Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Архіў навін 2009 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2009 года

31.12.2009

Навагодняе віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У. Мясніковіча

New Year Уважаемые коллеги!

Перелистывает очередную страницу история. В 2009 году научному сообществу, как и всей стране, пришлось работать в условиях мирового финансового кризиса. Считаю, что в этих сложных обстоятельствах мы справились с поставленными уставными задачами. Академическое сообщество со всей ответственностью, возложенной сегодня на ученых, решало научные и практические задачи устойчивого инновационного развития страны. Благодаря поддержке Главы государства и Правительства в уходящем году приняты нормативные правовые акты по стимулированию науки и инноваций, которые придадут новый импульс социально-экономическому развитию Республики Беларусь. Принята Общим собранием и одобрена Главой государства Стратегия проведения научных исследований на период до 2015 года. Академия наук стала мощной научно-производственной корпорацией, ключевым элементом национальной инновационной системы. Несмотря на сложное финансовое положение, Академия наук решала и социальные вопросы. Построено общежитие на 130 мест, 80-квартирный жилой дом для сотрудников Академии.

В Новом году мы ставим перед собой новые амбициозные цели и задачи. 2010-й год завершает текущую пятилетку. Предстоит закончить основную массу программ научных исследований. Полученные научные результаты должны способствовать конкурентоспособности национальной экономики и повышению уровня жизни в нашей стране.

Дорогие друзья!

От имени Президиума НАН Беларуси и от себя лично желаю вам счастья, здоровья и новых научных результатов! Успехов вам, новых свершений и побед!

С Новым годом!

Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси
Михаил МЯСНИКОВИЧ


31.12.2009

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Ц Чайкі (1929-1997)

31 снежня 2009 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіёлага і біяхіміка раслін, у 1967-1981 гг. старшага навуковага супрацоўніка Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР), з 1981 г. загадчыка лабараторыі Інстытута фотабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук Марыі Ціханаўны Чайкі.


30.12.2009

Унесены змяненні і дапаўненні ў Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьПрэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ ад 28 снежня 2009 г. №665 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. №56". Гэтым рашэннем Кіраўніка дзяржавы зацверджаны змяненні і дапаўненні ў Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прынятыя сесіяй Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая адбылася 9 кастрычніка гэтага года. Названыя змяненні і дапаўненні прыняты з мэтай прывядзення Статута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасць з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №9 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. №7" і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №411 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі".


30.12.2009

Вызначаны парадак падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе

Дом УрадаУ адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь "Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання", "Аб патэнтах на сарты раслін", "Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем", "Аб геаграфічных указаннях" і "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2009 г. №1679 зацверджана і з 25 студзеня 2010 г. уступае ў сілу Палажэнне аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе. Згодна з вызначаным парадкам Апеляцыйным саветам, у прыватнасці, будуць разглядацца: скаргі на прынятыя па выніках экспертызы рашэнні па заяўках на вынаходства, таварны знак, рэгістрацыю і прадастаўленне права карыстання найменнем месца паходжання тавару, сорт расліны, карысную мадэль, прамысловы ўзор, рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы; пярэчанні супраць выдачы патэнта на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор ці сорт расліны, супраць прадастаўлення прававой аховы таварнага знаку, рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару, выдачы пасведчання на права карыстання найменнем месца паходжання тавару; заявы аб прызнанні таварнага знака агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь, аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака, дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару або пасведчання на права карыстання найменнем месца паходжання тавару. Падрабязней з зацверджаным парадкам можна азнаёміцца тут.


29.12.2009

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.П. Іванова

29 снежня 2009 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Прэміі Савета Міністраў СССР, з 1964 г. загадчыка лабараторыі, з 2004 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Аркадзія Пятровіча Іванова.


28.12.2009

Выйшла з друку кніга "Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка і дэкаратыўныя швы"

Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка і дэкаратыўныя швыУ Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку кніга В.А.Лабачэўскай і З.І.Зіміной "Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка і дэкаратыўныя швы", якая знаёміць з традыцыйным кроем і прыёмамі ўпрыгожвання беларускага народнага касцюма вышыўкай, дэкаратыўнымі злучальнымі і краявымі швамі, зборкамі. Выданне багата ілюстравана схемамі па тэхналогіі вышыўкі, узорнікамі вышытага арнаменту і фатаграфіямі музейных узораў беларускага народнага касцюма. Узоры народнага касцюма для фатаграфавання прадаставілі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, Навучальны музей факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў "Скарбніца". Выданне прызначана ўсім, хто цікавіцца народнымі традыцыямі вышыўкі на Беларусі і захоча сваімі рукамі стварыць нацыянальны касцюм па старадаўніх тэхналогіях. Дызайнерам кніга падкажа новыя ідэі ва ўпрыгожванні сучаснага адзення і дэкаратыўнага тэкстылю. Яна таксама можа быць выкарыстана музейнымі работнікамі ў якасці даведніка па тэхнікам вышыўкі. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


28.12.2009

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.М. Ігнаценкі (1919-2002)

28 снежня 2009 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага гісторыка, у 1969-1975 гг. дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1966-1969 і 1975-1980 гг. дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1980-1991 гг. загадчыка сектара, з 1991 г. галоўнага навуковага супрацоўніка, у 1995-1997 гг. дарадцы пры дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Іларыёна Мяфодзьевіча Ігнаценкі.


27.12.2009

У Беларусі рабочы дзень пераносіцца з пятніцы 8 студзеня на суботу 23 студзеня 2010 года

Дом УрадаТакое рашэнне прынята пастановай Савета Міністараў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2009 г. №1636 "Аб пераносе рабочага дня ў студзені 2010 г." Урадам прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочаго дня, устаноўлены гэтым пастанаўленнем, у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.


26.12.2009

Арганізавана падрыхтоўка рэкамендацый Нацыянальнай акадэміі навук дзяржаўным органам па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Мінск. БеларусьЗ мэтай арганізацыі падрыхтоўкі для ўнясення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання рэкамендацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы і садзейнічанню іх асваенню ў народнагаспадарчым комплексе краіны, а таксама падрыхтоўкі і прадстаўлення дзяржаўным органам навукова абгрунтаваных рэкамендацый па рашэнні канкрэтных праблем, што стаяць перад галінамі народнай гаспадаркі, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло пастанову ад 22 снежня 2009 г. №719 "Аб арганізацыі падрыхтоўкі рэкамендацый дзяржаўным органам па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе". Пастановай, у прыватнасці, зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010 год. Ім прадугледжана падрыхтоўка дакладаў па праблемах харчовай бяспекі дзяржавы, перспектывам выкарыстання ў Беларусі мікробных угнаенняў і прамысловага вырошчвання буякоў, праблемах кантролю захворванняў хваробамі сістэмы кровазвароту, перспектывам развіцця геномікі ў Беларусі, пытаннях дзяржаўнага двухмоўя і стану беларускай мовы ў грамадстве і іншых. Бюро аддзяленняў НАН Беларусі даручана рэгулярна аналізаваць праблемныя пытанні, што паступаюць ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, арганізацый і прадпрыемстваў, і ў першачарговым парадку ўлічваць іх пры фарміраванні планаў правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак, работ па падрыхтоўцы і асваенню новых відаў навукаёмістай прадукцыі, якія выконваюцца замацаванымі за аддзяленнем арганізацыямі ў рамках праграм рознага ўзроўню і інавацыйных праектаў.


24.12.2009

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"Гэта вялікае свята азарае жыццё мільёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеі і любові. У наш няпросты і прагматычны час Ражджаство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкаму", - адзначана ў віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня. "Няхай гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні, што пераліваюцца яркімі агнямі, стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, нададуць упэўненасць у будучым, падораць цяпло сустрэч і cяброўскіх зносін. Няхай адыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашых дамах і сем'ях запануюць згода і дастатак. Няхай у кожнага памножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы. - Жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсіх справах і выдатнага настрою".


24.12.2009

Зацверджаны асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2010 год

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2009 г. №1628 зацверджаны асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2010 год. Міністэрствам лясной гаспадаркі, абароны, адукацыі, па надзвычайных сітуацыях, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскаму гарвыканкаму і адкрытаму акцыянернаму таварыству "Віцебскдрэў" даручана забяспечыць прыняцце і рэалізацыю комплексу мер па безумоўнаму выкананню асноўных паказчыкаў развіцця лясной гаспадаркі. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапанавана вызначыць службовых асоб, на якіх будзе ўскладзена персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання названых паказчыкаў.


23.12.2009

Заўтра адбудзецца адкрыццё новага інтэрната і жыллёва-будаўнічага кааператыва для навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 24 снежня 2009 г. у 14.00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага інтэрната і жыллёва-будаўнічага кааператыва для навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў мінскім мікрараёне "Міхалова-1". У новым ЖБК атрымалі жылую плошчу 80 сем'яў работнікаў арганізацый Акадэміі навук, сярод якіх 5 дактароў навук, 44 кандыдаты навук, 13 стыпендыятаў спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Новы інтэрнат разлічаны на пражыванне 134 чалавек і прадастаўляе 14 трохпакаёвых блокаў, 8 двухпакаёвых блокаў кватэрнага тыпу, 8 двухпакаёвых блокаў. Ужо ў студзені 2010 г. сюды будуць таксама заселены спецыялісты, якія скончылі аспірантуру і накіраваныя на працу ў акадэмічныя арганізацыі.


23.12.2009

Унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму па забеспячэнню вытворчасці дызельнага біяпаліва ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2010 гады

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1627 унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму па забеспячэнню вытворчасці дызельнага біяпаліва ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2010 гады, зацверджаную пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2007 г. №1760. У прыватнасці, выкладзены ў новай рэдакцыі Мерапрыемствы па дасягненню мэтавых параметраў Дзяржаўнай праграмы па забеспячэнню вытворчасці дызельнага біяпаліва ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2010 гады. У лік сувыканаўцаў раздзелу "Распрацоўка тэхналогій вытворчасці дызельнага біяпаліва і перапрацоўкі пабочных прадуктаў" гэтых мерапрыемстваў уваходзяць Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава і Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


22.12.2009

Заўтра адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі акадэміку І.М. Ігнаценку (1919-2002)

23 снежня 2009 г. у 12.00 у горадзе Мінску па вуліцы К. Маркса, дом 42 будзе адкрыта мемарыяльная дошка знакамітаму беларускаму вучонаму-гісторыку, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігнаценку Іларыёну Мяфодзьевічу. Гэтая ўрачыстая падзея адбудзецца напярэдадні 90-годдзя з дня яго нараджэння, якое будзе адзначацца 28 снежня.


22.12.2009

Аб'яўлены конкурс 2010 года на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга

Медаль прэміі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб'явілі конкурс 2010 года на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга. Прэмія прысуджаецца за лепшую сумесную навуковую работу ці серыю сумесных навуковых работ, выкананых у рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, што прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, у 2010 годзе прысуджэнне прэміі будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прыём матэрыялаў ажыццяўляецца да 9 сакавіка 2010 г. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут.


21.12.2009

Выйшла з друку кніга "Філасофія і ідэалогія жыццядзейнасці Беларусі"

Філасофія і ідэалогія жыццядзейнасці БеларусіУ Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку кніга "Філасофія і ідэалогія жыццядзейнасці Беларусі: тэарэтычныя асновы антыкрызіснай мадэлі і механізмы яе рэалізацыі", падрыхтаваная Інстытутам эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 620-старонкавым выданні сістэмна і комплексна асвятляюцца філасофска-ідэалагічныя падставы дынамікі жыццядзейнасці сучасных соцыумаў ва ўмовах глабалізацыі, ускладненых сусветным фінансава-эканамічным крызісам. Фармулююцца стратэгіі, якія павышаюць эфектыўнасць і ўстойлівасць развіцця нацыянальных дзяржаў, і Рэспублікі Беларусь у прыватнасці, раскрываюцца канстытуцыйна-прававыя і інстытуцыянальныя асновы ідэалогіі антыкрызіснай мадэлі жыццядзейнасці соцыумаў. Вызначаецца значнасць фактараў эканамічнага росту і канкрэтызуецца роля і месца сацыяльных інстытутаў беларускага соцыуму ва ўмовах неабходнасці пераадолення крызісных з'яў, вызначаюцца шляхі яго далейшага дынамічнага развіцця на аснове ўкаранення ў практыку прынцыпаў антыкрызіснага механізму гаспадарання. Выданне прызначана работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і магістрантам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, усім, хто цікавіцца праблемамі сучаснага цывілізацыйнага развіцця. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


20.12.2009

Што ў рэчаіснасці адбываецца з кліматам?

Газета РэспублікаЗ гэтым пытаннем карэспандэнт газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" звярнуўся да аднаго з нямногіх у нашай краіне спецыялістаў, які аб клімаце ведае ўсё, - акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Ф. Логінава. Ці правільна тлумачыць прычыны таго, што адбываецца з кліматам, толькі антрапагенных фактарамі? На чым заснаваныя высновы і прагнозы на будучыню эколагаў і кліматолагаў? Які кліматычны прагноз сёння бліжэй усяго да рэальнасці? Якія сферы гаспадаркі выйграюць ад пацяплення клімату і што чакае Беларусь? Больш падрабязна аб гэтым можна даведацца з інтэрв'ю з акадэмікам Логінавым, апублікаванага ў суботнім нумары газеты пад загалоўкам "Аргументамі па кліматафобіі".


19.12.2009

21 снежня пачне сваю работу маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Маральнасць. Рэпрадуктыўнае здароўе. Дэмаграфія - 2009"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, Цэнтр студэнцкіх навуковых ініцыятыў пры Савеце маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе 21-23 снежня 2009 г. маладзёжную навукова-практычную канферэнцыю "Маральнасць. Рэпрадуктыўнае здароўе. Дэмаграфія - 2009". Мэта канферэнцыі - усебаковы разгляд праблемы дэмаграфічнага крызісу і выпрацоўка арыгінальных навукова абгрунтаваных рашэнняў па яго пераадоленні ў сучасных умовах. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя. Фармат мерапрыемства прадугледжвае секцыйныя пасяджэнні, семінары, "круглыя сталы" па актуальных праблемах сучаснасці па тэматыцы канферэнцыі. У рамках канферэнцыі пройдзе фотавыстава памяці фатографа-мастака Сяргея Пілецкага "Я разам з птушкамі дыхаў". Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца ў панядзелак, 21 снежня 2009 г. у 13.30 у зале пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т. Незалежнасці, 66, п. 216). З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.


18.12.2009

Змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці прыняты ў першым чытанні

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь18 снежня 2009 г. адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім дэпутацкім корпусам у першым чытанні прыняты распрацаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці". Праект Закона накіраваны на ўдасканаленне кіравання ў гэтай сферы, павышэнне ўзроўню каардынацыі даследаванняў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, удасканаленне сістэмы правядзення экспертызы навуковых, навукова-тэхнічных, інавацыйных праектаў і праграм. У ім улічаны нормы Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №9 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. №7" і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №411 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь", якімі змяняюцца, удакладняюцца або пераразмяркоўваюцца асобныя паўнамоцтвы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах.


18.12.2009

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Я.А. Іванова (1924-1985)

18 снежня 2009 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння матэматыка, у 1962-1970 гг. старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1970 дэкана, загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яўгенія Аляксеевіча Іванова.


18.12.2009

Апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2010 год

КанферэнцыіНа вэб-старонцы Міжнародныя мерапрыемствы апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе, зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 23 лістапада 2009 г. №630.


17.12.2009

Назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2010 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" і на падставе вынікаў рэспубліканскага конкурсу Кіраўніком дзяржавы падпісана распараджэнне ад 11 снежня 2009 г. №328рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2010 год". Гэтым распараджэннем на 2010 год назначаны стыпендыі 91 таленавітаму маладому навукоўцу краіны, у ліку якіх 8 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў (з іх адзін прадстаўнік НАН Беларусі), 53 кандыдата навук ва ўзросце да 35 гадоў (з іх 29 прадстаўнікоў НАН Беларусі), 30 маладых вучоных без вучонай ступені ва ўзросце да 30 гадоў (з іх 22 прадстаўнікі НАН Беларусі). Памер выплат для дактароў навук складзе Br1540000, для кандыдатаў навук - Br1155000, для маладых вучоных без ступені - Br945000 у месяц.


17.12.2009

Сёння ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя вучэбна-метадычнага камплекта "Дзікая прырода Беларусі"

Эка-Інфа17 снежня 2009 г. у 14.30 на базе Экалагічнага інфармацыйнага цэнтра "Эка-Інфа" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15, ауд. 110) адбудуцца прэс-канферэнцыя і прэзентацыя вучэбна-метадычнага камплекта "Дзікая прырода Беларусі". Камплект складаецца з навучальнага дапаможніка для 7-8 класаў агульнаадукацыйных устаноў па курсе факультатыўных заняткаў "Дзікая прырода Беларусі" на рускай і беларускай мовах, дапаможніка для настаўнікаў і плаката-карты "Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі". Першы ў Беларусі падобны тэматычны курс для навучэнцаў сярэдніх школ і пазашкольных устаноў распрацаваны грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках праекту ПРААН пры фінансавай падтрымцы Каралеўскага таварыства аховы птушак (RSPB, Вялікабрытанія), ПРААН і дацкай кансалтынгавай групы COWI. У прэс-канферэнцыі і прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў, Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і аўтарскага калектыву навучальных дапаможнікаў. Іншыя падрабязнасці тут.


16.12.2009

Група вучоных і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджана памятным знакам Федэральнага касмічнага агенцтва Расійскай Федэрацыі

Сёння ў ходзе наведвання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэлегацыяй Федэральнага касмічнага агенцтва Расійскай Федэрацыі (Раскосмас) на чале з начальнікам зводнага ўпраўлення арганізацыі касмічнай дзейнасці Ю.М.Макаравым адбылося ўзнагароджанне групы навукоўцаў і спецыялістаў Акадэміі навук памятным знакам Раскосмасу "За заслугі ў арганізацыі касмічнай дзейнасці". У ліку ўзнагароджаных: Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Пётр Аляксандравіч Віцязь; рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка; галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Сяргей Антонавіч Чыжык; генеральны дырэктар ДНУ "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі" Аляксандр Васільевіч Тузікаў; намеснік дырэктара ДНУ "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі" Кірыл Віктаравіч Дабрэга; намеснік начальніка ўпраўлення вытворчай і інавацыйнай дзейнасці апарату НАН Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Паноў; галоўны спецыяліст Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Дзмітрыевіч Пісарэўскі. Віншуем узнагароджаных і жадаем ім творчых поспехаў і новых навуковых здзяйсненняў!


16.12.2009

Тэма нумара: Інавацыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Навіны навукі і тэхналогійВыйшаў у свет новы нумар інфармацыйна-аналітычнага часопіса "Навіны навукі і тэхналогій", тэма якога - інавацыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Асноўныя артыкулы нумара прысвечаны праекту канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, пытанням ацэнкі перспектыўнай патрэбнасці ў спецыялістах у галіне інавацыйнай дзейнасці, магчымасцям фарміравання тэрытарыяльных інавацыйных кластэраў у нашай краіне, праблемам і перспектывам рэалізацыі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм у Рэспубліцы Беларусь, іншым актуальным пытанням развіцця навукі і тэхнікі. Са зместам і поўнымі тэкстамі артыкулаў нумара можна азнаёміцца тут.


16.12.2009

Апублікаваны каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на першае паўгоддзе 2010 года

На афіцыйным інтэрнет-сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь размешчаны каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на I паўгоддзе 2010 года, у якія ўключаны ўсе планавыя праверкі кантралюючых і наглядных органаў у горадзе Мінску і ў абласцях рэспублікі. Архіўныя файлы з каардынацыйнымі планамі даступныя для запампоўкі і прагляду з дапамогай MS Office Excel. Падрабязнасці тут.


15.12.2009

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ №596 "Аб некаторых пытаннях фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ мэтах забеспячэння эфектыўнага і мэтавага выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ ад 7 снежня 2009 г. №596 "Аб некаторых пытаннях фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў". Указам зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, якім прадугледжана, што інавацыйныя фонды фарміруюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", якія з'яўляюцца распарадчыкамі сродкаў названых фондаў. Пры гэтым інавацыйныя фонды, за выключэннем інавацыйных фондаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і названых грамадскіх аб'яднанняў, з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі. Палажэннем вызначаны парадак залічэння сродкаў у інавацыйныя фонды, напрамкі выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, парадак уліку і кантролю за адлічэннем сродкаў у інавацыйныя фонды і іх выкарыстаннем, а таксама форма каштарысу расходаў сродкаў інавацыйнага фонду па напрамках выкарыстання. Больш падрабязна са зместам Указа і зацверджанага ім палажэння можна азнаёміцца тут.


15.12.2009

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.С. Шушкевіча

15 снежня 2009 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне радыёфізікі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Прэміі Савета Міністраў СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1967-1969 гг. прарэктара па навуковай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута, у 1969-1990 гг. дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, прарэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1990-1991 гг. першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета БССР, у 1991-1994 гг. Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Станіслава Станіслававіча Шушкевіча.


14.12.2009

Вызначаны тэрміны прадстаўлення справаздач за 2009 год уладальнікаў грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Упраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі інфармуе, што ўладальнікам грантаў на выкананне ў 2009 годзе навукова-даследчых работ дактарантамі і аспірантамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі неабходна падрыхтаваць справаздачы па выніках мінулага года з пералікам вынікаў даследаванняў і распрацовак, а таксама аб выдаткоўванні выдзеленых сродкаў (форма справаздачы размешчана тут) і пасля зацвярджэння на вучоным савеце навуковай арганізацыі, на базе якой выконваюцца даследаванні, прадставіць названыя справаздачы да 5 студзеня 2010 г. у аддзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэлефон для даведак: 284-28-26.


14.12.2009

17 снежня адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Цэнтра ДНК-біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Вэб-сайт Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН БеларусіЯк паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, завершана акрэдытацыя Цэнтра ДНК-біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - інавацыйнай структуры, якая аказвае паслугі па генетычнаму тэсціраванню раслін, жывёл і чалавека, а таксама прадуктаў харчавання і харчовай сыравіны. 17 снежня 2009 г. у дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, п. 126, актавая зала) адбудуцца прэс-прэзентацыя і афіцыйнае адкрыццё гэтага ўнікальнага для Рэспублікі Беларусь цэнтра. Праграма мерапрыемства:

  • 14:30. Прэзентацыя акрэдытаванага Цэнтра ДНК-біятэхналогій. Выступленне дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта А.У. Кільчэўскага.
  • 15:00. Афіцыйнае адкрыццё Цэнтра ДНК-біятэхналогій кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  • 15:10. Экскурсія па Цэнтру.
Больш падрабязна пра Цэнтр ДНК-біятэхналогій можна даведацца з прыкладзенага прэс-рэлізу.

11.12.2009

Выдадзены "Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2008 года"

Кароткі дакладДзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" выдадзены "Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2008 года". Даклад уяўляе сабой кароткі варыянт штогадовай справаздачы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абагульняе звесткі пра развіццё навукова-тэхнічнай сферы за 2008 год, акцэнтуе ўвагу на прыярытэтах інавацыйнай палітыкі, адлюстроўвае вынікі выканання дзяржаўных, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, асваення ў вытворчасці навукова-тэхнічных дасягненняў. У дакладзе сфармуляваны высновы і прапановы па далейшым удасканаленні навукова-тэхнiчнай палітыкі, развіцці навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці з улікам найбольш прагрэсіўных тэндэнцый айчыннай і замежнай навукі. Выданне прызначана для спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, айчынных і замежных навукоўцаў і распрацоўшчыкаў навукова-тэхнiчнай прадукцыі, прадпрымальнікаў, у тым ліку патэнцыяльных інвестараў, знешнеэканамічных партнёраў, палітычных дзеячоў іншых краін, якія вырашаюць задачы пашырэння палітычных і эканамічных адносін з Рэспублікай Беларусь. Тэкст даклада на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах размешчаны тут.


10.12.2009

Аб'яўлены конкурс на атрыманне грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс сярод маладых вучоных акадэміі з ліку дактарантаў (да 40 гадоў) і аспірантаў (да 30 гадоў) на атрыманне ў 2010 годзе грантаў для выканання навукова-даследчых работ. Гранты могуць вылучацца для поўнага або частковага фінансавання даследаванняў па тэме дысертацыі, уключаючы камандзіроўкі ў межах краін СНД, у тым ліку даследаванняў у іншых арганізацыях, правядзення эксперыментаў, выпрабаванняў, апублікавання атрыманых вынікаў. Тэрмін дзеяння гранта не павінен перавышаць двух гадоў. На атрыманне гранта могуць прэтэндаваць: дактаранты - пасля зацвярджэння тэмы дысертацыі, аспіранты - пасля паспяховай здачы ўстаноўленых кандыдацкіх экзаменаў і заліку (акрамя экзамену па спецыяльнасці). Суіскальнікі гранта, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, могуць быць удзельнікамі толькі адной заяўкі на грант. Умовы конкурсу, парадак прадстаўлення і формы дакументаў размешчаны тут. Тэрмін падачы заявак - да 22 снежня 2009 г. па адрасе: 220072, Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі, п. 317, 446. Тэлефон для даведак: 284-28-26. Па фінансавых пытаннях звяртацца па тэл. 284-14-37.


09.12.2009

Зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2010 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №595 зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2010 год. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь даручана прыняць меры па павышэнню эфектыўнасці работы галін і сектараў эканомікі, у тым ліку за кошт забеспячэння яе інавацыйнага развіцця, канкурэнтаздольнасці і зніжэння энергаёмістасці прадукцыі, што выпускаецца, работ і паслуг, зацвердзіць на 2010 год пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў (работ, паслуг) для гэтых патрэб, а таксама вызначыць адказных выканаўцаў і пастаўшчыкоў зыходзячы са складу названых патрэб.


08.12.2009

Падрыхтаваны чарговы выпуск міжведамаснага тэматычнага зборніка "Механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі"

Вэб-сайт НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі У Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі падрыхтаваны 43-ы выпуск міжведамаснага тэматычнага зборніка "Механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі" у двух тамах. У зборніку апублікаваны асноўныя вынікі даследаванняў па распрацоўцы інавацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў для іх рэалізацыі пры вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, разгледжаны пытанні тэхнічнага сэрвісу машын і абсталявання, выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, распрацоўкі і прымянення энергазберагаючых тэхналогій, электрыфікацыі і аўтаматызацыі. Яго матэрыялы могуць быць выкарыстаны супрацоўнікамі НДІ, КБ, спецыялістамі гаспадарак, студэнтамі ВНУ і каледжаў аграрнага профілю. Змест двухтомніка, рэфераты ўключаных у яго артыкулаў і кантактная інфармацыя для накіравання заяўкі на набыццё зборніка размешчаны тут.


08.12.2009

Абноўлена інфармацыя аб доследных станцыях і эксперыментальных базах

На вэб-старонцы Доследныя станцыі і базы цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах доследных станцый і эксперыментальных баз Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


07.12.2009

Заўтра адбудзецца ўручэнне сертыфіката аб уключэнні архіваў Радзівілаў і Нясвіжскай бібліятэчнай калекцыі ў Сусветны рэестр ЮНЕСКА "Памяць свету"

Памяць свету8 снежня 2009 г. у 14.00 у чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне сертыфіката аб уключэнні архіваў Радзівілаў і Нясвіжскай бібліятэчнай калекцыі ў Сусветны рэестр ЮНЕСКА "Памяць свету". У рэестр, які вядзецца з 1997 года і на сённяшні дзень налічвае 193 аб'екты, заносяцца аб'екты дакументальнай спадчыны сусветнага значэння, адабраныя Міжнародным кансультатыўным камітэтам і затым зацверджаныя Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА. У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя электроннага дакумента на DVD "Дакументальная спадчына Радзівілаў", створанага Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі пры падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. Да мерапрыемства таксама прымеркавана выстава "Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў - помнік сусветнай культуры", падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іншыя падрабязнасці тут.


07.12.2009

Зацверджана Дзяржаўная праграма "Імпартазамяшчальная фармпрадукцыя" на 2010-2014 гады і на перыяд да 2020 года

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2009 г. №1566 зацверджана Дзяржаўная праграма па развіцці імпартазамяшчальных вытворчасцей фармацэўтычных субстанцый, гатовых лекавых і дыягнастычных сродкаў у Рэспубліцы Беларусь на 2010-2014 гады і на перыяд да 2020 года. Яе асноўнымі мэтамі з'яўляюцца забеспячэнне максімальнага імпартазамяшчэння лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама развіццё айчыннай вытворчасці фармацэўтычных субстанцый, гатовых лекавых форм, дыягнастычных набораў і рэагентаў для задавальнення патрэб аховы здароўя і развіцця экспартнага патэнцыялу гэтай галіны. Пры рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы плануецца распрацаваць і арганізаваць прамысловы выпуск 36 фармсубстанцый, 110 лекавых сродкаў (у тым ліку 53 арыгінальных), 20 фітапрэпаратаў і біякарэктараў, 33 новых набораў і рэагентаў для клініка-лабараторнай дыягностыкі хвароб, распрацаваць больш за 80 новых вытворчых тэхналогій, 146 тэхналагічных рэгламентаў, 47 нарматыўных дакументаў і інш. Дзяржаўнымі заказчыкамі праграмы зацверджаны Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі. Заказчыкам-каардынатарам Дзяржаўнай праграмы "Імпартазамяшчальная фармпрадукцыя" вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Навуковае суправаджэнне работ па рэалізацыі праграмы ўскладзена на дзяржаўную навуковую ўстанову "Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


05.12.2009

Апублікаваны пералік рэспубліканскіх навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2010 год

КанферэнцыіНа вэб-старонцы Рэспубліканскія мерапрыемствы апублікаваны пералік рэспубліканскіх навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе, зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 23 лістапада 2009 г. №630.


04.12.2009

Зменены склад i змест форм цэнтралізаванай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў сферы навукі і інавацый

СтатыстыкаПастановамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапад 2009 г. №275 і №276 зацверджаны і ўступілі ў сілу новыя формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-нт (навука) "Справаздача аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак" і 1-нт (інавацыя) "Справаздача аб інавацыйнай дзейнасці арганізацыі" гадавой перыядычнасці, а таксама ўказанні па іх запаўненні, якія ўводзяцца ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год. У прыватнасці, з новай формы 1-нт (навука) выключаны даныя аб руху персаналу, занятага навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, размеркаванні даследчыкаў па ўзросту, сярэднегадавым кошце асноўных сродкаў, размеркаванні ўнутраных выдаткаў на навуковыя даследаванні і распрацоўкі па сацыяльна-эканамічных мэтах і па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці. Акрамя таго, цалкам выключаны раздзел "Выезды даследчыкаў у камандзіроўкі за мяжу". У раздзеле V новай формы 1-нт (інавацыя) замест колькасці сумесных праектаў і тыпаў партнёраў па выкананні даследаванняў і распрацовак зараз будуць адлюстроўвацца даныя аб сумесных праектах па ажыццяўленню інавацыйнай дзейнасці. З дадзенай формы выключаны раздзелы "Фактары, што перашкаджаюць інавацыям" і "Інавацыйная актыўнасць арганізацыі". Адначасова пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапад 2009 г. №285 прызнаны страціўшымі сілу пастановы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь за 2006-2008 гг., што тычыліся зацвярджэння формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-нт (тэхналогія) "Справаздача аб стварэнні і выкарыстанні перадавых вытворчых тэхналогій" і ўказанняў па яе запаўненню. Новыя формы цэнтралізаванай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў сферы навукі і інавацый і ўказанні па іх запаўненні даступныя для азнаямлення і запампоўкі тут. Пастаянная спасылка на іх адлюстравана на карце сайта ў раздзеле "Даведачная інфармацыя".


03.12.2009

Выйшаў у свет аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2008 года"

ДакладВыйшаў у свет аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2008 года". Даклад падрыхтаваны на аснове матэрыялаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навуковых арганізацый, вытворчых прадпрыемстваў, фінансавых устаноў і абагульняе шырокую, больш чым з 100 крыніц, інфармацыю аб стане навукова-тэхнічнай сферы і інавацыйнай дзейнасці Беларусі ў 2008 годзе, адлюстроўвае выніковасць навуковых даследаванняў і распрацовак, праблемы і перспектывы развіцця беларускай навукі. У дакладзе канстатуецца, што ў 2008 годзе з мэтай забеспячэння спрыяльнага для інавацыйнай дзейнасці інстытуцыянальна-прававога асяроддзя ў краіне было працягнута ўдасканаленне арганізацыйнай і нарматыўнай прававой базы інавацыйнай і кіраўніцкай дзейнасці, фарміраваліся новыя інавацыйныя структуры, ажыццяўлялася сістэмная падрыхтоўка кадраў для інавацыйнай дзейнасці, развівалася міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, дзяржавай аказвалася падтрымка найважнейшых праграм і праектаў у рамках прыярытэтных навуковых і навукова-тэхнічных напрамкаў.


02.12.2009

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.Б. Несцярэнкі (1934-2008)

2 снежня 2009 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне ядзернай энергетыкі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1963-1965 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, з 1965 г. загадчыка аддзела і намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1977-1987 гг. дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971-1987 гг. генеральнага канструктара перасоўнай атамнай электрастанцыі "Памір", з 1990 г. дырэктара Інстытута радыяцыйнай бяспекі "Белрад", члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Васіля Барысавіча Несцярэнкі.


01.12.2009

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.П. Платонава

1 снежня 2009 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, прэміі Ленінскага камсамола і прэміі Гумбальдта, з 1971 г. загадчыка лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977-1992 гг. дырэктара гэтага інстытута, у 1987-1992 гг. прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, у 1992-1996 гг. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута матэматыкі НАН Беларусі, галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, члена Хенаньскай акадэміі навук, замежнага члена Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Уладзіміра Пятровіча Платонава.


01.12.2009

Зацверджаны пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, плануемых да правядзення ў 2010 годзе

КанферэнцыіПастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 23 лістапада 2009 г. №630 зацверджаны Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, плануемых да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе. Пералік уключае 8 рэспубліканскіх і 62 міжнародных канферэнцый, форумаў, сімпозіумаў, семінараў, навуковых чытанняў, школ і нарад, якія будуць праведзены ў лютым-снежні наступнага года. У бліжэйшы час ён будзе апублікаваны ў раздзеле "Канферэнцыі" вэб-сайта.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2009 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай