Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Выданні акадэміі

Галоўная старонка / Выданні акадэміі

Адным з відаў рэалізацыі вынікаў навуковай дзейнасці вучоных і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца выданне навуковай і навукова-папулярнай літаратуры як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. У 2010 г. акадэмічнымі вучонымі выдадзена 561 найменне кніг і брашур, з іх 162 манаграфіі агульным тыражом 51,8 тыс. экз., апублікавана каля 8150 навуковых артыкулаў і прэпрынтаў. Акадэмічным выдавецтвам "Беларуская навука" ў 2010 г. выдадзена 145 найменняў кніг і нумароў часопісаў. У дадзены час НАН Беларусі выдае каля 30 навуковых часопісаў і шэраг бюлетэняў і зборнікаў, пералічаных ніжэй. Галоўнымі з іх з'яўляюцца афіцыйныя выданні акадэміі -- часопісы "Доклады Национальной академии наук Беларуси" і "Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi". Навуковыя працы вучоных НАН Беларусі публікуюцца ў такіх сусветна вядомых навуковых выдавецтвах, як Academic Press, Cambridge University Press, Springer-Verlag, Навука, World Scientific, CRC Press і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам НАН Беларусі мае права на абмен друкаванымі выданнямі з навуковымі арганізацыямі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, бібліятэкамі і музеямі Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Да пачатку старонкі