Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Архіў навін 2009 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2009 года

30.11.2009

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.Ц. Лынькова (1899-1975)

30 лістапада 2009 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы, Народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, у 1938-1948 гг. старшыні Саюза пісьменнікаў БССР, у 1943-1946 і 1949-1952 гг. дырэктара Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіла Ціханавіча Лынькова.


29.11.2009

Апублікаваны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці на 2010 год па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

З мэтай выканання пунктаў 4.3 і 4.4 пратакола пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2009 г. №11/56пр і пункта 7.2 пратакола пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2009 г. №11/63пр, загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 25 лістапада 2009 г. №145 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці на 2010 год па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя формы апублікаваныя і даступныя для запампоўкі на вэб-старонцы "Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", пастаянная спасылка на якую адлюстравана на карце сайта ў раздзеле "Даведачная інфармацыя".


28.11.2009

Апублікаваны базавы даклад аб нацыянальнай інавацыйнай сістэме і дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы Расіі

Базавы дакладМіністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле вядучых расійскіх экспертных арганізацый падрыхтаваны і апублікаваны на афіцыйным сайце Міністэрства базавы даклад "Нацыянальная інавацыйная сістэма і дзяржаўная інавацыйная палітыка Расійскай Федэрацыі", выкананы па метадалогіі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Як адзначыў ва ўступным слове да даклада Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, дзяржавы, што ўваходзяць у АЭСР, на рэгулярнай аснове на працягу многіх гадоў робяць ацэнку сваёй нацыянальнай інавацыйнай стратэгіі, дзякуючы чаму АЭСР назапасіла велізарны вопыт як планавання інавацыйнага развіцця і кіравання ім, так і яго ацэнкі - метадычнай, тэхнічнай і іншай. Менавіта таму Расія, якая рыхтуюцца да афіцыйнага ўступлення ў гэтую аўтарытэтную міжнародную арганізацыю, заключыла з ёй пагадненне аб правядзенні агляду расійскай інавацыйнай палітыкі і нацыянальнай інавацыйнай сістэмы па метадалогіі АЭСР і пры ўдзеле яе вядучых экспертаў. У базавым дакладзе дадзена падрабязнае апісанне навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу краіны, праведзены міжнародныя супастаўленні навукова-тэхналагічнай і інавацыйнай дзейнасці, акрэслены праблемы, якія стаяць перад нацыянальнай інавацыйнай сістэмай Расіі, і ключавыя задачы яе інавацыйнага развіцця, апісаны вузаўскі, акадэмічны і прадпрымальніцкі (галіновы) сектары навукі, інавацыйная інфраструктура. З лістапада ў Расіі будуць працаваць міжнародныя эксперты, якія правядуць серыю інтэрв'ю з удзельнікамі развіцця інавацыйнай сістэмы ў розных рэгіёнах, што дазволіць да лета 2010 года завяршыць падрыхтоўку агляду АЭСР. З тэкстам базавага даклада - першага этапа агляду - можна азнаёміцца тут.


27.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення аграрных навук

На вэб-старонцы Арганізацыі Аддзялення аграрных навук цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


26.11.2009

Унесены змяненні ва ўмовы аплаты працы кіраўнікоў арганізацый у залежнасці ад вынікаў іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці

Дом УрадаУрад Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 13 лістапада 2009 г. №1476, якой унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. №1003 "Аб узмацненні залежнасці аплаты працы кіраўнікоў арганізацый ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці". У прыватнасці, новай рэдакцыяй пункта 2 дадзенай пастановы ўстаноўлена, што каэфіцыент суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка арганізацыі, незалежна ад формы ўласнасці, і сярэдняй заработнай платы па арганізацыі ў цэлым не можа перавышаць 8,0. Пры гэтым у дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%, уключаючы банкі, рашэнне аб устанаўленні канкрэтнага памеру каэфіцыента да 5,0 уключна прымаецца органам, які заключыў кантракт, а звыш 5,0 і да 8,0 уключна - шляхам прыняцця па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да кіраўнікоў іншых арганізацый рашэнне будзе прымацца органам, які заключыў кантракт. Гэтыя і іншыя змяненні, унесеныя ў пастанову ад 25 ліпеня 2002 г. №1003, уступаюць у сілу з 1 студзеня 2010 г.


25.11.2009

Выдадзены 16-ты выпуск зборніка вынікаў завершаных праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

foto1 foto2Выйшаў з друку 16-ты выпуск зборніка "Асноўныя вынікі фундаментальных даследаванняў і прапановы па перспектывах іх выкарыстання", як выдаецца з 1994 года на рускай і англійскай мовах Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД). Зборнік змяшчае інфармацыю аб асноўных выніках завершаных фундаментальных і пошукавых даследаванняў, праведзеных вучонымі ў навуковых арганізацыях і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь у рамках праектаў, якія фінансуюцца БРФФД на конкурснай аснове. У чарговым выпуску публікуюцца кароткія анатацыі 442 завершаных работ, якія фінансаваліся па выніках конкурсу праектаў фундаментальных даследаванняў "Навука-2007", грантаў для маладых вучоных "Навука-2006М", "Навука-2007М" і грантаў развіцця "Вучоны-2007", конкурсаў сумесных навуковых праектаў з Дзяржаўным фондам фундаментальных даследаванняў Украіны "БРФФД-ДФФДУ-2007", Расійскім гуманітарным навуковым фондам "БРФФД-РГНФ-2007", Нацыянальным цэнтрам навуковых даследаванняў Францыі "БРФФД-НЦНД-2007", Навукова-тэхналагічным фондам Манголіі "БРФФД-НТФМ-2007", конкурсу выконваемых у кантакце з замежнымі вучонымі праектаў фундаментальных даследаванняў "Навука-2007МС ", сумеснага тэматычнага конкурсу даследчых праектаў з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў "БРФФД-АІЯД-2007", конкурсаў сумесных праектаў з Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук "БРФФД-САРАН-2007", Нацыянальнай акадэміяй навук Азербайджана "БРФФД-НАНА-2007", В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій "БРФФД-ВАНТ-2007", а таксама конкурсу праектаў навуковых даследаванняў па праблемах экалогіі, прыродакарыстання, гісторыі, культуры Мазырска-Прыпяцкага Палесся "Палессе-2007" і сумеснага тэматычнага конкурсу праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам "БРФФД-Магілёў-2007" па тэматыцы "Рэсурса- і энергазберажэнне, выкарыстанне другаснай сыравіны". У зборніку таксама выкладзены прапановы і рэкамендацыі БРФФД па перспектывах практычнага прымянення вынікаў выкананых работ па найбольш актуальных напрамках магчымага іх выкарыстання ў даследчых праграмах, навукова-тэхнічных распрацоўках, сацыяльна-вытворчай практыцы.


24.11.2009

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.М. Ганчарыка (1899-1986)

24 лістапада 2009 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння буйнога вучонага ў галіне фізіялогіі раслін, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1931-1933 гг. намесніка дырэктара, в.а. дырэктара Інстытута біялогіі Беларускай Акадэміі навук, у 1949-1956 гг. старшага навуковага супрацоўніка, дырэктара Ігарскай доследнай станцыі Крайняй Поўначы, у 1958-1961 гг. старшага навуковага супрацоўніка Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961-1967 гг. загадчыка аддзела, у 1967-1972 гг. дырэктара, у 1972-1976 гг. загадчыка лабараторыі, з 1976 г. старшага навуковага супрацоўніка-кансультанта Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Міхаіла Мікалаевіча Ганчарыка.


21.11.2009

Створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню чарговага Дня беларускага пісьменства

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2009 г. №1481 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці 5 верасня 2010 г., які ўзначаліў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Патупчык У.М. У склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта ўключаны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" член-карэспандэнт Лукашанец А.А.


20.11.2009

Зацверджана палажэнне аб парадку заключэння інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь

Інвестыцыі У адпаведнасці з пунктам 4 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. №10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і Інвестыцыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 6 лістапада 2009 г. №1449, уступіўшую ў сілу з 8 лістапада 2009 г., якой зацверджаны Палажэнне аб парадку заключэння (спынення) інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь і Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь. Першым з палажэнняў, у прыватнасці, вызначана, што пад інвестыцыйным дагаворам з Рэспублікай Беларусь разумеецца дагавор, які заключаецца з інвестарам на падставе рашэння рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Такі інвестыцыйны дагавор можа заключацца ў мэтах рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, уключаючы стварэнне і развіццё на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь арганізацый з удзелам інвестара, які мае стратэгічнае значэнне, або набыццё інвестарам аб'ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку ў працэсе прыватызацыі. Вядзенне Дзяржаўнага рэестра інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь будзе ажыццяўляць Міністэрства эканомікі. З прыкладнай формай інвестыцыйнага дагавора можна азнаёміцца тут.


19.11.2009

Унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЗ мэтай удасканалення прававога рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены Указ ад 17 лістапада 2009 г. №556 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2004 г. №560". Указам устаноўлена, што на працэдуры прысуджэння вучоных ступеняў і прысваення вучоных званняў, а таксама іх пазбаўлення (аднаўлення), настрыфікацыі (прыраўноўвання) дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, пераатэстацыі асоб, якія атрымалі вучоныя ступені або вучоныя званні ў замежных дзяржавах, не распаўсюджваецца заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама ўнесены комплекс змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасці, яно дапоўнена нормай аб настрыфікацыі атэстата старэйшага навуковага супрацоўніка, выдадзенага дзяржаўнымі атэстацыйнымі органамі былога СССР або Расійскай Федэрацыі, па выніках якой заявіцелю выдаецца нацыянальны атэстат дацэнта. Больш падрабязна з новай рэдакцыяй Палажэння можна азнаёміцца тут.


18.11.2009

Аб'яўлены новыя конкурсы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў на 2010 год

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) аб'явіў сумесныя конкурсы на 2010 год з Румынскай акадэміяй "БРФФД-РА-2010" (тэрмін падачы заявак - па 15 снежня 2009 г. уключна), з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь "БРФФД-МСГХ-2010" (тэрмін падачы заявак - па 30 снежня 2009 г.) і з Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук "НАНБ(БРФФД)-СА РАН-2010"" (тэрмін падачы заявак - па 30 снежня 2009 г. уключна). Тэматыка конкурсаў, іх умовы і формы заявачных матэрыялаў могуць быць скапіраваны на электронны носьбіт у выканаўчай дырэкцыі БРФФД (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, п. 101, 103, 112) або з вэб-сайта БРФФД (у раздзеле "Аб'яўленыя конкурсы"). Тэлефоны для даведак: 294-92-16 (фізіка, матэматыка і інфарматыка), 284-27-22 (тэхнічныя навукі), 294-93-36 (хімія і навукі аб Зямлі), 294-92-17 (біялагічныя, медыцынскія і аграрныя навукі; аддзел замежных сувязяў), 284-06-38 (гуманітарныя навукі). Факс: 284-08-97.


17.11.2009

Выйшаў у свет настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2010"

Перакідны каляндар Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2010Выдавецкі дом "Беларуская навука" выпусціў у свет настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2010". Традыцыйна каляндар змяшчае звесткі аб найважнейшых датах у гісторыі Акадэміі навук: заснаванне аддзяленняў навук; стварэнне і пераўтварэнне інстытутаў; абранне акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў; узнагароджанне Акадэміі навук і яе арганізацый дзяржаўнымі ўзнагародамі; прысуджэнне дзяржаўных прэмій супрацоўнікам НАН Беларусі; рэгістрацыя навуковых адкрыццяў; адкрыццё і работа сесій Агульнага сходу; усталяванне міжнародных кантактаў; юбілейныя даты акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, членаў Прэзідыума НАН Беларусі і інш. Па пытаннях набыцця календара можна звяртацца ў аддзел рэалізацыі і маркетынгу РУП "Выдавецкі дом" Беларуская навука" (тэл.: 8 (017 ) 263-23-27, 263-50-98). Кошт аднаго экзэмпляра календара - 3580 руб. з ПДВ. Дастаўка па г. Мінску - за кошт выдавецтва.


16.11.2009

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.І. Міцкевіча (1914-1991)

16 лістапада 2009 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння фізікахіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1950 г. загадчыка лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР, у 1958-1965 гг. намесніка дырэктара, у 1965-1967 гг. в.а. дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1969-1973 гг. в.а. акадэміка-сакратара, у 1973-1982 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, у 1982-1987 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, у 1988-1991 гг. дарадцы пры дырэкцыі гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Мікалая Іванавіча Міцкевіча.


14.11.2009

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даручыў выявіць вінаватых у фактычным зрыве арганізацыі субмікроннай вытворчасці на навукова-вытворчым аб'яднанні "Інтэграл"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЯк паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка даручыў выявіць вінаватых у фактычным зрыве праекта арганізацыі субмікроннай вытворчасці на мінскім НВА "Інтэграл" і разабрацца з праблемай неэфектыўнага выкарыстання сродкаў як на гэтым, так і іншых прадпрыемствах краіны. Такую задачу ён паставіў учора, наведваючы дадзенае навукова-вытворчае аб'яднанне, дзе знаёміўся з рэалізацыяй праекта па стварэнню айчыннай субмікроннай вытворчасці. А.Р.Лукашэнку было даложана аб выніках работы прадпрыемства і яго вытворча-эканамічным стане. У цэнтры ўвагі знаходзіліся таксама перспектывы інвестыцыйнай дзейнасці НВА "Інтэграл". Аднак Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь застаўся незадаволены сітуацыяй, якая складваецца на прадпрыемстве. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што завод сарваў усе тэрміны па ўкараненню інавацыйных праектаў, а дзяржаўныя сродкі выкарыстоўваліся неэфектыўна. Зрыў устаноўленых тэрмінаў, неэфектыўнае расходванне бюджэтных сродкаў, кіраўніцкія пралікі і іншыя выяўленыя недахопы паставілі пад пагрозу стварэнне ў краіне важнай інавацыйнай вытворчасці. Больш падрабязна з ацэнкай склаўшайся сітуацыі і даручэннямі, дадзенымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут.


13.11.2009

Кіраўніком дзяржавы падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь9 лістапада 2009 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №54-З "Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе", прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка 2009 г. і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 22 кастрычніка 2009 г. Закон рэгулюе адносіны ў галіне правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і накіраваны на забеспячэнне экалагічнай бяспекі пры рэалізацыі праектных рашэнняў, прадугледжаных праектнай ці іншай дакументацыяй па плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці. Законам устаноўлена, што дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Больш падрабязна са зместам новага заканадаўчага акта, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, можна азнаёміцца тут.


12.11.2009

На наступным тыдні пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю электроннай інавацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 16 лістапада ў 11.30 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх, п. 216) пройдзе прэс-канферэнцыя на тэму: "Развіццё электроннай інавацыйнай інфраструктуры (адзінай навукова-адукацыйнай інфармацыйна-вылічальнай прасторы) Рэспублікі Беларусь. Камп'ютэрныя адукацыйныя навуковыя сеткі, суперкамп'ютэрныя і грыд-тэхналогіі". У ёй прымуць удзел намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.В.Анішчанка, навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем аховы інфармацыі таго ж інстытута А.М.Крыштофік і прадстаўнік РУП "Белтэлекам".


11.11.2009

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Л.М. Сушчэні

11 лістапада 2009 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння буйнога вучонага і арганізатара навукі ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі і агульнай экалогіі, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1971 г. загадчыка Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 г. дырэктара Інстытута заалогіі АН БССР, адначасова ў 1979-1992 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992-1997 гг. прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, з 1997 дарадцы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Польскай і Літоўскай акадэмій навук, доктара біялагічных навук, прафесара Леаніда Міхайлавіча Сушчэні.


10.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення фізіка-тэхнічных навук

На вэб-старонцы Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


09.11.2009

Пайшоў з жыцця старэйшы беларускі вучоны-літаратуразнаўца акадэмік В.У. Івашын

6 лістапада 2009 г. на 97-м годзе жыцця памёр старэйшы беларускі вучоны-літаратуразнаўца акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Уладзіміравіч Івашын. Развітанне з акадэмікам В.У. Івашыным і грамадзянская паніхіда адбудуцца 10 лістапада 2009 г. у 13.30 у Вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх).


09.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб акадэмічным Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў

На вэб-старонцы Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


09.11.2009

Прызнана страціўшым сілу палажэнне аб парадку распараджэння правамі на вынікі НДР, ДКР і ДТР, што выконваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў

Дом УрадаУ адпаведнасці з пунктам 14 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2009 г. №432 "Аб некаторых пытаннях набыцця маёмасных правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці і распараджэння гэтымі правамі" Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята і ўступае ў сілу з 5 сакавіка 2010 г. пастанова ад 4 лістапада 2009 г. №1438 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2006 г. №1103". У прыватнасці, згодна з гэтай пастановай прызнана страціўшым сілу Палажэнне аб парадку распараджэння правамі на вынікі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, што выконваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, зацверджанае пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2006 г. №1103.


07.11.2009

Спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра па жывёлагадоўлі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi БеларусьЗа вялікі ўклад у навуковае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005–2010 гады і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: Бараноўскі Міхаіл Васільевіч - дэпутат Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў, загадчык лабараторыі тэхналогіі машыннага даення і якасці малака рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі" і Цімошанка Уладзімір Мікалаевіч - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 2 лістапада 2009 г. №235-ПСР4.


07.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў

На вэб-старонцы Арганізацыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


06.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі

На вэб-старонцы Арганізацыі Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


06.11.2009

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.Ю. Лёсіка (1884-1940)

6 лістапада 2009 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы, пісьменніка і палітычнага дзеяча, у 1917-1918 гг. рэдактара газеты "Вольная Беларусь", у 1920 г. - газеты "Беларусь", у 1918 г. члена Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, з 1921 выкладчыка Беларускага дзяржаўнага універсітэта, з 1922 сябра Інстытута беларускай культуры, з 1927 г. дырэктара Інстытута навуковай мовы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Язэпа Юр'евіча Лёсіка.


05.11.2009

16 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2009)"

PTS'200916 лістапада 2009 г. у рамках правядзення 11-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Перспектыўныя тэхналогіі і сістэмы: інфарматыка, тэлекамунікацыі, бяспека (PTS'2009)" у Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе VIII Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2009)". Мэтай канферэнцыі з'яўляецца аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўка новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, інфармацыйных тэхналогій, Парку высокіх тэхналогій, інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі, да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі "Электронная Беларусь". Больш падрабязна з тэматыкай і праграмай міжнароднай канферэнцыі, спісам удзельнікаў і кантактнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


04.11.2009

Акадэмікі Сушчэня Л.М. і Парфёнаў В.І. узнагароджаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2009 г. №528 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь", за шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, заслугі ў развіцці навукі, культуры, транспарту, спорту, аховы здароўя, адукацыі шэраг грамадзян нашай краіны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сушчэня Леанід Міхайлавіч - галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах". Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Парфёнаў Віктар Іванавіч - загадчык лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Сардэчна віншуем Леаніда Міхайлавіча і Віктара Іванавіча з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі!


03.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб навуковых бібліятэках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

На вэб-старонцы Навуковыя бібліятэкі абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа і Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


03.11.2009

5 лістапада адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Беларускага фізічнага таварыства

Чарльз Дарвін5 лістапада 2009 г. у 16.00 у зале пасяджэнняў Вучонага савета Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 68, 1-ы паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Грамадскага аб'яднання "Беларускае фізічнае таварыства". Тэма семінара: "Чарльз Дарвін. Эвалюцыйнае вучэнне (Да 200-годдзя з дня нараджэння Чарльза Дарвіна і 150-годдзя выхаду яго працы "Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, або захаванне спрыяльных рас у барацьбе за жыццё"). Дакладчык - дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт А.У. Кільчэўскі. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.


02.11.2009

Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі

На вэб-старонцы Арганізацыі Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


02.11.2009

Аб'яўлены конкурс работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь аб'явіў конкурс работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года. Вылучэнне і прадстаўленне работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, афармленне дакументаў і прыкладаемых да іх матэрыялаў павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Парадкам вылучэння і прадстаўлення работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года, распрацаваным у адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. №300 "Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь". З мэтай сваечасовага афармлення ўсіх неабходных дакументаў па вылучэнню работ рэкамендуецца на працягу лістапада - снежня 2009 года ажыццявіць вылучэнне работ у арганізацыях, творчых саюзах і інш. і прадставіць матэрыялы ў вышэйстаячыя органы кіравання для разгляду на працягу студзеня 2010 года і прадстаўлення ў адпаведны падкамітэт па Дзяржаўных прэміях да 1 лютага 2010 г.


01.11.2009

Беларускім навукоўцам трэба больш актыўна распрацоўваць рэсурсазберагальныя тэхналогіі

Такое меркаванне, як перадае карэспандэнт БЕЛТА, выказаў на VIII міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі "Энерга- і матэрыялазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі", якая адбылася ў Гродне на мінулым тыдні, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар А.Ф. Ільюшчанка. Ён адзначыў, што пытанні эканоміі энерга- і рэсурсазатрат як ніколі актуальныя для нашай краіны. У Беларусі штогод утвараецца каля 30 млн тон адходаў, а перапрацоўваецца толькі каля 35% прамысловых і 4-5% цвёрдых бытавых адходаў. Таму прымяненне найноўшых дасягненняў тэхнікі і тэхналогій аптымізацыі рэсурсаспажывання з мэтай зніжэння матэрыялаёмістасці і павелічэння выхаду канчатковай прадукцыі, скарачэння страт пры вытворчасці - найважнейшыя задачы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця. Больш падрабязна з меркаваннем вучонага па дадзеным пытанні можна азнаёміцца тут.


01.11.2009

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.М. Вышалескага (1874-1958)

1 лістапада 2009 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вядомага эпізаатолага, заслужанага дзеяча навукі CCCР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1928-1930 гг. загадчыка кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова дырэктара Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнай інстытута ў Віцебску, у 1931-1934 гг. супрацоўніка Казанскага і Маскоўскага навукова-даследчых ветэрынарных інстытутаў, з 1934 г. прафесара Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ганаровага члена УАСГНІЛ, прафесара Сяргея Мікалаевіча Вышалескага.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2009 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай