Віктар Іванавіч Парфёнаў (н. 23.09.1934, в. Прудкі Смаленскай вобл., Расія), батанік, эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1957). З 1959 г. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965-1968 гг. вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 г. загадчык лабараторыі, у 1973-2000 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 г. - ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.
Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясмстэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету рэспублікі і арганізацыі сістэмы запаведных аб'ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.
Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за цыкл работ па вывучэнню расліннасці Беларусі.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (2009), медалём.
Асноўныя працы:
1. Обусловленность распространения и адаптации видов растений на границах ареалов. Мн., 1980.
2. Флора Белорусского Полесья (современное состояние, тенденции развития). Мн.: Наука и техника, 1983.
3. Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1985 (совм. с Г.А. Ким, Г.Ф. Рыковским).
4. Кариология флоры как основа цитогенетического мониторинга. Мн.: Наука и техника, 1992 (совм. с С.А. Дмитриевой).
5. Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на ЧАЭС). Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (в соавт.).
6. Национальный атлас Республики Беларусь. Мн., 2002 (в соавт.).
Літаратура:
1. Рыковский Г.Ф., Якушев Б.И. Виктор Иванович Парфенов (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2004, №3.
2. Волотовский И.Д., Ламан Н.А., Сущеня Л.М. и др. Виктор Иванович Парфенов (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2009, №4.
/ Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі