Аддзяленне аграрных навук
/ Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне аграрных навук
Кіраўніцтва і апарат аддзялення
Акадэмік-сакратар:
Акадэмік Уладзімір Рыгоравіч ГУСАКОЎ, тэл.: (017) 284-18-88
Намеснік акадэміка-сакратара:
д.т.н. Уладзімір Вітальевіч АЗАРАНКА, тэл.: (017) 284-26-00
Вучоны сакратар:
к.с.-г.н Святлана Ананьеўна КАС'ЯНЧЫК, тэл.: (017) 284-03-80
Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: agro@presidium.bas-net.by. Тэл.: (017) 284-25-58. Факс: (017) 284-09-95
Вэб-сайт: http://agro.belal.by
Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі створана ў 2002 годзе шляхам уключэння Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў і практычнага выкарыстання іх вынікаў па важнейшых напрамках навуковага забеспячэння аграпрамысловага комплексу: у галіне земляробства і раслінаводства, жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны, механізацыі сельскай гаспадаркі, вытворчасці прадуктаў харчавання, эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Асноўныя напрамкі даследаванняў і распрацовак арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, уключаюць:
- распрацоўку стратэгіі развіцця аграпрамысловага комплексу, арганізацыйна-гаспадарчых механізмаў вядзення АПК, павышэння харчовай бяспекі краіны;
- стварэнне высокапрадуктыўных, высакаякасных і ўстойлівых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых і пладова-ягадных культур з выкарыстаннем сучасных дасягненняў навукі, эканамічна абгрунтаваных і экалагічна бяспечных тэхналогій вытворчасці прадукцыі раслінаводства, якія дазваляюць максімальна рэалізаваць генетычны патэнцыял раслін, забяспечваюць зніжэнне рэсурсных выдаткаў, рацыянальнае выкарыстанне прыродных багаццяў і ахову навакольнага асяроддзя;
- распрацоўку стратэгіі рацыянальнага выкарыстання глебавых рэсурсаў, эфектыўных метадаў абароны глебаў ад дэградацыі і ўзнаўлення ўрадлівасці глебаў на аснове рэсурсазберагальных і экалагічна прымальных тэхналогій, удасканаленне тэхналогій тэхнічнай эксплуатацыі, рамонтаў і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм працяглага сельскагаспадарчага выкарыстання, распрацоўку эколага-таксікалагічных прынцыпаў рэгулявання колькасці і зніжэння шкоднасці асабліва небяспечных узбуджальнікаў хвароб і пустазелля шляхам выкарыстання найноўшага асартыменту сродкаў абароны раслін;
- удасканаленне і стварэнне новых высокапрадуктыўных парод, тыпаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл, птушкі і рыб на аснове найноўшых метадаў селекцыі і біятэхналогіі; распрацоўка і ўдасканаленне экалагічных бяспечных, энергазберагальных, экспартаарыентаваных тэхналогій вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, ветэрынарных тэхналогій, метадаў і сродкаў дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі, што забяспечваюць устойлівы санітарны дабрабыт;
- распрацоўку новых і ўдасканаленне існуючых тэхналогій вытворчасці, нарыхтоўкі, захоўвання і рацыянальнага выкарыстання кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, накіраваных на забеспячэнне здароўя сельскагаспадарчых жывёл, якія дазваляюць рэалізаваць генетычную прадуктыўнасць, забяспечваюць атрыманне экалагічна чыстай прадукцыі жывёлагадоўлі высокага санітарнага якасці;
- распрацоўку аўтаматызаваных энергазберагальных тэхналогій на базе сучасных тэхнічных сродкаў і сістэм машын для галін раслінаводства, жывёлагадоўлі і харчовай прамысловасці, навуковае забеспячэнне энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі ў тэхналогіях АПК, распрацоўку і асваенне вытворчасці новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі харчовай прамысловасці, нарматыўнай дакументацыі, сертыфікацыя прадуктаў харчавання, сістэм якасці, сучаснага абсталявання для прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.
У склад Аддзялення аграрных навук уваходзяць 5 навукова-практычны цэнтраў НАН Беларусі: па земляробстве, па жывёлагадоўлі, па бульбаводству і плодаагародніцтву, па механізацыі сельскай гаспадаркі і па харчаванні, з уваходзячымі ў іх даччынымі прадпрыемствамі, а таксама Гродзенскі і Віцебскі занальныя інстытуты, Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК, Палескі аграрна-экалагічны інстытут, 4 абласныя сельскагаспадарчыя доследныя станцыі і Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства. У Аддзяленні лічацца 12 акадэмікаў і 19 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Па стане на 1 студзеня 2009 г. у замацаваных за Аддзяленнем арганізацыях працавала больш за 6600 чалавек, у тым ліку 1872 даследчыкі, 95 дактароў і 524 кандыдаты навук.
Замацаваныя арганізацыі
Навукова-практычны цэнтр па земляробству
Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
Інстытут аховы раслін
Iнстытут меліярацыі
Інстытут льну
Палескі інстытут раслінаводства
Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках
Сельскагаспадарчае прадпрыемства "Шыпяны-АСК"
Сельскагаспадарчае прадпрыемства "Путчына"
Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі
Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага
Інстытут рыбнай гаспадаркі
Доследная навуковая станцыя па птушкагадоўлі
Прадпрыемства па племянной справе "ЖодзінаАграПлемЭліта"
Навукова-практычны цэнтр па бульбаводству і плодаагароднінаводству
Інстытут агародніцтва
Інстытут пладаводства
Талочынскі кансервавы завод
Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі
Iнстытут "Плодаагародпраект"
Вытворчае прадпрыемства "Конус"
Эксперыментальны завод
Эксперыментальная база "Зазер'е"
Навукова-практычны цэнтр па харчаванні
Iнстытут мяса-малочнай прамысловасці
Навукова-вытворчае прадпрыемства "Белтэхнахлеб"
Вытворчае прадпрыемства "Марыз"
Вытворчае прадпрыемства "Тэхнапрод"
Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі
Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства
Iнстытут сістэмных даследаванняў у АПК
Бресцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя
Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя
Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя
Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя
Палеская доследная станцыя меліяратыўнага земляробства і лугаводства
/ Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне аграрных навук / Да пачатку старонкі