Scientists of Belarus Anatolii Pavlovich Dostanko On the occasion of the 60th birthday
/ Publications / Scientific Journals
Scientists of Belarus: Anatolii Pavlovich Dostanko (On the occasion of the 60th birthday)

|
Proceedings of the Academy of Sciences of Belarus (Vestsi Akademii Navuk Belarusi)
SERIES OF PHYSICAL-MATHEMATICAL SCIENCESPublished by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus
|
Separate article from Number 4, 1997 (pp. 134--135)
SCIENTISTS OF BELARUS
Вайтовіч А.П., Лесніковіч А.І., Ільін В.М., Аляхновіч М.М.
Анатоль Паўлавіч Дастанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння).
Voitovich A.P., Lesnikovich A.I., Il'in V.N., Olekhnovich N.M.
Anatolii Pavlovich Dostanko (On the occasion of the 60th birthday).
2 ліпеня 1997 г. споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара, доктара тэхнічных навук, заслужанага вынаходніка СССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата шэрагу прэмій Анатоля Паўлавіча Дастанкі.
Нарадзіўся ён у в. Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці, скончыў Рэчанскую сярэднюю школу. У 1955 -- 1957 гг. працаваў рознарабочым у г.п. Любань, у 1956 -- 1957 гг. -- машыністам халадзільных машын і ўстановак рыбазавода ў г. Гагры Грузінскай ССР. У 1957 г. паступіў у Таганрогскі радыётэхнічны інстытут, які закончыў у 1962 г. па спецыяльнасці "Электронныя прыборы" і быў пакінуты там на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ў адной з першых у Савецкім Саюзе праблемнай лабараторыі па мікраэлектроніцы, затым працаваў кіраўніком сектара па мікраэлектроніцы, начальнікам аддзела электронна-прамянёвай тэхналогіі. З 1970 г. ён працуе ў Мінску, выбіраецца на пасаду дацэнта кафедры канструявання і вытворчасці радыёэлектроннай апаратуры Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1975 г. ён загадчык заснаванай ім кафедры тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры (зараз кафедра сучасных электронных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі). З 1985 па 1993 г. Анатоль Паўлавіч -- прарэктар, першы прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1993 г. -- старшыня Вышэйшай атэстацыйнай Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а пасля яе пераўтварэння -- старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь і адначасова працягвае загадваць кафедрай у БДУІР.
А.П. Дастанка за 34 гады навукова-педагагічнай дзейнасці вырас у буйнога вучонага, педагога, арганізатара. навукі і кіраўніка дзяржаўнага ўзроўню, абараніў кандыдацкую ў 1968 г. і доктарскую ў 1979 г. дысертацыі (Маскоўскі інстытут электроннай тэхнікі) па актуальных праблемах мікраэлектронікі. Ім асабіста і ў сааўтарстве апублікавана каля 500 навуковых прац, у тым ліку 2 падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, 6 манаграфій, адна з якіх ("Высакародныя металы") выдадзена як у СССР (1984), так і ў ЗША (1988). Мае 248 вынаходніцтваў (укаранёна ў рэальную вытворчасць і навуковы працэс больш за 60), 10 патэнтаў за мяжой, узнагарожданы Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і залатым медалём ВДНГ СССР.
А.П. Дастанка вядомы вучоны ў галіне паўправадніковай мікраэлектронікі, высокаэфектыўных пучковых тэхналогій у газавых і вадкіх асяроддзях, фізіка-хімічных асноў фарміравання шматслойных плёначных структур ВІС і ЗВІС, якія змяшчаюць кампаненты пераходных і высакародных металаў, шматпрамянёвыхіонных) плазменных і электронных крыніц, імпульсных крыніц нестацыянарнага электролізу, дыягнастычных сістэм тэхналагічных працэсаў і структур інтэгральных мікрасхем.
А.П. Дастанкам створаны фізіка-хімічныя асновы мадыфікавання мікрааб'ёмаў цвёрдых цел у поліслойных структурах высокаэнергетычнымі патокамі часцінак. Ім тэарэтычна абгрунтаваны і эксперыментальна рэалізаваны фізічныя з'явы селекцыйнага іоннага распылення, фазавага расслаення ў шматкампанентных плёначных структурах і ўзыходзячай дыфузіі лёгкай кампаненты пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі. Анатоль Паўлавіч распрацаваў прынцыпы пабудовы праграмнакіруемых модульных тэхналагічных сістэм на базе іонных і электронных пучкоў, патокаў інфрачырвонага выпраменьвання і СВЧ разрадаў, а таксама інтэгральныя тэхналогіі атрымання шматфункцыянальных цвёрдацельных структур мікра- і оптаэлектронікі.
А.П. Дастанка актыўна і плённа працуе па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых кадраў, стварыў навуковую школу ў галіне плёначнай мікраэлектронікі, падрыхтаваў 23 дактары і кандыдаты навук. Сярод яго вучняў лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, прэміі Прэзідыума АН СССР, прэміі УСНТА СССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і інш.
Анатоль Паўлавіч знаходзіўся каля вытокаў новых форм арганізацыі навуковых даследаванняў. 3'яўляўся кіраўніком створаных па яго ініцыятыве лабараторый двайнога падпарадкавання, галіновых і праблемных лабараторый.
Пад яго навуковым кіраўніцтвам паспяхова выкананы дзве рэспубліканскія комплексна-мэтавыя праграмы па новых тэхналогіях у электроніцы. Зараз кіруе рэспубліканскай навукова-тэхнічнай праграмай па інфармацыйных дыягнастычных сістэмах, міжвузаўскай праграмай фундаментальных даследаванняў у галіне цвёрдацельнай электронікі і шэрагам гаспадарчых дагавораў. Распрацаваныя новыя тэхналогіі, матэрыялы і абсталяванне ўкаранёны ў серыйную вытворчасць больш за 80 сучасных вырабаў мікраэлектронікі, магутных лазерных устройстваў, сістэм адлюстравання інфармацыі са значнай эканамічнай эфектыўнасцю і эканоміяй каштоўных металаў.
Акадэмік А.П. Дастанка з'яўляецца арганізатарам нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыіі членам Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам Беларускага навукова-тэхнічнага саюза, членам Камісіі па пытаннях Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Савета па абароне доктарскіх дысертацый у галіне мікраэлектронікі, членам шэрагу іншых саветаў і камітэтаў. Актыўна займаецца публіцыстычнай дзейнасцю, выступае ў сродках масавай інфармацыі па актуальных праблемах развіцця навукі.
Анатоль Паўлавіч кантактуе з замежнымі навуковымі цэнтрамі, з'яўляецца навуковым кіраўтком сумеснай лабараторыі вакуумных тэхналогій, якая створана пры Сіанскім электронным універсітэце (Кітай). Распрацоўкі, якія выкананы па яго тэхналогіі, прададзены ў ЗША, Паўднёвую Карэю, Польшчу. Цесна супрацоўнічае з фірмамі ў Кітаі, Германіі, Галандыі, Расіі па выкананню кантрактаў і міжнародных праектаў навуковых даследаванняў.
Акадэмік А.П. Дастанка з'яўляецца галоўным рэдактарам навукова-тэарэтычнага і інфармацыйна-метадычнага часопіса "Атэстацыя", а таксама членам рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў "Весці НАН Беларусі", серыя фізіка-матэматычных навук, "Матэрыялы, тэхналогіі, інструмент" і шэрагу зборнікаў.
А.П. Дастанка карыстаецца заслужанай павагай сярод шырокай навуковай грамадскасці. Высокая творчая і грамадская актыўнасць, выдатныя чалавечыя якасці імпануюць усім, хто яго ведае.
Віншуем Анатоля Паўлавіча Дастанку з 60-годдзем з дня нараджэння і шчыра жадаем добрага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў у яго шматграннай дзейнасці.
/ Publications / Scientific Journals / Back to Top of Page
Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: November 7, 2006
Created with assistance of Dr. Ignatii I. Korsak
Copyright © 1998-2006 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 1997 The Belaruskaya Navuka Publishing House