Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Акадэмія навук захоўвае рукапісы дзеячоў літаратуры, культуры і мастацтва, а таксама архіўныя матэрыялы арганізацый НАН Беларусі і іншыя матэрыялы, што ўяўляюць каштоўнасць для гісторыі навукі, у Цэнтральным навуковым архіве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў архівах яе навуковых арганізацый. Акадэмія навук прадстаўляе ў адпаведныя рэспубліканскія органы інфармацыю аб складзе і змесце дакументаў Цэнтральнага навуковага архіва і архіваў яе навуковых арганізацый з мэтай уключэння звестак аб іх у Звод Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Архіў НАНБ Архіў НАНБ

Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца ведамасным сховішчам дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Ён заснаваны на пачатку 1930-х гадоў як архіў Акадэміі навук БССР, з 1958 г. знаходзіўся ў структуры апарату Прэзідыума Акадэміі навук БССР, а з канца 1987 г. дзейнічае на правах самостойнага навукова-метадычнага падраздзялення пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Напрыканцы 1930-х гадоў у архіве налічвалася да 4000 адзінак захавання (спраў), якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. амаль цалкам загінулі. У пасляваенныя гады фонды архіва значна выраслі і на пачатку 1960-х гадоў складалі 20 000 спраў. У 1970-я гады ў сувязі з адкрыццём акадэмічных інстытутаў у абласных цэнтрах Беларусі пры іх таксама былі створаны архівы, якія сталі філіяламі Цэнтральнага навуковага архіва. У дадзены час маецца 10 архіваў-філіялаў у навуковых арганізацыях, метадычнае кіраўніцтва якімі ажыццяўляе Цэнтральны навуковы архіў.

Па стане на 01.01.2008 толькі ў Цэнтральным навуковым архіве НАН Беларусі налічвалася 92 фонды, у якіх захоўвалася звыш 50 000 спраў за 1922-2006 гг. Сярод іх арганізацыйна-распарадчыя дакументы і дакументы па асабовым складзе Прэзідыума НАН Беларусі і яе арганізацый; пратаколы пасяджэнняў Прэзідыума НАН Беларусі і вучоных саветаў інстытутаў; пратаколы агульных сходаў НАН Беларусі, аддзяленняў, прафсаюзных арганізацый; гадавыя і пяцігадовыя планы навукова-даследчых работ; гадавыя справаздачы аб дзейнасці НАН Беларусі і яе інстытутаў; дакументы аб падрыхтоўцы навуковых кадраў, аб навуковых сувязях і супрацоўніцтве з замежнымі краінамі; штатныя расклады; справаздачы аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці; дакументы падкамітэтаў па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі; асабістыя фонды шэрагу вучоных і іншыя дакументы.

Кантактная інфармацыя:

Загадчык: к.г.н. Марына Уладзіміраўна ГЛЕБ, тэл.: (017) 284-22-87
Адрас: вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-02-19

UNESCO Archives Portal

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі / Да пачатку старонкі