной біяфізікі і біяхіміі; медыцынскай біяфізікі; пратэомікі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.02 Біяфізіка; 03.00.04 Біяхімія; 03.00.12 Фізіялогія і біяхімія раслін

Прадукцыя і паслугі: спосабы дыягностыкі захворванняў чалавека і жывёл; тэхналогія атрымання гамагеннай папуляцыі ствалавых клетак з зададзенымі стабільнымі морфафункцыянальнымі ўласцівасцямі; тэхналогія вырошчвання біямасы спіруліны; адаптыўныя тэхналогіі апрацоўкі яравой і азімай пшаніцы; ахоўна-стымулючыя саставы для перадпасяўной апрацоўкі насення і для ўкаранення чаранкоў; спосаб вызначэння ўстойлівасці раслін да стрэс-фактараў; спосаб і прыстасаванне для вызначэння жыццяздольнасці насення; MALDI-TоF-масспектраметрыя; вызначэнне макра- і мікраэлементаў метадам атамна-эмісійнай спектрафотаметрыі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ГЕНЕТЫКІ І ЦЫТАЛОГІІ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-19-17. E-mail: office@igc.bas-net.by
Вэб-сайт: http://gens.by


Заснаваны ў 1965 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Аляксандр Уладзіміравіч КІЛЬЧЭЎСКІ, тэл.: (017) 294-93-03
Вучоны сакратар: к.б.н. Алена Анатольеўна СЫЧОВА, тэл.: (017) 284-19-44

Напрамкі дзейнасці: Вывучэнне структурна-функцыянальнай арганізацыі і зменлівасці генома раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека; даследаванне генетычных працэсаў рэгуляцыі жыццядзейнасці жывых арганізмаў; распрацоўка праблем генетычнай і клетачнай інжынерыі; стварэнне эфектыўных ДНК-тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя; вывучэнне праблем біябяспекі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі малекулярнай генетыкі; экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі; генетыкі чалавека; нехрамасомнай спадчыннасці; генетыкі і клетачнай інжынерыі раслін; генетычнай бяспекі; генетыкі жывёл; генетыкі мікраарганізмаў; мадэліравання генетычных працэсаў; храмасомнай інжынерыі раслін; генетыкі фітаімунітэту; генетыкі бульбы; Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі; цэнтр ДНК-біятэхналогій

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.15 Генетыка; 03.00.26 Малекулярная генетыка; 03.00.23 Біятэхналогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.00.15 Генетыка

Прадукцыя і паслугі: аналіз харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання на ГМА; ДНК-пашпартызацыя сартоў сельскагаспадарчых культур; ДНК-маркіраванне сельскагаспадарчых раслін і жывёл па гаспадарча-карысных прыкметах; ДНК-дыягностыка спадчынных захворванняў чалавека; ДНК-ідэнтыфікацыя дзікіх жывёл і мікраарганізмаў; распрацоўка і экспертыза нарматыўна-прававой базы ў галіне біябяспекі; правядзенне семінараў і кансультацый па пытаннях бяспечнасці генна-інжынернай дзейнасці


logo   
НАЦЫЯНАЛЬНЫ КААРДЫНАЦЫЙНЫ ЦЭНТР БІЯБЯСПЕКІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-16-91. E-mail: Biosafety.BY@gmail.com
Вэб-сайт: http://biosafety.org.by


Заснаваны ў 1998 г.

Кіраўнік: д.б.н. Сяргей Яўгенавіч ДРАМАШКА, тэл.: (017) 284-02-97, 264-61-20

Напрамкі дзейнасці: збор, аналіз і сістэматызацыя інфармацыі аб заканадаўстве і навуковых даследаваннях па біябяспецы, палявых выпрабаваннях, увозе/вывазе, камерцыйным выкарыстанні ГМА і прадуктаў, якія складаюцца з ГМА або іх змяшчаюць у Беларусі, а таксама інфармацыі па біябяспецы з баз даных міжнародных інфармацыйных сетак; стварэнне нацыянальнай базы даных па біябяспецы; прадстаўленне інфармацыі па біябяспецы зацікаўленым міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, юрыдычным і фізічным асобам, сродкам масавай інфармацыі; абмен інфармацыяй з каардынацыйнымі цэнтрамі біябяспекі іншых краін, міжнароднымі арганізацыямі; арганізацыя навуковай экспертызы бяспекі ГМА і прадуктаў на іх аснове, выпрабаванне або выкарыстанне якіх мяркуецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; аказанне кансультатыўных паслуг міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў распрацоўцы праектаў заканадаўчых актаў, якія тычацца ўвозу/вывазу і бяспечнага выкарыстання ГМА і прадуктаў на іх аснове, дакументаў па ацэнцы і папярэджанні рызыкі для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека, інструкцый па тэхніцы бяспекі для лабараторый генетычнай інжынерыі і г.д.; аказанне кансультатыўных паслуг міністэрствам і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў падрыхтоўцы прапаноў па заключэнні двухбаковых і рэгіянальных пагадненняў, у распрацоўцы міжнародных пагадненняў па біябяспекі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ МІКРАБІЯЛОГІІ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 2, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 264-47-66. E-mail: microbio@mbio.bas-net.by
Вэб-сайт: http://mbio.bas-net.by


Заснаваны ў 1975 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Эмілія Іванаўна КАЛАМІЕЦ, тэл.: (017) 265-99-46
Вучоны сакратар: к.б.н. Ірына Мікалаеўна АНАНЬЕВА, тэл.: (017) 264-47-18

Напрамкі дзейнасці: Вывучэнне фізіёлага-біяхімічных і генетычных асноў выкарыстання мікраарганізмаў у біятэхналагічнай працэсах, распрацоўка біятэхналогій для прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны і аховы навакольнага асяроддзя

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі сродкаў біялагічнага кантролю; ферментаў; біятэхналогіі злучэнняў нуклеінавай прыроды; малочнакіслых і біфідабактэрый; эксперыментальнай мікалогіі; узаемаадносін мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін; дэградацыі ксенабіётыкаў і біярэмедыяцыі прыродных і вытворчых асяроддзяў; Калекцыя мікраарганізмаў; біятэхналагічны цэнтр; групы біяпашкоджанняў; патэнтна-ліцэнзійнай работы і маркетынгу

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.07 Мікрабіялогія

Прадукцыя і паслугі: біялагічныя прэпараты для жывёлагадоўлі, раслінаводства, медыцыны, харчовай прамысловасці, ачысткі глебы і вады; кансультацыі па прымяненні прэпаратаў, напрацоўка невялікіх партый прэпаратаў; мікрабіялагічнае абследаванне будаўнічых аб'ектаў, прыродных і прамысловых матэрыялаў са слядамі біяпашкоджанняў і распрацоўка рэкамендацый па іх устараненню

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук / Да пачатку старонкі