Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты



Член-карэспандэнт МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч

Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (н. 06.05.1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці), эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Скончыў Бресцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Мінскую ВПШ (1989). З 1972 г. інжынер тэхнічнага аддзела праектнага інстытута "Мінскпраект". З 1973 па 1983 г. на інжынерных і кіраўнічых пасадах у гарадской гаспадарцы г. Мінска. У 1983 г. выбраны старшынёй выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска, у 1984 г. прызначаны намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. З 1985 па 1986 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986-1990 гг. Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З 1990 г. намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванню, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1994 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1995-2001 гг. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2001 г. прэзідэнт, з кастрычніка 2004 г. - Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. З снежня 2010 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні макраэканомікі, эканамічнай інтэграцыі, эканамічнай бяспекі.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны" (1981), Айчыны III ступені (2000), Дружбы (2009, Расійская Федэрацыя).

Асноўныя працы:
1. Становление рыночной экономики в Республике Беларусь. Мн.: БГЭУ, 1995.
2. Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
3. Интеграционные экономические процессы в странах СНГ и их интенсификация. Мн., 1998.
4. Научные основы инновационной деятельности. Мн.: Право и экономика, 2003.
5. Национальная безопасность Республики Беларусь: Современное состояние и перспективы. Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
6. Инновационная деятельность в Республике Беларусь: теория и практика. Мн.: Право и экономика, 2004.
7. Социально-экономическое развитие Республики Беларусь: источники и перспективы устойчивого роста. Мн.: ЦСАСИ НАН Беларуси, 2005.
8. Управление системой обеспечения экономической безопасности. Мн.: Право и экономика, 2006 (совм. с С.С.Полоником, В.В.Пузиковым).
9. Наука Беларуси на современном этапе. Мн.: Беларуская навука, 2006 (совм. с А.И.Лесниковичем, С.М.Дедковым).
10. Республика Беларусь: макроэкономическая динамика, инновационное развитие, экономическая безопасность. Мн.: Беларуская навука, 2009.
11. Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
12. Атомная энергетика: состояние, проблемы, перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (совм. с А.А.Михалевичем).

Літаратура:
1. Биобиблиография ученых Беларуси: Михаил Владимирович Мясникович. Мн.: Беларуская навука, 2010.
2. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2010. №2.

Вэб-публікацыі:
Михаил Владимирович Мясникович. Личный сайт

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі