Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

М.Я.Мар

Акадэмік МАР Мікалай Якаўлевіч

Мікалай Якаўлевіч Мар (06.01.1865, г. Кутаісі, Грузія - 20.12.1934), лінгвіст, археолаг і этнограф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1912), Акадэміі навук СССР (1925), прафесар (1900).

Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1890). З 1900 г. прафесар Пецярбургскага універсітэта. З 1930 г. віцэ-прэзідэнт АН СССР.

Распрацоўваў армяна-грузінскую філалогію, унёс уклад у вывучэнне моў народаў СССР і стварэнне пісьменнасці для беспісьменных моў. Прадпрыняў спробу стварэння агульнай тэорыі паходжання і развіцця моў ("яфетычная тэорыя", ці "новае вучэнне аб мове"). У аснове гэтага вучэння ляжала сцвярджэнне аб адзінстве моватворчага працэсу развіцця ўсіх моў свету і іх стадыяльным развіцці.

Аўтар каля 100 навуковых прац.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1933).

Асноўныя працы:
1. Избранные работы. Т. 1-5. М.; Л., 1933-1937.

Літаратура:
1. Миханкова В.А. Николай Яковлевич Марр: Очерк его жизни и научной деятельности. 3 изд. М.; Л., 1949.
2. Абаев В.И. Н.Я. Марр (1864-1934): К 25-летию со дня смерти // Вопросы языкознания. 1960. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі