Акадэмік-сакратар:
д.гіст.н. Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ, тэл.: (017) 284-07-74
Намеснік акадэміка-сакратара:
к.ф.н Васіль Іванавіч ЛЯЎКОВІЧ, тэл.: (017) 284-28-18
В.а. вучонага сакратара:
к.э.н. Аляксандр Іванавіч ЛІТВІНЮК, тэл.: (017) 284-28-18
Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: humanity@presidium.bas-net.by. Факс: (017) 239-31-63
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, створанае ў 1936 годзе як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук.
Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з'яўляюцца: тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, забяспечваючай яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай; філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сыцыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.
У склад Аддзялення ўваходзяць 6 дзяржаўных навуковых устаноў: інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора; мовы i лiтаратуры. У Аддзяленні лічацца 10 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў. Па стане на 1 студзеня 2009 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 540 чалавек, у тым ліку 432 даследчыкі, 65 дактароў і 181 кандыдат навук.
Замацаваныя арганізацыі
Інстытут гісторыі
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы
Iнстытут мовы i лiтаратуры iмя Я.Коласа і Я.Купалы
Інстытут сацыялогіі
Інстытут філасофіі
Інстытут эканомікі