Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Вучоныя Беларусі Віктар Iванавіч Шабайлаў Да 70-годдзя з дня нараджэння

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы

Вучоныя Беларусі: Віктар Iванавіч Шабайлаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
СЕРЫЯ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК

Выдавецтва Беларуская навука, Мінск, Рэспубліка Беларусь

Асобны артыкул з нумара 1, 2001 (p. 136)

Часопіс

ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСI

Семянкоў В.І.
Віктар Iванавіч Шабайлаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння).

5 лютага 2001 г. спаўняецца 70 гадоў выдатнаму вучонаму, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару юрыдычных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навукі Рэспублікі Беларусь Віктару Iванавічу Шабайлаву.

В.І. Шабайлаў нарадзіўся ў в. Мікалаеўка Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці. Бацька памёр рана. Дзяцінства супала з нямецка-фашысцкай акупацыяй Магілёўшчыны. Віктар Іванавіч пазнаў усе нягоды нялёгкай сялянскай працы.

У 1948 г. паступіў на вучобу ў Магілёўскае педагагічнае вучылішча, з трэццяга курса якога ў 1951 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Паветраных сілах (па тэхнічнай частцы). Пасля дэмабілізацыі год працаваў настаўнікам у в. Александрыя Шклоўскага раёна.

У 1954 г. паступіў у Белдзяржуніверсітэт на юрыдычны факультэт, які скончыў у 1959 г. Пасля працаваў стажорам на пасаду суддзі ў Магілёўскім абласным судзе, стажорам на пасаду памочніка пракурора ў пракуратуры Магілёва, памочнікам пракурора Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1961 г. паступіў у аспірантуру Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР, навучанне ў якой праходзіў у Інстытуце дзяржавы і права АН СССР. З гэтага часу амаль усё жыццё В. Ш. Шабайлава звязана з Акадэміяй навук Беларусі. У 1964 г. ён у тэрмін абараніў кандыдацкую дысертацыю; працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1974 г. -- загадчыкам сектара дзяржаўнага кіравання і савецкага будаўніцтва, загадчыкам аддзела дзяржаўнага права і кіравання Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1978 г. абараніў доктарскую дысертацыю, у 1986 г. выбіраецца членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1992 г. прысвойваецца вучонае званне прафесара. Некаторы час, з лістапада 1995 г. па лістапад 1996 г. В.І. Шабайлаў працуе дырэктарам НДЦ кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1997 г. -- суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. Працу суддзі сумяшчаў з навукова-даследчай і навукова-арганізацыйнай работай у Інстытуце філасофіі і права, а зараз у Інстытуце дзяржавы і права НАН Беларусі.

В.І. Шабайлаў пастаянна займаецца падрыхтоўкай навуковых кадраў. Сярод яго вучняў каля 10 кандыдатаў і дактароў юрыдычных навук, якія ўдзячныя яму і працягваюць яго працу. Сярод яго вучняў вядомыя вучоныя ў галіне канстытуцыйнага права і мясцовага самакіравання. Вялікую ўвагу В.І. Шабайлаў удзяляе педагагічнай дзейнасці. Не адно пакаленне юрыстаў Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, слухалі лекцыі прафесара В.І. Шабайлава.

В.І. Шабайлаў высокакваліфікаваны даследчык у галіне канстытуцыйнага, адміністрацыйнага права і кіравання. Ён унёс значны ўклад у даследаванне арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага і дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, устанаўленне і развіццё сацыяльна-прававой дзяржавы, мясцовага самакіравання і кіравання. Ім апублікавана каля 200 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, з якіх 6 у сааўтарстве, адзін падручнік (у сааўтарстве), Значны ўклад В.І. Шабайлаў унёс у развіццё заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Ён прымае актыўны ўдзел у якасці кіраўніка і выканаўца распрацоўкі рада законаў, у тым ліку закона аб культуры. ахове здароўя, аб друку, аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нямала сіл і часу аддаў юбіляр і грамадскай працы. На працягу многіх гадоў з'яўляўся старшынёй народнага кантролю і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Інстытуга філасофіі і права АН БССР. У цяперашні час з'яўляецца членам двух вучоных саветаў па абароне дысертацый.

В.І. Шабайлаў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі "За доўгатэрміновую і добрасумленную працу".

Часопіс Top

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы / Да пачатку старонкі


Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 28 ліпеня 2007 г.
Створана пры ўдзеле Ігната І. Корсака
Капірайт © 2001-2008 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Капірайт © 2001 Выдавецтва "Беларуская навука"