Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі

Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - калегіяльны орган кіравання Акадэміі навук, які падсправаздачны Агульнаму сходу Акадэміі навук і забяспечвае выкананне яго рашэнняў. Прэзідыум Акадэміі навук узначальвае Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. Склад Прэзідыума Акадэміі навук фарміруецца з навуковых работнікаў Акадэміі навук, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, і навуковых арганізацый, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных органаў і вядучых спецыялістаў галін эканомікі.

Колькасны і персанальны склад Прэзідыума Акадэміі навук зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук, узгодненаму з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Акадэміі навук уваходзіць па пасадзе галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук. Намеснікі Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук назначаюцца на пасады і вызваляюцца ад пасад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Акадэміі навук уключаюцца асобы ва ўзросце не старэй 65 гадоў на момант назначэння.

Выканаўчым органам Прэзідыума Акадэміі навук з'яўляецца Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, якое ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі аператыўнае вырашэнне навуковых і навукова-арганізацыйных пытанняў Акадэміі навук. У склад Бюро Прэзідыума Акадэміі навук уваходзяць Старшыня Прэзідыума Акадэміі навук, намеснікі Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук і галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук.


Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Русецкі А.М. Старшыня Прэзідыума
РУСЕЦКІ Анатолій Максімавіч
Доктар тэхнічных навук, прафесар
Біяграфічная даведка

Гусакоў У.Р. Намеснік Старшыні Прэзідыума
ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч
Доктар эканамічных навук, акадэмік
Біяграфічная даведка

Цыганоў А.Р. Намеснік Старшыні Прэзідыума
ЦЫГАНАЎ Аляксандр Рымавіч
Доктар сельскагаспадарчых навук, акадэмік
Біяграфічная даведка

Чыжык С.А. Галоўны вучоны сакратар
ЧЫЖЫК Сяргей Антонавіч
Доктар тэхнічных навук, член-карэспандэнт
Біяграфічная даведка


Члены Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч
рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта

ВАЛАТОЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч
акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

ВОЙТАЎ Ігар Вітальевіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

ГАЙШУН Іван Васільевіч
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

ДЗЮЖАЎ Андрэй Анісімавіч
генеральны канструктар па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці - дырэктар рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства "ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы"

ІЛЬЮШЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч
генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі"

КАВАЛЕНЯ Аляксандр Аляксандравіч
акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

КАЗАК Мікалай Станіслававіч
намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

КАЦЯРЫНІЧ Дзмітрый Сцяпанавіч
Міністр прамысловасці

МАСКЕВІЧ Сяргей Аляксандравіч
Міністр адукацыі

МРОЧАК Аляксандр Генадзьевіч
дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" Міністэрства аховы здароўя

РАДЗЬКОЎ Аляксандр Міхайлавіч
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

РУБІНАЎ Анатолій Мікалаевіч
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч
акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

ФЕДАСЮК Валерый Міхайлавіч
генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству"

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі / Да пачатку старонкі