Арганізацыі Аддзялення аграрных навук
/ Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення аграрных навук
Заснаваны ў 2006 г.
Генеральны дырэктар: д.с.-г.н. Фёдар Іванавіч ПРЫВАЛАЎ, тэл.: (01775) 970-33, (017) 294-92-98
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Надзея Аляксандраўна АСАЁНАК, тэл.: (01775) 342-11
Напрамкі дзейнасці: Прыкладныя і фундаментальныя даследаванні ў галіне земляробства, раслінаводства, селекцыі, генетыкі і аховы раслін. Стварэнне высокапрадуктыўных сартоў сельскагаспадарчых культур, распрацоўка рэсурсазберагаючых тэхналогій іх апрацоўкі
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі севазвароту; апрацоўкі глебаў; селекцыі насенняводства і тэхналогіі апрацоўкі азімай пшаніцы, азімага жыта, трыцікале, яравога ячменю, крупяных культур, крыжацветных культур, аўса, кармавых караняплодаў, шматгадовых бабовых траў, шматгадовых злакавых траў; біяхімічнага аналізу і якасці прадукцыі; зімаўстойлівасці, генетыкі і біятэхналогіі; імунітэту; насенняводства і насеннязнаўства; генетычных рэсурсаў культурных раслін; аддзелы адаптыўнай інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур; зернебабовых культур; палявой кормавытворчасці; навукова-тэхнічнай інфармацыі
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.01 Агульнае земляробства; 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.09 Раслінаводства
Прадукцыя і паслугі: новыя высокапрадуктыўныя сарты сельскагаспадарчых культур, прагрэсіўныя рэсурсаэнергазберагаючыя тэхналогіі іх апрацоўкі; распрацоўка бізнес-планаў эфектыўнага гаспадарання з улікам глебава-кліматычных умоў і спецыялізацыі гаспадаркі; продаж арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых культур на аснове ліцэнзійных дагавораў; правядзенне кансультацый і вучэбных семінараў па пытаннях агратэхнікі вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур
Калекцыі, банкі даных: Беларускі генетычны банк
Заснаваны ў 1931 г.
Дырэктар: член-карэспандэнт Віталь Вітальевіч ЛАПА, тэл.: (017) 212-07-51
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Аксана Вікенцьеўна ЮХНАВЕЦ, тэл.: (017) 212-07-10
Напрамкі дзейнасці: Рацыянальнае выкарыстанне глебавых рэсурсаў; ацэнка і ўзнаўленне ўрадлівасці глебаў; маніторынг глебаў; аптымізацыя аграхімічных уласцівасцей глебаў; метады абароны глебаў ад дэградацыі; эфектыўныя рэсурсазберагаючыя тэхналогіі прымянення макра- і мікраўгнаенняў для асноўных разнавіднасцяў глебаў рэспублікі на аснове аптымізацыі мінеральнага харчавання сельскагаспадарчых культур; распрацоўка новых форм угнаенняў; аграхімічныя прыёмы павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, збалансаванай па змяўчэнні макра- і мікраэлементаў
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі агрофизических уласцівасцяў і аховы глебаў ад эрозіі; маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі; тэхнагеннага забруджвання глебаў; арганічнага рэчыва глебы; мікрабіялогіі і біяхіміі глебаў; сістэм угнаення і харчавання раслін; мікраэлементаў; новых форм угнаенняў і меліярантаў; глебава-аграхімічных аналізаў; сектары методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебаў; эканомікі прымянення ўгнаенняў; укаранення навуковых распрацовак, Гомельскі тэрытарыяльны аддзел сельскагаспадарчай радыялогіі
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.03 Аграглебазнаўства, аграфізіка; 06.01.04 Аграхімія
Прадукцыя і паслугі: аценка глебаў рэспублікі, іх складу, уласцівасцей і правядзенне маніторынгавых даследаванняў; распрацоўка прыёмаў па рацыянальнаму выкарыстанню эрадзіраваных і эразійнабяспечны зямель; распрацоўка рэсурсазберагаючых сістэм прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры; распрацоўка і ўдасканаленне камп'ютэрных задач па планах прымянення ўгнаенняў для гаспадарак рэспублікі; распрацоўка і ўдасканаленне метадычных работ па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі; распрацоўка нарматыўных паказчыкаў для ацэнкі агранамічнай, энергетычнай, эканамічнай эфектыўнасці прымянення ўгнаенняў; распрацоўка новых форм комплексных угнаенняў
Заснаваны ў 1971 г.
Дырэктар: к.с.-г.н. Сяргей Уладзіміравіч САРОКА, тэл.: (017) 509-23-38
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Святлана Іосіфаўна ЯРЧАКОЎСКАЯ, тэл.: (017) 509-23-43
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка навуковых крытэрыяў вытворчасці і рацыянальнага прымянення эфектыўных, экалагічна бяспечных сродкаў аховы сельскагаспадарчых культур ад шкодных арганізмаў на аснове выкарыстання мясцовых сыравінных рэсурсаў і штамаў мікраарганізмаў; метадалагічных асноў экалагічнай бяспечнасці сістэм аховы раслін; інфармацыйных тэхналогій у ахове раслін; новых рэсурсазберагаючых экалагічна бяспечных тэхналогій аховы збожжавых, кармавых, тэхнічных, пладова-ягадных, агароднінных культур і бульбы ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі энтамолагіі; фітапаталогіі; гербалогіі; аховы кармавых і тэхнічных культур; аховы бульбы; аховы агароднінных культур; аховы пладовых культур; мікрабіялагічнага метаду аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў і хвароб; дынамікі пестыцыдаў; група новых тэхналогій прымянення пестыцыдаў і эканомікі аховы раслін; аддзел інфармацыі, маркетынгу і патэнтных даследаванняў
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.11 Ахова раслін
Прадукцыя і паслугі: тэхналогіі аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля, біялагічныя прэпараты і прэпараты з адходаў прамысловай вытворчасці для аховы раслін ад шкодных арганізмаў, вызначэнне астаткавых колькасцей пэстыцыдаў у раслінах, глебе і вадзе, вывучэнне эфектыўнасці новых сродкаў аховы раслін
Заснаваны ў 1930 г.
Дырэктар: к.т.н. Мікалай Кірылавіч ВАХОНІН, тэл.: (017) 292-47-14
Вучоны сакратар: к.т.н. Тамара Рыгораўна СВІРЫДОВІЧ, тэл.: (017) 292-48-51
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка аптымізаваных рэгламентаў, тэхналогій і канструктарскіх рашэнняў для павышэння эфектыўнасці эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм працяглага сельскагаспадарчага выкарыстання, іх асваенне. Распрацоўка і ўдасканаленне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных занальных сістэм меліярацыйнага земляробства і лугаводства, якія забяспечваюць рост прадукцыйнасці меліяраваных зямель, устойлівае функцыянаванне аграэкасістэм, захаванне і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Распрацоўка і ўкараненне сістэм кантролю стану і аўтаматызаваных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў па планаванні і праектаванні меліярацыйных сістэм і мерапрыемстваў, аптымізацыі сельскагаспадарчага выкарыстання меліярыраваных зямель, іх інфармацыйнага забеспячэння на аснове маніторынгу
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі ўдасканалення меліярацыйных сістэм; эксплуатацыі меліярацыйных сістэм; гідратэхнікі; выкарыстання тарфяных комплексаў; выкарыстання асушаных мінеральных зямель; маніторынгу і мадэліравання прыродных сістэм; сенакосаў і пашы на меліярыраваных землях; аддзелы навукова-тэхнічнай інфармацыі; прамысловага раслінаводства; сектары насенняводства шматгадовых траў; канструктыўных элементаў меліярацыйных сістэм; эксперыментальна-вытворчае прадпрыемства; Віцебская доследная меліяратыўная станцыя
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.02 Меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямель; 06.01.12 Кормавытворчасць і лугаводства
Прадукцыя і паслугі: тэхналогіі і тэхналагічныя рэгламенты вытворчасці рамонтна-эксплуатацыйных работ, апрацоўкі раслінаводчай прадукцыі на меліяраваных землях; новыя канструкцыі элементаў меліярацыйных сістэм для павышэння эфектыўнасці іх рэканструкцыі; доследныя ўзоры і дробныя серыі машын, механізмаў, прыстасаванняў, прыбораў; эксперыментальныя ўзоры і доследныя партыі водапаглынаючых прыстасаванняў і фільтруючых матэрыялаў з прымяненнем палімераў; выпрабаванні і рэалізацыя сучасных тэхналогій па вырошчванні кветкава-дэкаратыўнай прадукцыі і расады агароднінных культур
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ЛЬНУ
в. Вусце, 211003, Аршанскі р-н, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (0216) 27-24-81. E-mail: institut_len@tut.by
Вэб-сайт: http://institut-lna.by
Заснаваны ў 2000 г.
Дырэктар: член-карэспандэнт Іван Антонавіч ГОЛУБ, тэл.: (0216) 27-24-82
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Віктар Зігмундавіч БОГДАН, тэл.: (0216) 27-24-67
Напрамкі дзейнасці: Селекцыя новых сартоў ільну-даўгунцу і льну маслічнага, першаснае насенняводства раяніраваных сартоў ільну. Распрацоўка экалагічна небяспечных, рэсурсазберагаючых тэхналогій вырошчвання і ўборкі льну. Распрацоўка агратэхнічных прыёмаў павышэння ўраджайнасці і якасці льнопрадукцыі, зніжэнне сабекошту вытворчасці льняной прадукцыі. Удасканальванне прыёмаў кіравання працэсамі, якія адбываюцца пры вылежванні льняной саломы, вызначэнне фізіка-механічных паказчыкаў якасці льновалакна
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі селекцыі льну-даўгунцу; селекцыі льну маслічнага; насенняводства; вызначэння якасці льнопрадукцыі; перапрацоўкі льнопрадукцыі; аддзелы агратэхнікі; вытворчы; інфармацыйна-тэхнічны сектар
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.09 Раслінаводства
Прадукцыя і паслугі: новыя сарты льну; рэкамендацыі па пытаннях удасканальвання тэхналогіі вырошчвання льну; стандартныя ўзоры доўгага і кароткага льновалакна; эталоны колеру доўгага трапанага валакна; арыгінальнае насенне сартоў ільну-даўгунцу
Заснаваны ў 2009 г.
Дырэктар: Леанід Пятровіч ШЫМАНСКІ, тэл.: (02351) 984-67
Вучоны сакратар: Людміла Іллінічна КАПЫЛОВІЧ, тэл.: (02351) 984-71
Напрамкі дзейнасці: Стварэнне высокапрадуктыўных сартоў і гібрыдаў кукурузы, сланечніка, аднагадовых і шматгадовых кармавых культур, стварэнне і ацэнка новага зыходнага матэрыялу, удасканаленне метадаў селекцыі і насенняводства, аптымізацыя тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, арыгінальнае і элітнае насенняводства
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі селекцыі кукурузы; насенняводства кукурузы; электрафарэзу; маслянічных культур; шматгадовых траў; аднагадовых кармавых культур; збожжавых і зернебабовых культур; бульбы
Прадукцыя і паслугі: сарты і гібрыды кукурузы, сланечніка, аднагадовых і шматгадовых кармавых культур, элітнае і арыгінальнае насенне, навуковае суправаджэнне вырошчвання сельскагаспадарчых культур; паслугі па вызначэнні ўзроўню гібрыднасці насення кукурузы, паслугі па правядзенні семінараў і закладцы дэманстрацыйных палёў і вывучэння гатункаў, сродкаў аховы раслін, угнаенняў і сельскагаспадарчай тэхнікі
Заснаваны ў 2006 г.
Генеральны дырэктар: к.с.-г.н. Сяргей Андрэевіч ТУРКО, тэл.: (017) 50-66-145
Вучоны сакратар: Іна Аляксандраўна РОДЗЬКІНА, тэл.: (017) 50-66-283
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка метадаў стварэння зыходнага матэрыялу (міжвідавая гібрыдызацыя, клеткавая інжынерыя); практычная селекцыя новых гатункаў бульбы. Распрацоўка і ўдасканаленне метадаў арыгінальнага насенняводства бульбы, забеспячэнне патрэбы рэспублікі ў поўным аб'ёме прабірачным аздароўленым матэрыялам. Распрацоўка спецыялізаваных тэхналогій вытворчасці і аховы бульбы
Структурныя падраздзяленні: аддзелы селекцыі, абароны, насенняводства бульбы; лабараторыі зыходнага матэрыялу бульбы; імунадыягностыкі; тэхналогіі; біяхіміі і аграхімічных аналізаў; біятэхналогіі
Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.11 Ахова раслін; 06.01.09 Раслінаводства
Прадукцыя і паслугі: падбор лепшых сартоў бульбы; пастаўка высакаякаснага насеннага матэрыялу; укараненне рэсурсазберагаючых адаптыўнай тэхналогій вытворчасці харчовай і насеннай бульбы; комплекснае навуковае суправаджэнне праектаў
Заснаваны ў 1990 г.
Дырэктар: д.с.-г.н. Уладзімір Уладзіміравіч СКАРЫНА, тэл.: (017) 223-37-18; 223-37-23
Вучоны сакратар: к.б.н. Аляксандр Мікалаевіч ВЕДЗЯНЕЕЎ, тэл.: (017) 223-36-04
Напрамкі дзейнасці: Стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур; распрацоўка тэхналогій і сродкаў механізацыі вытворчасці агародніны ў адкрытым і абароненым грунце; ажыццяўленне неабходных мерапрыемстваў па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў у агародніцтве; тэхналогія вырошчвання насення агароднінных культур у абароненым і адкрытым грунце
Структурныя падраздзяленні: аддзел абароненага грунту і аграхіміі; лабараторыі імунітэту, капустных агароднінных культур, тыквенных агароднінных культур, паслёнавых агароднінных культур, лукавых агароднінных культур, бабовых агароднінных культур, тэхналагічных даследаванняў; групы сталовых караняплодаў; біятэхналогіі
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.06 Агародніцтва
Прадукцыя і паслугі: насенне сартоў і гібрыдаў агароднінных культур беларускай селекцыі; рэкамендацыі па выкарыстанні тэхналогій вырошчвання агароднінных культур у адкрытым і абароненым грунце
Заснаваны ў 1925 г.
Дырэктар: д.с.-г.н. Вячаслаў Андрэевіч САМУСЬ, тэл.: (017) 506-61-49
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Марына Сяргееўна ШАЛКЕВІЧ, тэл.: (017) 506-67-07
Напрамкі дзейнасці: Селекцыя і інтрадукцыя пладовых, ягадных, арэхаплодных культур, вінаграду і іх падвоеў; стварэнне банка генетычных рэсурсаў пладовых, ягадных, арэхаплодных культур і вінаграду; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогій вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі пладоў і ягад; дыягностыка вірусных і вірусападобных патагенаў і стварэнне базавых калекцый бязвірусных раслін; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогій і вытворчасць аздароўленага пасадачнага матэрыялу пладовых і ягадных культур; сэлекцыйнае паляпшэнне племянных і прадукцыйных якасцей пчол; праектаванне і закладка садоў і ягаднікаў
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі біяхіміі і аграхімічных аналізаў; пчалярства; аддзелы селекцыі пладовых культур; гадавальнікаводства; тэхналогіі пладаводства; ягадных культур; біятэхналогіі; захоўвання і перапрацоўкі; укаранення і маркетынгу; навукова-тэхнічнай інфармацыі і замежных сувязяў; бібліятэка
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.07 Пладаводства, вінаградарства
Прадукцыя і паслугі: пасадачны і чаранковы матэрыял пладовых, ягадных, арэхаплодных культур, вінаграду для закладкі садоў, ягаднікаў, вінаграднікаў; распрацоўка адпаведнай праектна-каштарыснай дакументацыі на іх закладку; аграхімічных аналіз глеб і тэсціраванне пасадачнага матэрыялу на наяўнасць патагенных вірусных інфекцый; метадычная дапамога і высокакваліфікаванае кансультаванне на ўсіх этапах асваення тэхналогій вырошчвання пладовых, ягадных культур, вінаграду і пасадачнага матэрыялу
Заснаваны ў 2006 г.
Генеральны дырэктар: к.э.н. Уладзімір Георгіевіч САМАСЮК, тэл.: (017) 280-02-91
Вучоны сакратар: к.т.н. Сяргей Іванавіч ЛЯХ, тэл.: (017) 280-01-63
Напрамкі дзейнасці: Стварэнне тэхналагічных комплексаў сучасных айчынных машын і абсталявання для механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці па найважнейшых галінах аграпрамысловага комплексу, фарміраванне сістэмы машын і навуковае суправаджэнне яе рэалізацыі
Структурныя падраздзяленні: аддзелы механізацыі вырошчвання сельскагаспадарчых культур; механізацыі ўборкі і пасляўборачнай апрацоўкі прадукцыі раслінаводства; механізацыі жывёлагадоўлі і кормавытворчасці; энергетыкі; лабараторыі сістэм машын і тэхнічнай эксплуатацыі машынна-трактарнага парка; тэхнічнага сэрвісу ў АПК
Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.20.01 Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі; 05.14.08 Энергаўстаноўкі на аснове аднаўляльных відаў энергіі
Прадукцыя і паслугі: вынікі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы і асваенні тэхналагічных комплексаў машын і абсталявання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, выданне кніг, перыядычных публікацый, выраб эксперыментальных і доследных узораў сельскагаспадарчай тэхнікі, уключаючы серыйную прадукцыю, правядзенне кансультацый і навучальных семінараў па пытаннях прымянення тэхналагічных комплексаў машын і абсталявання, ажыццяўленне функцый заказчыка ў будаўніцтве аб'ектаў (арганізацыя і правядзенне падрадных таргоў у будаўніцтве; ажыццяўленне тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам), аказанне інжынірынгавых паслуг пры стварэнні сучасных высокатэхналагічных комплексаў па перапрацоўцы і захоўванню збожжа, плодаагародніннай прадукцыі, малочна-таварных ферм, свінагадоўчых ферм і комплексаў, птушкафабрык і іншых складаных сельскагаспадарчых аб'ектаў, забяспечваючы ўвесь комплекс работ: ад тэхніка-эканамічнага аналізу і падрыхтоўкі бізнес-плана, падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі да пастаўкі, мантажу і ўваду ў эксплуатацыю тэхналагічнага абсталявання
Віртуальная выстава: Навука - вытворчасці
Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ "ПЛОДААГАРОДПРАЕКТ"
вул. Платонава, 10, 220034, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 294-70-83, 284-70-01. E-mail: itcPOP@tut.by, InstitutPOTP@tut.by
Заснаваны ў 1978 г.
Дырэктар: Святлана Віктараўна САМАСЮК, тэл.: (017) 294-81-33
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю і мадэрнізацыю плодаагародніна- і бульбасховішчаў з устаноўкай сучаснага абсталявання, што дазваляе ствараць аптымальны мікраклімат для працяглага захоўвання плодаагародніннай прадукцыі з кантэйнерным і навальным спосабам захоўвання. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на сховішчы сельскагаспадарчай тэхнікі, сельскагаспадарчыя будынкі і збудаванні. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю прадпрыемстваў харчовай прамысловасці з прымяненнем сучаснага абсталявання, у тым ліку: спіртавой і лікёра-гарэлачнай; піва-, безалкагольнай і разліву мінеральнай вады; хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай; вытворчасці плодаагароднінных кансерваў; бульбаперапрацоўчай і крухмальнай; харчоваканцэнтратнай. Распрацоўка экалагічных пашпартоў, радзелу "Ахова навакольнага асяроддзя", разлік рассейвання забруджваючых рэчываў. Забеспячэнне навуковага суправаджэння пры рашэнні бягучых тэхналагічных задач прадпрыемстваў харчовай прамысловасці з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і якасці прадукцыі. Арганізацыя распрацоўкі і ўкаранення сучасных тэхналогій захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. Распрацоўка тэхнічных нарматыўных прававых актаў для павышэння якасці сельскагаспадарчай сыравіны, канструктарскай дакументацыі на тэхналагічнае абсталяванне для захоўвання і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі. Правядзенне тэхналагічных даследаванняў і распрацоўка энергазберагаючых тэхналогій захоўвання плодаагародніннай прадукцыі ў дачыненні да канкрэтнага тыпу сховішчаў (захоўванне пры прымусовым вентыліраванні, захоўванне пры паніжанай тэмпературы ў халадзільных камерах з непасрэдным ахаладжэннем, захоўванне ў змененым газавым асяроддзі). Выраб, мантаж і наладка ўзораў абсталявання для прадпрыемстваў АПК. Сертыфікацыя харчовых прадуктаў
Структурныя падраздзяленні: аддзелы праектныя; канструктарскі; тэхналогіі захоўвання, перапрацоўкі і фасоўкі плодаагародніннай сыравіны; сертыфікацыі; доследная вытворчасць
Прадукцыя і паслугі: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю, мадэрнізацыю, тэхнічнае пераўзбраенне і будаўніцтва бульба- і плодаагароднінасховішчаў, на сховішчы сельскагаспадарчай тэхнікі, сельскагаспадарчыя будынкі і збудаванні, прадпрыемствы харчовай прамысловасці
Заснаваны ў 2006 г.
Генеральны дырэктар: член-карэспандэнт Зянон Валянцінавіч ЛОЎКІС, тэл.: (017) 285-39-70
Вучоны сакратар: к.т.н. Крысціна Іванаўна ЖАКАВА, тэл.: (017) 294-33-34
Напрамкі дзейнасці: Правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на стварэнне канкурэнтаздольных прадуктаў здаровага харчавання. Асваенне і ўкараненне новых тэхналогій глыбокай перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кантроль якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання. Мадэрнізацыя і распрацоўка тэхналагічнага абсталявання для харчовай прамысловасці. Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па актуальных спецыяльнасцях харчовай індустрыі
Структурныя падраздзяленні: аддзелы тэхналогій кансервавання з выпрабавальнай лабараторыяй; тэхналогій цукровай, кандытарскай, харчова-канцэнтратнай і алейна-тлушчавай прадукцыі; тэхналогій прадуктаў з бульбы, пладоў і агародніны; тэхналогіі лікёрагарэлачны, вінаробнай і півабезалкагольнай прадукцыі; эканамічных даследаванняў; новых тэхналогій і тэхнікі; харчавання; сертыфікацыі, метралогіі і сістэм якасці; лабараторыя выпрабаванняў і даследаванняў прадукцыі і сыравіны
Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.18.01 Тэхналогія апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства; 05.18.07 Біятэхналогія харчовых прадуктаў (харчовая прамысловасць); 05.18.12 Працэсы і апараты харчовых вытворчасцей; 05.18.15 Таваразнаўства харчовых прадуктаў і тэхналогія прадуктаў грамадскага харчавання
Прадукцыя і паслугі: распрацоўка нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі для абнаўлення асартыменту харчовай прадукцыі; экспертыза якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання, праектна-канструктарскія работы па стварэнні, мадэрнізацыі і пераабсталяванні вытворчасцей харчовай прамысловасці; вытворчасць абсталявання для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці; сертыфікацыя прадуктаў харчавання і іншых тавараў; аказанне кансалтынгавых паслуг па ўкараненні на прадпрыемствах міжнародных сістэм якасці і бяспекі; правядзенне эканамічных даследаванняў і складанне бізнес-планаў для прадпрыемстваў; арганізацыя і правядзенне семінараў, навукова-практычных канферэнцый, выставак
Заснаваны ў 1986 г.
Дырэктар: к.э.н. Аляксей Віктаравіч МЕЛЯШЧЭНЯ, тэл.: (017) 299-69-95
Вучоны сакратар: к.в.н. Тамара Аляксандраўна САВЕЛЬЕВА, тэл.: (017) 344-39-72
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка новых відаў мясной і малочнай прадукцыі, энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій. Распрацоўка бактэрыяльных канцэнтратаў, лячэбна-прафілактычных прадуктаў для дзіцячага харчавання
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі тэхналогій масларобства і сыраробства; абсталявання і тэхналогій малочна-кансервавай вытворчасці; тэхналогій натуральнамалочных прадуктаў і канцэнтратаў; аддзелы тэхналогій мясных прадуктаў; рэсурсазберажэння; стандартызацыі і нарміравання; біятэхналогій; санітарнай апрацоўкі абсталявання і памяшканняў; тэхналогій гамагенізаваных прадуктаў; навукова-тэхнічнага забеспячэння і ўкаранення; маркетынгу; рэспубліканскі выпрабавальны цэнтр мяса-малочнай прадукцыі; сектар эканамічных даследаванняў; праектнае бюро; доследная машынабудаўнічая вытворчасць
Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.18.04 Тэхналогія мясных, малочных, рыбных прадуктаў і халадзільных вытворчасцяў; 05.18.12 Працэсы і апараты харчовых вытворчасцяў
Прадукцыя і паслугі: Вытворчасць бактэрыяльных канцэнтратаў, лячэбна-прафілактычных прадуктаў для дзіцячага харчавання. Нарміраванне і стандартызацыя ў мясной і малочнай прамысловасці. Праектаванне будаўніцтва і рэканструкцыі прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці. Правядзенне выпрабаванняў па ацэнцы якасці сельскагаспадарчай сыравіны, мясной і малочнай прадукцыі. Сертыфікацыя абсталявання для мясной, малочнай і птушкаперапрацоўчай прамысловасці. Навуковае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм
Інвестыцыйныя праекты: Арганізацыя вытворчасці бактэрыяльных канцэнтратаў для малочнай прамысловасці
Заснаваны ў 2006 г.
Генеральны дырэктар: к.с.-г.н. Мікалай Андрэевіч ПАПКОЎ, тэл.: (017) 294-93-30
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Марыя Рыгораўна ЗАЛЕСКАЯ, тэл.: (01775) 235-23
Напрамкі дзейнасці: Удасканаленне разводзімых у рэспубліцы і стварэнне новых высокапрадуктыўных парод, тыпаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл на аснове новых метадаў селекцыі. Распрацоўка экалагічна бяспечных, рэсурсазберагаючых тэхналогій вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі, норм кармлення сельскагаспадарчых жывёл, біятэхналогій паскоранага размнажэння высокакаштоўных генатыпаў (трансплантацыя, in vitro)
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі ўзнаўлення і геннай інжынерыі сельскагаспадарчых жывёл; генетыкі сельскагаспадарчых жывёл; развядзення і селекцыі малочнай жывёлы; конегадоўлі і авечкагадоўлі; гібрыдызацыі ў свінагадоўлі; развядзення і селекцыі свіней; распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны; распрацоўкі рэсурсазберагаючых тэхналогій у жывёлагадоўлі; тэхналогіі машыннага даення і якасці малака; тэхналогіі вытворчасці свініны і заагігіены; навуковага праграміравання кормавытворчасці і кармлення сельскагаспадарчых жывёл; кармлення свіней; кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы; кармлення малочнай жывёлы; па нарыхтоўцы кармоў і выкарыстанні пашы; якасці прадуктаў жывёлагадоўлі і кармоў; аддзелы тэхналагічнага праектавання; навукова-тэхнічнай інфармацыі і патэнтазнаўства
Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.02.01 Развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл; 06.02.02 Кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў; 06.02.04 Частковая заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі
Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.02.01 Развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл; 06.02.02 Кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў; 06.02.04 Частковая заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі
Прадукцыя і паслугі: пароды сельскагаспадарчых жывёл, тэхналогіі, біятэхналогіі, рэцэпты камбікармоў, прэміксаў, кармавых дабавак, лабараторныя даследаванні кармавых сродкаў, малака, крыві, распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі рэканструкцыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў для буйной рагатай жывёлы, вытворчасць удасканаленага разбаўляльніка спермы кныроў, вытворчасць кансервантаў кармоў
Інвестыцыйныя праекты: Стварэнне галіны мясной жывёлагадоўлі ў зоне Беларускага Палесся
Заснаваны ў 1930 г.
Дырэктар: д.в.н. Анатолій Аляксеевіч ГУСЕЎ, тэл.: (017) 508-81-34
Вучоны сакратар: д.в.н. Ірына Аляксандраўна КРАСАЧКА, тэл.: (017) 508-83-52
Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі, прафілактыкі, лячэння, мераў барацьбы з інфекцыйнымі, паразітарнымі і незаразными хваробамі сельскагаспадарчых жывёл, птушак, рыб і пчол. Стварэнне сучасных вакцын, высокаспецыфічных дыягностыкумаў, лекавых прэпаратаў, сродкаў карэкцыі абмену рэчываў, якія забяспечваюць ветэрынарную ахову жывёл і атрыманне экалагічна чыстай прадукцыі жывёлагадоўлі; аказанне навукова-практычнай дапамогі гаспадаркам рэспублікі
Структурныя падраздзяленні: аддзелы каардынацыі НДР і патэнтна-інфармацыйных даследаванняў; вірусных інфекцый буйной рагатай жывёлы і свіней; бактэрыяльных інфекцый буйной рагатай жывёлы і свіней; эпізааталагічнага і імуналагічнага маніторынгу з лабараторыі дыягностыкі; заанозаў і распрацоўкі дыягнастычных прэпаратаў; паразіталогіі; вакцынных прэпаратаў і паталогіі птушак; паталогіі размнажэння; таксікалогіі і незаразных хвароб жывёл; культур клетак і пажыўных асяроддзяў; эксперыментальна-вытворчы
Аспірантура па спецыяльнасцях: 16.00.03 Ветэрынарная мікрабіялогія, вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія з мікатаксікалогіяй і імуналогія; 16.00.04 Ветэрынарная фармакалогія з таксікалогіяй; 16.00.06 Ветэрынарная санітарыя, экалогія, зоагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза; 16.00.07 Ветэрынарныя акушэрства і біятэхніка рэпрадукцыі жывёл; 03.00.19 Паразіталагія
Прадукцыя і паслугі: вакцыны антырабічныя для імунізацыі сельскагаспадарчых жывёл і дзікіх платаядных; вакцыны для прафілактыкі і лячэння вірусных і бактэрыяльных хвароб буйной рагатай жывёлы; вакцыны для прафілактыкі і лячэння вірусных і бактэрыяльных хвароб свіней; вакцыны для прафілактыкі і лячэння хвароб птушак, рыб і пчол; проціпаразітарныя прэпараты; лячэбна-прафілактычныя прэпараты і стымулятары імуннай сістэмы жывёл; дыягнастычныя тэст-сістэмы. Пастаноўка дыягназу, распрацоўка рэкамендацый па прафілактыцы і лячэнні інфекцыйных і незаразных хваробаў
Заснаваны ў 1958 г.
Дырэктар: к.э.н. Міхаіл Міхайлавіч РАДЗЬКО, тэл.: (017) 275-36-41
Вучоны сакратар: к.б.н. Барыс Уладзіслававіч АДАМОВІЧ, тэл.: (017) 275-34-92
Напрамкі дзейнасці: Селекцыйна-племянная работа з карпам і іншымі сажалкавымі рыбамі, накіраваная на вывядзенне новых высокапрадуктыўных парод і паляпшэнне існуючых вытворчых статкаў вырошчваемых рыб. Тэхналогія вядзення сажалкавага рыбаводства, пытанні сілкавання і кормавытворчасці, аптымізацыі асяроддзя пражывання і ахова рыб ад захворванняў. Рацыянальнае выкарыстанне рыбных рэсурсаў натуральных вадаёмаў
Структурныя падраздзяленні: лабараторыі развядзення і вырошчвання каштоўных відаў рыб; рыбаводства і рыбалоўства ў натуральных вадаёмах; селекцыі і племянной работы; кармоў; хвароб; гідрабіялогіі і якасці асяроддзя; эксперыментальная база - селекцыйна-племянны ўчастак "Ізабеліна"; гаспразліковы ўчастак "Вілейка"
Прадукцыя і паслугі: селекцыйна-племянная работа з карпам; узнаўленне і вырошчванне новых аб'ектаў рыбаводства; экспертная ацэнка стану запасаў і папуляцый рыб; вырошчванне і рэалізацыя рыбапасадачнага матэрыялу карпа і абарыгенных відаў рыб; распрацоўка комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на аздараўленне і прафілактыку рыбоводных гаспадарак ад захворванняў; правядзенне дыягнастычных даследаванняў пры захворваннях рыб
Заснаваны ў 1956 г.
Дырэктар: к.э.н. Валерый Іванавіч БЕЛЬСКІ, тэл.: (017) 212-04-33
Вучоны сакратар: Мікалай Іванавіч СОЛАЎЦАЎ, тэл.: (017) 212-07-52
Направления деятельности: Маніторынг эканамічных працэсаў і выпрацоўка дзейсных мер і механізмаў па ўдасканаленні эканамічных адносін у сельскай гаспадарцы, паскарэнню яго рэструктурызацыі, забеспячэнні ўстойлівага развіцця; распрацоўка новых эфектыўных арганізацыйна-вытворчых формаў і ўдасканаленне дзеючых структур гаспадарання ў АПК; даследаванне і распрацоўка механізмаў фарміравання і функцыянавання збалансаваных харчовых рынкаў; распрацоўка і ўдасканаленне механізму забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі; даследаванне фактараў і распрацоўка мадэляў па комплексным устойлівым развіцці сельскіх тэрыторый; распрацоўка механізмаў эфектыўнага рэгулявання аграрнага рынку і аграрных вытворча-эканамічных адносін; даследаванні тэарэтычных і метадалагічных аспектаў праблемы павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі; распрацоўка метадалагічных асноў інфарматызацыі прадпрыемстваў і галін АПК, стварэнне і арганізацыя выкарыстання аўтаматызаваных банкаў даных па сельскай гаспадарцы, абагульненне статыстычных матэрыялаў, падрыхтоўка навукова-практычнай і статыстычнай інфармацыі; падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва; прапаганда навукова-тэхнічных распрацовак, укараненне найбольш эфектыўных вынікаў у вытворчасць, маркетынг і рэклама ствараемай прадукцыі; арганізацыя міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, нарад, сімпозіумаў у галіне навуковага забеспячэння сельскай гаспадаркі
Структурныя падраздзяленні: аддзелы арганізацыйна-вытворчых структур; эканамічнага рэгулявання; рыначных адносін; маркетынгу; інфарматызацыі
Аспірантура па спецыяльнасцях: 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
Дактарантура па спецыяльнасцях: 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
Прадукцыя і паслугі: навукова-даследчыя распрацоўкі ў галіне аграрнай эканомікі
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
ВІЦЕБСКІ ЗАНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
вул. Віцебская, 1, 211343, в. Тулава, Віцебскі р-н, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (0212) 296-068. E-mail: tulovo@yandex.ru
Заснаваны ў 1956 г.
Дырэктар: к.с.-г.н. Сяргей Рыгоравіч ЯКОЎЧЫК, тэл.: (0212) 296-446
Вучоны сакратар: Алена Эдуардаўна АБАРАВА, тэл.: (0212) 296-068
Напрамкі дзейнасці: Павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу. Насенняводства, адаптыўныя, рэсурсазберагаючыя, экалагічна бяспечныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Арганізацыя асваення і прапаганда навуковых дасягненняў у сельскагаспадарчым вытворчасці рэгіёну. Павышэнне кваліфікацыі сельскагаспадарчых кадраў
Структурныя падраздзяленні: аддзелы бульбаводства; збожжавых, зернебабовых, крыжацветных культур і лёну; кармоў, аздароўленых раслін
Прадукцыя і паслугі: навуковыя распрацоўкі; насенны матэрыял новых раяніраваных і перспектыўных сартоў сельскагаспадарчых культур; адаптыўныя тэхналогіі вырошчвання збожжавых, крупяных, крыжацветных, тэхнічных культур, бульбы і шматгадовых траў
Заснаваны ў 1910 г.
Дырэктар: к.с.-г.н. Уладзімір Уладзіміравіч КУРЫЛОВІЧ, тэл.: (01514) 23-690
Вучоны сакратар: Вікторыя Міхайлаўна КУХАРЧЫК, тэл.: (01514) 28-952
Напрамкі дзейнасці: Стварэнне на аснове метадаў селекцыйнага адбору і размнажэння арыгінальнага высакаякаснага насеннага матэрыялу новых раяніраваных і перспектыўных сартоў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных культур і шматгадовых траў. Вырошчванне і размнажэнне на аснове біятэхналогіі высакаякаснага аздароўленага арыгінальнага матэрыялу раяніраваных і перспектыўных сартоў бульбы. Інтрадукцыя, вывучэнне і размнажэнне сартоў пладовых культур. Распрацоўка і ўдасканаленне адаптыўных, экалагічна бяспечных рэсурсазберагаючых тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Арганізацыя асваення і шырокая прапаганда навуковых дасягненняў у сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіёну з мэтай павышэння эфектыўнасці галіны раслінаводства, правядзенне вучобы кадраў
Структурныя падраздзяленні: аддзелы збожжавых і зернебабовых культур; шматгадовых траў; бульбы; садоўніцтва
Прадукцыя і паслугі: высакаякасны насенны матэрыял новых раяніраваных і перспектыўных сартоў сельскагаспадарчых культур; тэхналогіі вырошчвання збожжавых, зернебабовых, тэхнічных культур, шматгадовых траў, бульбы; пасадачны матэрыял пладовых культур
/ Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення аграрных навук / Да пачатку старонкі