Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

С.М.Вышалескі

Акадэмік ВЫШАЛЕСКІ Сяргей Мікалаевіч

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (01.11.1874, г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. - 14.01.1958), эпізаатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), прафесар (1924), ганаровы член УАСГНІЛ (1956). Заслужаны дзеяч навукі CCCР (1940).

Скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут (1899). У 1928-1930 гг. загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова дырэктар Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску. У 1931-1934 гг. працаваў у Казанскім і Маскоўскім навукова-даследчых ветэрынарных інстытутах. З 1934 г. прафесар Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута. У 1929-1930 гг. член ЦВК БССР.

Распрацаваў метады барацьбы з сібірскай язвай, чумой і рожай свіней, сухотамі, бруцэлёзам, запаленьнем лёгкіх буйной рагатай жывёлы, колібацылёзам і паратыфам цялят, сапам коней. Выявіў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Падрыхтаваў першыя ў СССР падручнік і кіраўніцтва па эпізааталогіі.

Дзяржаўная прэмія СССР 1941 г. за падручнік "Частковая эпізааталогія".

Апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", медалямі. У 1974 г. УАСГНІЛ заснавала залаты медаль імя С.М.Вышалескага за выдатныя работы ў галіне агульнай і частковай эпізааталогіі. Імя С.М.Вышалескага прысвоена Інстытуту эксперыментальнай ветэрынарыі НАН Беларусі.

Асноўныя працы:
1. Частная эпизоотология. 3 изд. М.: Сельхозгиз, 1954.
2. Причины появления заразных болезней животных. 2 изд. М.: Сельхозгиз, 1959.
3. Избранные труды. М.: Колос, 1977.

Літаратура:
1. Калугин В. И. Академик С.Н. Вышелесский. М.: Сельхозгиз, 1954.
2. Библиографический указатель литературы академика С.Н. Вышелесского. Минск, 1974.
3. Сергей Николаевич Вышелесский (1874-1958). М.: ЦНСХБ, 1983.
4. Сергей Николаевич Вышелесский (К 135-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. агр. навук. 2009, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі