Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Арганізацыі Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ФІЗІКІ ІМЯ Б.І.СЦЯПАНАВА

пр. Незалежнасці, 68, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-08-79. E-mail: ifanbel@ifanbel.bas-net.by
Вэб-сайт: http://ifanbel.bas-net.by


Заснаваны ў 1955 г.

Дырэктар: д.ф.-м.н. Уладзімір Віктаравіч КАБАНАЎ, тэл.: (017) 284-17-55
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Раман Георгіевіч ШУЛЯКОЎСКІ, тэл.: (017) 284-17-50

Напрамкі дзейнасці: Лазерная фізіка, нелінейнай і квантовая оптыка; распрацоўка і стварэнне новых лазерна-аптычных прыбораў і тэхналогій для прамысловасці, медыцыны, экалогіі, сістэм кіравання, метралогіі і сертыфікацыі; распрацоўка і ўкараненне аптычных метадаў даследавання будовы і ўласцівасцей малекулярных структур і нанаматэрыялаў і новых тэхналогій іх атрымання; фізіка плазмы, развіццё і ўкараненне плазменных тэхналогій; развіццё фізічных і тэхналагічных асноў стварэння канкурэнтаздольных вырабаў мікра-, опта- і нанаэлектронікі; фізіка часціц, фундаментальных узаемадзеянняў, ядзерных рэакцый; ядзерная спектраскапія

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі гетэрагенных арганічных асяроддзяў; квантавай оптыкі; лазернай дыягностыкі плазмы; лазернай спектраскапі;, лазерных сістэм і прыбораў; мікраэлектронікі, механікі і сэнсорык;, нанаоптыкі; нелінейнай оптык;, аптычнай галаграфіі; аптычнай дыягностыкі; оптыкі рассейваючых асяроддзяў; оптыка-электронных і магнітных вымярэнняў; паўправадніковай оптаэлектронікі; радыяцыйнай плазмадынамікі; сістэм пераўтварэнні светлавых палёў; тэарэтычнай фізікі; фотафізікі актываваных матэрыялаў; фізікі газавага разраду; фізікі інфрачырвоных прамянёў; фатонікі малекул; фізічнай оптыкі; фізікі палімераў; фізікі плазменных паскаральнікаў; фізікі і тэхнікі паўправаднікоў; фотаэлектрычных пераўтваральнікаў

Цэнтры калектыўнага карыстання: Навукова-выпрабавальная лабараторыя лазернай тэхнікі і палярыметрыі, Аддзел аналітычных і спектральных вымярэнняў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.02 Тэарэтычная фізіка; 01.04.05 Оптыка; 01.04.07 Фізіка кандэнсаваных стану; 01.04.08 Фізіка плазмы; 01.04.16 Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц; 01.04.21 Лазерная фізіка; 01.04.23 Фізіка высокіх энергій; 05.13.05 Элементы і прыстасаванні вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.02 Тэарэтычная фізіка; 01.04.05 Оптыка; 01.04.21 Лазерная фізіка

Прадукцыя і паслугі: новыя лазерныя, аптычныя, оптыка- і мікраэлектронныя, плазменныя, нанакампазітныя сістэмы, тэхніка і тэхналогіі для прамысловасці, медыцыны, рашэння экалагічных і іншых задач; метралагічнае забеспячэнне лазернай тэхнікі; устаноўкі ядзернай спектраскапіі, спектральны аналіз і вымярэнні


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ МАТЭМАТЫКІ

вул. Сурганава, 11, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-17-01. E-mail: math@im.bas-net.by
Вэб-сайт: http://im.bas-net.by


Заснаваны ў 1959 г.

Дырэктар: акадэмік Іван Васільевіч ГАЙШУН, тэл.: (017) 284-17-01
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Віктар Васільевіч ЛЕПІН, тэл.: (017) 284-17-84

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя даследаванні ў галіне алгебры, геаметрыі і тэорыі лікаў, дыферэнцыяльных ураўненняў, метадаў аптымізацыі і кіравання сістэмамі, функцыянальнага аналізу, вылічальнай матэматыкі, дыскрэтных мадэляў і алгарытмаў, імавернаснага-статыстычнага аналізу і тэорыі выпадковых працэсаў. Распрацоўка матэматычных мадэляў і метадаў для рашэння прыкладных праблем, якія ўзнікаюць у фізіцы, механіцы, мікраэлектроніцы, тэхніцы, эканоміцы, біялогіі, экалогіі, медыцыне, нафтаперапрацоўчай прамысловасці, металургіі, будаўніцтве, транспарце, лагістыцы, абароне інфармацыі, тэлекамунікацыйных сетках і ў іншых галінах

Структурныя падраздзяленні: аддзелы матэматычнай тэорыі сістэм; дыферэнцыяльных ураўненняў; нелінейнага і стахастычнага аналізу; матэматычнай фізікі; алгебры; вылічальнай матэматыкі і матэматычнага мадэлявання; камбінаторных мадэляў і алгарытмаў; паралельных вылічальных працэсаў; лабараторыя тэорыі і прылажэнняў канечных груп; вытворча-тэхнічны аддзел

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне; 01.01.06 Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў; 01.01.07 Вылічальная матэматыка; 01.01.09 Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне; 01.01.06 Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў; 01.01.07 Вылічальная матэматыка; 01.01.09 Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка

Прадукцыя і паслугі: матэматычнае мадэляванне і распрацоўка пакетаў прыкладных праграм; выдавецкія і паліграфічныя паслугі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
АБ'ЯДНАНЫ ІНСТЫТУТ ПРАБЛЕМ ІНФАРМАТЫКІ

вул. Сурганава, 6, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 231-84-03. E-mail: cic@newman.bas-net.by
Вэб-сайт: http://uiip.bas-net.by


Заснаваны ў 1965 г.

Генеральны дырэктар: д.ф.-м.н. Аляксандр Васільевіч ТУЗІКАЎ, тэл.: (017) 284-21-40
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Алег Уладзіміровіч ГАРОХ, тэл.: (017) 284-21-76

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне кібернетыкі, інфарматыкі, аўтаматызацыі і прыкладной матэматыкі. Арганізацыя і правядзенне комплексных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і ўдзел у асваенні вынікаў. Навуковае забеспячэнне працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацоўка прагнозаў у адпаведных галінах навукі і тэхнікі, падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі

Структурныя падраздзяленні: аддзяленні мадэлявання інтэлектуальных працэсаў; мадэлявання працэсаў фарміравання і распазнавання вобразаў; інфармацыйных тэхналогій і сістэм; лабараторыі матэматычнай кібернетыкі; даследавання аперацый; лагічнага праектавання; мадэлявання тэхналагічных працэсаў; сінтэзу тэхнічных сістэм; мадэлявання самаарганізавальных сістэм; вылічальных сетак; аўтаматызацыі працэсаў праектавання; апрацоўкі і распазнавання відарысаў; распазнавання і сінтэзу маўлення; картаграфічных сістэм і тэхналогій; ідэнтыфікацыі сістэм; сістэматэхнікі; высокапрадукцыйных сістэм; праблем абароны інфармацыі; біяінфарматыкі; камп'ютэрнай графікі; аўтаматызацыі ўводу відэаінфармацыі; інфармацыйна-аналітычных сістэм; аддзелы сістэм аўтаматызацыі; сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій; сумесных праграм суперкамп'ютэрных сістэм

Цэнтры калектыўнага карыстання: Рэспублiканскi суперкамп'ютэрны цэнтр калектыўнага карыстання

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.01.09 Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка; 05.13.01 Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання; 05.13.11 Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын, комплексаў і камп'ютэрных сетак; 05.13.18 Матэматычная мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.13.01 Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання

Прадукцыя і паслугі: сістэмы аўтаматызацыі праектавання; сістэмы апрацоўкі карт, здымкаў зямной паверхні, маўлення, сігналаў; медыцынскія інфармацыйныя сістэмы і дыягнастычныя комплексы; праграмныя комплексы і сістэмы; сістэмы лагічнага праектавання; прыстасаванні ўводу-вываду графічнай інфармацыі; навуковыя кансультацыі па профілю інстытута; экспертыза навукова-тэхнічнай дакументацыі; падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі


logo   
Навукова-інжынернае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
МІЖГАЛІНОВЫ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР
СІСТЭМ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ І ЭЛЕКТРОННЫХ ДЗЕЛАВЫХ АПЕРАЦЫЙ

вул. Акадэмічная, 15, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 294-90-80. E-mail: info@ids.by
Вэб-сайт: http://www.ids.by


Заснаваны ў 2006 г.

Дырэктар: к.ф.-м.н. Віктар Іванавіч ДРАВІЦА, тэл.: (017) 294-90-82
Тэхнічны дырэктар: Генадзій Яўгеньевіч ВАЛНІСТЫ, тэл.: (017) 294-90-81
Галоўны канструктар аўтаматызаваных сістэм: Аляксандр Васільевіч АГАФОНАЎ, тэл.: (017) 294-90-83

Напрамкі дзейнасці: Ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў галіне інфарматызацыі, накіраванай на стварэнне сістэм аўтаматычнай ідэнтыфікацыі аб'ектаў, лагістычных сістэм і электронных дзелавых аперацый, навукова-метадычнае забеспячэнне праводзімых у краіне работ ў гэтых напрамках, вядзенне баз даных (дэпазітарыяў) тавараў, маркіруемых штрыхавымі і радыёчастотными ідэнтыфікацыйнымі кодамі. На базе Цэнтра створаны і дзейнічае Нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі "Ідэнтыфікацыя" (ТК 24)

Структурныя падраздзяленні: аддзелы інфармацыйных тэхналогій; суправаджэння і развіцця праектаў; ідэнтыфікацыі; агульны аддзел

Прадукцыя і паслугі: аўтаматызаваныя інфармацыйна-аналітычныя сістэмы ў галіне таварнай нумарацыі, штрыхавой і радыёчастотнай ідэнтыфікацыі для галін, прадпрыемстваў і органаў дзяржкіравання; паслугі ў галіне таварнай нумарацыі і выкарыстання тэхналогій аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, у тым ліку прысваенне штрыхавых кодаў прадукцыі (таварам) таваравытворцаў Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне іх ўводу і падтрымкі ў дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе Рэспублікі Беларусь - дэпазітарыі штрыхавых кодаў; верыфікацыя штрыхавых кодаў; стварэнне інфраструктуры і агульнасістэмных рашэнняў па сродкам аўтаматычнай ідэнтыфікацыі



Навукова-інжынернае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
"ГЕАІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СІСТЭМЫ"

вул. Сурганава, 6, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 331-79-20. E-mail: zolotoy@itk2.bas-net.by


Заснавана ў 1996 г.

Дырэктар: к.т.н. Сяргей Анатольевіч ЗАЛАТЫ, тэл.: (017) 284-13-64
Нам. дырэктара па навуковай рабоце: к.т.н. Віктар Віктаравіч ЗАЗНОЎ, тэл.: (017) 284-21-57

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне і ўкараненне геаінфармацыйных тэхналогій і сістэм з выкарыстаннем аэракасмічных матэрыялаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі для рашэння задач народнагаспадарчых, кіраўніцкай, прыродаахоўнай і іншых сфер дзейнасці. Распрацоўка і ўкараненне праграмна-інфармацыйных комплексаў для апрацоўкі аэра-косма-фотавідарысаў зямной паверхні ў мэтах атрымання карт і планаў у лічбавай і графічнай форме. Распрацоўка і ўкараненне інтэлектуальных экспертных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў для маніторынгу стану хімічна небяспечных аб'ектаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі геаінфармацыйных сістэм; прыкладных інтэлектуальных сістэм; метадаў тэматычнай апрацоўкі матэрыялаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; аддзелы аўтаматызаваных картаграфічных сістэм, прыёму даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; апрацоўкі даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, планавання і кіравання Беларускай касмічнай сістэмай дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, сістэматэхнічнага забеспячэння

Прадукцыя і паслугі: матэрыялы аэракасмічнага дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, комплекс работ па стварэнні прыкладных інтэлектуальных сістэм на аснове статыстычнага аналізу баз даных заказчыка і фармалізацыі экспертных ведаў; навучанне персаналу заказчыка і суправаджэнне апаратна-праграмных комплексаў


logo   
Рэспубліканскае навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства
ЦЭНТР СВЯТЛОДЫЁДНЫХ І ОПТАЭЛЕКТРОННЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Лагойскі тракт, 22, п. 2207, 220090, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 281-13-62. E-mail: senso@inel.bas-net.by
Вэб-сайт: http://www.lightbyled.biz


Заснаваны ў 2009 г.

Дырэктар: к.т.н. Юрый Васільевіч ТРАФІМАЎ, тэл.: (017) 281-13-35
В.а. вучонага сакратара: к.т.н. Валерый Сяргеевіч ПАСЕДЗЬКА, тэл.: (017) 281-13-62

Напрамкі дзейнасці: Даследаванне, распрацоўка і серыйнае ўкараненне высокаэфектыўных святлодыёдных асвятляльных і святлосігнальных прыстасаванняў для транспартных сістэм, сістэм дарожнай бяспекі, радыёэлектронных вымяральных прыбораў і патрэб гарадской гаспадаркі. Даследаванне оптаэлектроннай элементнай базы для стварэння высокаэфектыўных фотасэнсорных і дысплейных прыстасаванняў, распрацоўка новых тэхналогій для іх практычнай рэалізацыі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы навукова-тэхнічны; канструктарска-тэхналагічны; вытворча-тэхнічны; маркетынгу і лагістыкі

Прадукцыя і паслугі: святлодыёдныя вулічныя свяцільнікі, цяплічныя абпраменьвальнікі, свяцільнікі для агульнага, дэкаратыўнага і архітэктурнага асвятлення; святлодыёднае асвятленне салонаў транспартных сродкаў (авіяцыя, чыгуначны транспарт і г.д.); святлосігнальныя прыстасаванні для забеспячэння бяспекі дарожнага руху; святлодыёдныя дысплейныя прыстасаванні для сістэм адвображання інфармацыі; святлодыёдныя падсветкі для ВК-індыкатараў; оптаэлектронныя прыстасаванні на аснове паўправадніковых плёначных кампазітных матэрыялаў

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі / Да пачатку старонкі