Выданні акадэміі
/ Выданні акадэміі
Адным з відаў рэалізацыі вынікаў навуковай дзейнасці вучоных і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца выданне навуковай і навукова-папулярнай літаратуры як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. У 2011 г. акадэмічнымі вучонымі выдадзена 577 найменняў кніг і брашур, з іх 185 манаграфій агульным тыражом 42,4 тыс. экз., апублікавана звыш 10,4 тыс. навуковых артыкулаў, прэпрынтаў і тэзісаў дакладаў. Акадэмічным выдавецтвам "Беларуская навука" ў 2011 г. выдадзена больш за 240 найменняў кніг і нумароў часопісаў. У дадзены час НАН Беларусі выдае каля 30 навуковых часопісаў і шэраг бюлетэняў і зборнікаў, пералічаных ніжэй. Галоўнымі з іх з'яўляюцца афіцыйныя выданні акадэміі -- часопісы "Доклады Национальной академии наук Беларуси" і "Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi". Навуковыя працы вучоных НАН Беларусі публікуюцца ў такіх сусветна вядомых навуковых выдавецтвах, як Academic Press, Cambridge University Press, Springer-Verlag, Навука, World Scientific, CRC Press і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам НАН Беларусі мае права на абмен друкаванымі выданнямі з навуковымі арганізацыямі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, бібліятэкамі і музеямі Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
/ Выданні акадэміі / Да пачатку старонкі
|