31.10.2009
65 гадоў таму было прынята пастанова СНК і ЦК КП(б)Б "Аб мерапрыемствах па аднаўленні работы Акадэміі навук БССР"
31 кастрычніка 1944 г. Савет Народных Камісараў БССР і Цэнтральны Камітэт КП(б)Б прынялі пастанову "Аб мерапрыемствах па аднаўленні работы Акадэміі навук БССР". Згодна з пастановай прадугледжвалася аднавіць працу Акадэміі навук БССР у складзе Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва, Інстытута гісторыі, Інстытута эканомікі, Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі з доследнай сельскагаспадарчай станцыяй, Інстытута хіміі, Інстытута торфу, Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны, Інстытута геалогіі, Батанічнага саду, Водна-гаспадарчай групы, Фізіка-тэхнічнай лабараторыі, Фундаментальнай бібліятэкі, Выдавецтва Акадэміі навук і друкарні. АН БССР было дазволена ажыццявіць у IV квартале 1944 г. набор у кандыдацкую аспірантуру ў колькасці 76 чалавек і аднавіць падрыхтоўку навуковых кадраў праз доктарскую аспірантуру. Даручалася ўключыць у план першачарговага будаўніцтва на 1945 г. аднаўленне галоўнага корпуса Акадэміі навук і 30-кватэрнага дома, арганізаваць для навуковых работнікаў АН БССР сталовую і магазін, выдзеліць дадаткова да каштарысу выдаткаў на 1944 г. па заработнай плаце 200,0 тыс. рублёў, на пад'ёмныя - 200,0 тыс. рублёў, на абсталяванне лабараторый і гаспадарчае абсталяванне - 450,0 тыс. рублёў, а таксама асігнаваць у 1945 г. 400,0 тыс. рублёў на аднаўленне кніжнага фонду Фундаментальнай бібліятэкі Акадэміі навук БССР. СНК і ЦК КП(б)Б зьвярнуліся з просьбай да Дзяржаўнай штатнай камісіі пры СНК СССР зацвердзіць штаты Прэзідыума, апарату інстытутаў і навукова-даследчых устаноў Акадэміі навук у колькасці 641 адзінкі, а да СНК СССР і ЦК ВКП (б) - асігнаваць сродкі на аднаўленне галоўнага і лабараторнага карпусоў Акадэміі навук БССР, на набыццё ў 1945 г. абсталявання, апаратуры, рэактываў і іншых матэрыялаў, а таксама валюту на набыццё імпартнага абсталявання для інстытутаў АН БССР.
30.10.2009
4-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "SIMEXPO - Навуковае прыборабудаванне - 2010" адбудзецца ў канцы верасня наступнага года
Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, 4-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка прыбораў і абсталявання для навуковых даследаванняў "SIMEXPO - Навуковае прыборабудаванне - 2010" адбудзецца 27-29 верасня 2010 г. у ЦВК "Экспацэнтр" (г. Масква). Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы і садзейнічанні Расійскай акадэміі навук, Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў, Федэральнага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі, Федэральнага агенцтва па навуцы і інавацыях. Раздзелы выстаўкі: вымяральныя, выпрабавальныя, аналітычныя і лабараторныя прыборы, абсталяванне і сістэмы для навуковых даследаванняў (у галіне фізічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, экалагічных, геалагічных, сельскагаспадарчых навук, біятэхналогіі, інфарматыкі, эксперыментальнай механікі, нанатэхналогій, касмічных даследаваннях, навуковае і тэхналагічнае абсталяванне); кантрольна-вымяральныя прыборы і абсталяванне; сродкі аўтаматызацыі і інтэрпрэтацыі навуковых вынікаў; кампаненты і матэрыялы для вытворчасці прыбораў, абсталявання і сістэм. У наступным годзе выстаўка будзе праходзіць адначасова з Міжнароднай хімічнай асамблеяй ICA-2010. Заяўкі на ўдзел у выстаўцы "SIMEXPO - Навуковае прыборабудаванне - 2010" прымаюцца да 3 верасня 2010 г. Умовы ўдзелу ў выстаўцы, форма заяўкі і інфармацыя аб рэкламных і спонсарскіх магчымасцях выстаўкі даступныя для запампоўкі на гэтым вэб-сайце. Іншыя падрабязнасці - на афіцыйным сайце выстаўкі.
29.10.2009
Унесены змяненні і дапаўненні ў Праграму развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2007-2011 гады і асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2009 год
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2009 г. №1377 унесены змяненні і дапаўненні ў Праграму развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2007-2011 гады, зацверджаную пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. №1760. Змены закранулі раздзелы "Арганізацыя кіравання лясной гаспадаркай рэспублікі", "Лесагаспадарчыя мерапрыемствы", "Узнаўленне лясоў", "Паляўніча-гаспадарчая дзейнасць" і шэраг іншых. У прыватнасці, у новай рэдакцыі выкладзены заданні Праграмы развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2007-2011 гады і мерапрыемствы па яе выкананні, адным з выканаўцаў якіх зацверджана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Таксама ў новай рэдакцыі выкладзены асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2009 год, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2008 г. №1858. Адначасова прызнана страціўшай сілу пастанова Урада Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2002 г. №1410 "Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання драўняных рэсурсаў".
29.10.2009
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу прыняў да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №9
На мінулым тыдні адбылося другое пасяджэнне трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, на якім разгледжана 15 пытанняў. Парламентарыі адобрылі шэраг законапраектаў і прынялі да ведама тры дэкрэты Кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №9, якім унесены змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. №7 "Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі". Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2009 г. №133-СР4/III.
28.10.2009
Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у 1-м Беларускім інавацыйным форуме
17-18 лістапада 2009 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "1-ы Беларускі інавацыйны форум", якая праводзіцца пры падтрымцы Фонду супрацоўніцтва "Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва" (ЦЕІ ), Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА). Мэты канферэнцыі: ацэнка стану Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы; абмен вопытам і выпрацоўка рэкамендацый, накіраваных на паскарэнне інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь; інфармаванне рэспубліканскай і міжнароднай грамадскасці аб развіцці інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, краінах СНД і ЦЕІ. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, навуковых і адукацыйных устаноў, бізнес-асацыяцый Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі айчынных і замежных прадпрыемстваў і фірм, эксперты ПРААН, ЮНІДА, СНД і краін ЦЕІ. Прыём заявак на ўдзел у канферэнцыі праводзіцца да 30.10.2009 у рэжыме анлайн праз інтэрнэт-партал Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій, па электроннай пошце ictt@pochta.ru або факсу: +375 (17) 2840749. Больш падрабязна з тэматыкай і ўмовамі ўдзелу ў 1-м Беларускім інавацыйным форуме можна азнаёміцца тут.
28.10.2009
Зацверджана Дзяржаўная праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі" на 2010-2012 гады і на перыяд да 2015 года
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2009 г. №1386 зацверджана Дзяржаўная праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі" на 2010-2012 гады і на перыяд да 2015 года. Асноўнай мэтай Дзяржаўнай праграмы, якая прадугледжвае выкананне поўнага інавацыйнага цыкла: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні - доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы - укараненне навукова-тэхнічнай прадукцыі ў вытворчасць і выпуск прадукцыі, з'яўляецца стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь біятэхналагічнага сектара эканомікі, адпаведнага сучаснаму сусветнаму ўзроўню, а таксама яго прававое, навуковае і кадравае забеспячэнне. Дзяржаўнымі заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы зацверджаны Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці; заказчыкам-каардынатарам - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Галаўной арганізацыяй, якая забяспечвае навуковае суправаджэнне работ па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы, вызначаны Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова прызнана страціўшай сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2006 г. №1223 "Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы "Развіццё біялагічнай навукі, біялагічнай адукацыі і біялагічнай прамысловасці на 2007-2011 гады і на перыяд да 2015 года (ГП "Біятэхналогія")".
28.10.2009
Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення медыцынскіх навук
На вэб-старонцы Арганізацыі аддзялення медыцынскіх навук цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
27.10.2009
Адкрыўся IV Беларускі касмічны кангрэс
Сёння ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыўся IV Беларускі касмічны кангрэс, які будзе праходзіць з 27 па 29 кастрычніка. Кангрэс праводзіцца з мэтай аналізу вынікаў па касмічнай тэматыцы, вызначэння прыярытэтных напрамкаў развіцця касмічных даследаванняў і распрацовак, умацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічных даследаванняў, пашырэння сумесных намаганняў беларускіх і замежных фірмаў, кампаній, навукоўцаў і спецыялістаў па рэалізацыі касмічных праграм, развіцця партнёрства ўрадавых і грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці, зацікаўленых у даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы. Работа кангрэса будзе праходзіць у рамках дзевяці секцый: 1. перспектыўныя матэрыялы для касмічнай тэхнікі; 2. спадарожнікі і прыёмаперадаючая апаратура; 3. апрацоўка відарысаў зямной паверхні; 4. геаінфармацыйныя сістэмы і іх прымяненне; 5. сродкі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; 6. спадарожнікавая і наземная апаратура; 7. экалагічны маніторынг і надзвычайныя сітуацыі; 8. касмічныя тэхналогіі і адукацыя; 9. прыкладныя касмічныя тэхналогіі. На форуме будзе прадстаўлена каля 95 дакладаў навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і шэрагу іншых краін. У рамках кангрэса прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам беларускіх і расійскіх спецыялістаў у галіне касмічных тэхналогій.
27.10.2009
Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з лекцыяй выступіць былы прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук, прафесар Вацлаў Пачэс
28 кастрычніка 2009 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх, каб. 216) з лекцыяй "Чалавек і шымпанзэ - стрыечныя браты: параўнальная геноміка" выступіць загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай генетыкі Чэшскай акадэміі навук, былы прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук, прафесар Вацлаў Пачэс. Пачатак лекцыі ў 14.30.
27.10.2009
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №518 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю"
У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, удасканалення парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №518 ад 23 кастрычніка 2009 г. "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Указам зацверджаны палажэнні аб парадку здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці; аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак; аб парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду гандлёвых месц на рынках і гандлёвых аб'ектах у гандлёвых цэнтрах дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці; аб парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду абсталявання, транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Дакументам, у прыватнасці, устаноўлена, што ў рэспубліканскі бюджэт не пералічваюцца плата за права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аператыўным кіраванні або гаспадарчым веданні арганізацый, падпарадкаваных гэтаму Кіраўніцтву справамі, аператыўным кіраванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама сродкі, атрыманыя ад здачы ў арэнду гэтай маёмасці. Падрабязней са зместам Указа і зацверджаных ім палажэнняў можна азнаёміцца тут.
26.10.2009
Абноўлена інфармацыя аб арганізацыях Аддзялення біялагічных навук
На вэб-старонцы Арганізацыі аддзялення біялагічных навук цалкам абноўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці, складзе структурных падраздзяленняў, пераліках спецыяльнасцяў падрыхтоўкі ў аспірантуры і дактарантуры, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, кіраўніцтве, паштовых і іншых рэквізітах арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
26.10.2009
На гэтым тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе VI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Рэгуляцыю росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін"
З 28 па 30 кастрычніка 2009 г. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе праходзіць VI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Рэгуляцыю росту, развіцця і прадукцыйнасці раслін", прысвечаная абмеркаванню актуальных праблем па стварэнню тэарэтычных асноў рэгуляцыі росту, развіцця і прадукцыйнасці раслін. Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі ўключаюць: рост і марфагенез раслін, прадуктыўнасць фітацэнозаў; фізіялогія фотасінтэзу, мінеральнага харчавання і водаабмену раслін; механізмы прарастання насення, фізіялагічныя асновы перадпасяўных апрацовак. У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Малдовы і Таджыкістана. У рамках канферэнцыі таксама адбудзецца пасяджэнне ў форме "круглага стала", прысвечанае памяці вядомага беларускага фізіёлага раслін, член-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара М.Ц.Чайкі (1929-1997). Праграма канферэнцыі размешчана тут.
25.10.2009
Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння акадэміка К.П. Буслава (1914-1983)
25 кастрычніка 2009 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння філосафа, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1951-1956 гг. загадчыка аддзела ЦК КПБ, у 1956-1972 гг. дырэктара Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1970 г. в.а. акадэміка-сакратара, у 1972-1976 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 г. загадчыка сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Казіміра Паўлавіча Буслава.
25.10.2009
Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.Дз. Валатоўскага
25 кастрычніка 2009 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння біяфізіка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, з 1983 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, з 1985 дырэктара Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1988 прафесара Белдзяржуніверсітэта, з 1997 г. віцэ-прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Ігара Дзмітрыевіча Валатоўскага.
24.10.2009
12-13 лістапада ў Мінску адбудзецца Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум
12-13 лістапада 2009 г. у Мінску адбудзецца Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум - галоўнае эканамічнае мерапрыемства гэтага года. Форум будзе праходзіць адначасова з 6-м пасяджэннем Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай мерапрыемства стане прыцягненне ўвагі замежнай бізнес-супольнасці да працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, да станоўчых змен у напрамку лібералізацыі эканомікі краіны. Форум паслужыць пляцоўкай для наладжвання інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж замежнымі інвестарамі і беларускімі прадпрыемствамі, дасць магчымасць прадставіць замежным інвестарам бізнес-прапановы. Колькасць удзельнікаў складзе каля 500 чалавек, з іх не менш за 250 прадстаўнікоў замежных кампаній. У праграму форуму, з якой можна азнаёміцца тут, уваходзіць правядзенне 4 тэматычных "круглых сталоў" і 5 галіновых секцый, арганізацыя перамоваў з кіраўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання. Заяўку на ўдзел у форуме неабходна адправіць на адрас арганізатараў у тэрмін да 25 кастрычніка 2009 г. Рэгістрацыйная форма і дадатковая інфармацыя прадстаўлены на сайце www.invest.belarus.by.
23.10.2009
Сёння ў Салігорску адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 23 кастрычніка 2009 г. у г. Салігорску прайшло выязное сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. На ім абмяркоўваліся стан і праблемы інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў хімічнай галіны і шляхі іх вырашэння. З дакладам аб ходзе выканання праекта "Арганізацыя вытворчасці грануляваных калійных угнаенняў з палепшанымi фізіка-механічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі на аснове новых эфектыўных энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій" выступіў генеральны дырэктар акадэмічнага ДНВА "Хімічныя прадукты і тэхналогіі", акадэмік М.П. Круцько. Аб задачах навукі ў галіне ўдасканалення тэхналогіі здабычы і абагачэння калійных руд дакладваў генеральны дырэктар РУП "ВА "Беларуськалій" В.М. Кірыенка. Абмяркоўваліся таксама пытанні стварэння імпартазамяшчальнай айчыннай тэхнікі для здабычы калійных руд і іх перапрацоўкі на мінеральныя ўгнаенні.
23.10.2009
Навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеце Беларусі "Веды" - 30 гадоў!
Заўтра навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеце Беларусі "Веды" спаўняецца 30 гадоў. 24 кастрычніка 1979 г. выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты Акадэміі навук БССР "За перадавую навуку", якая з 1990 г. выходзіла ў свет як "Навіны Акадэміі навук Беларусі", а з 1997 г. выдаецца пад назвай "Веды". Сёння газета "Веды" - спецыялізаванае перыядычнае навуковае інфармацыйна-аналітычнае выданне, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Газета выходзіць штотыдзень па панядзелках на 8 палосах (з іх 4 паласы каляровыя), на рускай і беларускай мовах. Сучасная жанравая палітра выдання вельмі разнастайная. Яна ўключае матэрыялы пра падзеі з жыцця Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і айчыннай навукі ў цэлым, рэпартажы з канферэнцый, выставак і ўрачыстых мерапрыемстваў, якія праходзяць з удзелам кіраўніцтва Акадэміі навук і вядучых спецыялістаў у розных галінах навукі. На старонках выдання можна знайсці аналітычныя і дыскусійныя матэрыялы аб шляхах развіцця айчыннай навукі, інтэрв'ю з вядомымі навукоўцамі, праблемныя карэспандэнцыі, гістарычныя нарысы, фотарэпартажы. Рэгулярна публікуюцца матэрыялы і тэматычныя нумары, прымеркаваныя да памятных дат і падзей, так ці інакш звязаных з навукай, а таксама спэцвыпускі ў маляўнічым выкананні. Навуковая інфармацыйна-аналітычная газета Беларусі "Веды" заўсёды адкрыта таксама для прапаноў па размяшчэнні рэкламных матэрыялаў навуковага характару.
22.10.2009
Заўтра ў Акадэміі навук адбудзецца семінар па 7-й Рамачнай праграме навуковых даследаванняў і тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці
Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 23 кастрычніка 2009 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх, каб. 216) адбудзецца семінар па 7-й Рамачнай праграме навуковых даследаванняў і тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці на 2007-2013 гг. з удзелам кіраўніка Нацыянальнага інфармацыйнага офіса 7-й Рамачнай праграмы навуковых даследаванняў і тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці Меяроўскай В.А. Семінар арганізаваны з мэтай азнаямлення кіраўнікоў і супрацоўнікаў, адказных за міжнароднае супрацоўніцтва, арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук з конкурсамі 7-й Рамачнай праграмы, адкрытымі на дадзены момант, правіламі ўдзелу ў іх, асаблівасцямі падачы заявак і іншымі пытаннямі, актуальнымі для патэнцыйных удзельнікаў кансорцыумаў выканаўцаў праграмы. Семінар дасць магчымасць атрымаць кваліфікаваныя рэкамендацыі па шырокім спектры пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай заявак у адпаведнасці з патрабаваннямі і нормамі Еўрапейскай Супольнасці. Пачатак семінара ў 10.00.
21.10.2009
Акты заканадаўства прыведзены ў адпаведнасць з Дэкрэтам і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 года
З мэтай прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 №9 і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №411, а таксама прыняцця іншых мер па іх рэалізацыі, Урадам Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 15 кастрычніка 2009 г. №1335 "Аб унясенні дапаўненняў, змяненняў у асобныя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Названай пастановай Урада ўнесены дапаўненні і змяненні ў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якімі зацверджаны:
- Палажэнне аб парадку фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
- Палажэнне аб парадку распрацоўкі, фінансавання і выканання дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў;
- Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы праектаў навукова-даследчых работ;
- Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы;
- Палажэнне аб парадку арганізацыі правядзення навукова-тэхнічнай экспертызы прапаноў па пытаннях набыцця за мяжой высокіх тэхналогій і каштоўнага абсталявання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
- Палажэнне аб дзяржаўным экспертным савеце пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- Палажэнне аб Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Адначасова выкладзены ў новай рэдакцыі склад дзяржаўнага экспертнага савета пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які праводзіць навукова-тэхнічную экспертызу прапаноў па пытаннях набыцця за мяжой высокіх тэхналогій, каштоўнага абсталявання, правоў на выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў, селекцыйных дасягненняў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама прызнаныя страціўшымі сілу пастановы Урада аб стварэнні пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Савета па каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў і аб зацвярджэнні яго складу. З поўным тэкстам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2009 г. №1335 можна азнаёміцца тут.
20.10.2009
22 кастрычніка ў Мінску адбудзецца беларуска-карэйская кааперацыйная біржа ў галіне новых і высокіх тэхналогій
22 кастрычніка 2009 г. у Рэспубліканскім цэнтры трансферу тэхналогій (РЦТТ) па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66-100 будзе праходзіць беларуска-карэйская кааперацыйная біржа ў галіне новых і высокіх тэхналогій, арганізатарамі якой выступаюць РЦТТ і Карэйскі тэхна-венчурных фонд (KTVF). Праграмай мерапрыемства, якое праводзіцца ў рамках пагаднення, падпісанага паміж РЦТТ і KTVF у чэрвені гэтага года, прадугледжаны прэзентацыі беларускіх тэхналогій і правядзенне перамоў, а таксама наведванне беларускіх арганізацый, зацікаўленых у супрацоўніцтве з карэйскімі партнёрамі. Падрабязнасці тут.
19.10.2009
У Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Сучасныя метады і тэхналогіі стварэння і апрацоўкі матэрыялаў"
Сёння ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Сучасныя метады і тэхналогіі стварэння і апрацоўкі матэрыялаў", якая будзе праходзіць з 19 па 21 кастрычніка. У ходзе пленарных пасяджэнняў і работы секцый удзельнікі канферэнцыі з акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў і прадпрыемстваў Беларусі, Расіі, Украіны і Кітая абмяркуюць шырокі спектр пытанняў, звязаных са стварэннем і апрацоўкай матэрыялаў. Работа будзе праходзіць у рамках 3 секцый: шматфункцыянальныя матэрыялы ў сучаснай тэхніцы і метады іх атрымання, матэрыялы для мікра- і нанаэлектронікі; высокаэнергетычныя тэхналогіі атрымання і апрацоўкі матэрыялаў, тэхналогіі і абсталяванне для ўмацавання і аднаўлення ўласцівасцей паверхні матэрыялу; апрацоўка матэрыялаў ціскам.
18.10.2009
5 гадоў таму зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы праграм і мерапрыемстваў па энергазберажэнні
18 кастрычніка 2004 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1301 зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы праграм і мерапрыемстваў па энергазберажэнні. Палажэнне вызначае парадак правядзення камісіяй па экспертызе праграм і мерапрыемстваў па энергазберажэнні, створанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2004 г. №538, экспертызы праграм і мерапрыемстваў па энергазберажэнні, якая праводзіцца ў мэтах ацэнкі энергетычнай і эканамічнай эфектыўнасці такіх мерапрыемстваў і рэспубліканскай, галіновых і рэгіянальных праграм энергазберажэння. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці камісіі ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
16.10.2009
На наступным тыдні адбудуцца чарговыя Жэбракаўскія чытанні на тэму "Пераўтварэнне геномаў"
27 кастрычніка 2009 г. Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ГА "Беларускае таварыства генетыкаў і селекцыянераў" праводзяць міжнародны навуковы семінар "Пераўтварэнне геномаў (II Жэбракаўскія чытанні - 2009)". Навуковыя чытанні арганізаваны ў памяць выдатнага вучонага-генетыка, акадэміка Антона Раманавіча Жэбрака і праводзяцца з 2007 г. з запрашэннем у якасці лектараў вядомых навукоўцаў-генетыкаў для абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця генетычнай навукі. У гэтым годзе семінар прысвечаны пытанням генетыкі чалавека. У якасці лектараў запрошаны дырэктар Інстытута агульнай генетыкі імя М.І.Вавілава Расійскай акадэміі навук, член-карэспандэнт РАН, прафесар М.К.Янкоўскі і загадчык аддзела постгеномнай біятэхналогіі гэтага ж інстытута, доктар біялагічных навук, прафесар В.М.Даніленка. З праграмай міжнароднага навуковага семінара, кантактнай і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.
15.10.2009
Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня стварэння Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
15 кастрычніка 1929 г. быў створаны Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да сакавіка 1931 г. - Інстытут гістарычных навук). Гэтай падзеі прысвечаны III Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі "Гістарычная навука на пераломе эпох: дыялог з часам", які пачаў сваю працу ў Акадэміі навук і будзе праходзіць 15 і 16 кастрычніка. У ходзе пленарнага пасяджэння і работы пяці секцый удзельнікі кангрэса абмяркуюць этапы станаўлення і развіцця гістарычнай навукі ў Беларусі, пытанні археалогіі і антрапалогіі, актуальныя праблемы гісторыі Беларусі, метадалогіі гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі, праблемы ўсеагульнай гісторыі і міжнароднага супрацоўніцтва. У рабоце кангрэса прымуць удзел больш за 300 прадстаўнікоў айчыннай і замежнай гістарычнай навукі, археалогіі, педагогікі, ваеннай, архіўнай і музейнай справы.
14.10.2009
Унесены змяненні ў склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2009 г. №495 унесены змяненні ў склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, у склад названага Прэзідыума ўключаны Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, акадэмік Рубінаў А.М. і галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі металаў ціскам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, акадэмік Клубовіч У.У.
13.10.2009
Уступіла ў сілу пастанова Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях аб зацвярджэнні форм дакументаў па пытаннях дзейнасці часовых навуковых калектываў
Як паведамляе афіцыйны інтэрнет-сайт Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, з 8 кастрычніка 2009 г. уступіла ў сілу пастанова Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2009 г. №15 "Аб зацвярджэнні форм дакументаў па пытаннях дзейнасці часовых навуковых калектываў", прынятая на падставе Палажэння аб парадку стварэння і аб умовах дзейнасці часовых навуковых калектываў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. №349 "Аб мерах па ўдасканаленню парадку стварэння і ўмоў дзейнасці часовых навуковых калектываў". Пастановай зацверджаны прыкладныя формы: дагавора аб стварэнні і дзейнасці часовага навуковага калектыву; паведамлення наймальніка аб стварэнні часовага навуковага калектыву; пратакола аб размеркаванні работы паміж членамі часовага навуковага калектыву; пратакола аб гатоўнасці работы (яе этапу) для здачы заказчыку і аб размеркаванні ўзнагароджання паміж членамі часовага навуковага калектыву; заявы аб выхадзе з складу часовага навуковага калектыву; прапановы заказчыка аб уключэнні ў склад часовага навуковага калектыву; прапановы заказчыка аб выключэнні са складу часовага навуковага калектыву; дадатковага пагаднення да дамовы аб стварэнні і дзейнасці часовага навуковага калектыву; дагавора паміж заказчыкам і кіраўніком часовага навуковага калектыву на выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ. З зацверджанымі формамі можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага камітэта і тут.
13.10.2009
Адкрыты інтэрнет-сайт Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
У сетцы Інтэрнет па адрасе http://www.forinst.basnet.by адкрыты афіцыйны сайт Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асноўнай задачай якога з моманту арганізацыі ў 1930 годзе з'яўляецца навуковае забеспячэнне галіны "Лясная гаспадарка". З'яўляючыся адзіным спецыялізаваным навукова-даследчым інстытутам такога профілю ў Рэспубліцы Беларусь, інстытут сваімі навуковымі распрацоўкамі забяспечвае навукова-тэхнічны ўзровень лясной гаспадаркі краіны ў адпаведнасці з самымі перадавымі патрабаваннямі свайго часу. На інтэрнэт-сайце прадстаўлена разгорнутая інфармацыя аб гісторыі і навуковым патэнцыяле інстытута, яго кіраўніцтве, навуковых лабараторыях, лясных базах і дапаможных падраздзяленнях, аспірантуры, дактарантуры і Савеце маладых вучоных інстытута, даследчых праграмах, матэрыялах канферэнцый і семінараў і іншая карысная інфармацыя.
12.10.2009
Зацверджаны план мер па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2009 г. №441
У мэтах выканання даручэння Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і з улікам прапаноў, якія паступілі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі распрацаваны план мер па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2009 г. № 441 "Аб дадатковых мерах па стымуляванню навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці". План мер, зацверджаны Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь 29.09.2009, у прыватнасці, прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2007 №326, ад 06.03.2008 №368 і ў пастанову Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2006 №75, распрацоўку крытэрыяў і парадку аднясення да найбольш значных навуковых даследаванняў і распрацовак, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць умацаванню нацыянальнай бяспекі, паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва, павелічэнню аб'ёмаў экспарту прадукцыі айчынных вытворцаў, а таксама распрацоўку і прывядзенне ў адпаведнасць з Указам прававых актаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
11.10.2009
Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.М. Ліпатава (1899-1961)
11 кастрычніка 2009 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння фізікахіміка, з 1929 г. загадчыка лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л.Я. Карпава, у 1932-1937 гг. загадчыка кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 г. загадчыка лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, у 1940-1944 гг. віцэ-прэзідэнта АН БССР і загадчыка лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР, у 1944-1959 гг. загадчыка кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, у 1959-1960 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Сяргея Міхайлавіча Ліпатава.
11.10.2009
У маскоўскім выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыў свет зборнік фальклору і літаратурных помнікаў Беларусі
У новай серыі "Класіка літаратур СНД" маскоўскага выдавецтва "Мастацкая літаратура" пабачыў свет зборнік "Чароўная жалейка. Фальклор і літаратурныя помнікі Беларусі". У гэтую кнігу, выданне якой ажыццёўлена пры падтрымцы Міждзяржаўнага Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС), увайшлі рускія пераклады беларускіх народных казак, помнікаў беларускай літаратуры XI-XVIII стагоддзяў, а таксама твораў класікаў літаратуры Беларусі XIX-XX стагоддзяў - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх публікацыі папярэднічае грунтоўны ўводны артыкул "Шлях дыялогу і стварэння" дактароў філалагічных навук Валерыя Максімовіча і Івана Саверчанкі, супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія сумесна з доктарам філалагічных навук, членам-карэспандэнтам Міхаілам Мушынскім падрыхтавалі таксама каментарыі да публікуемых твораў. Прэзентацыі кнігі "Чароўная жалейка. Фальклор і літаратурныя помнікі Беларусі" і іншых выданняў праекта "Класіка літаратур СНД" адбыліся ў Мінску ў канцы верасня ў акадэмічным Інстытуце мовы і літаратуры і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якой была перададзена ў дар асноўная частка прывезенага з Масквы накладу зборніка "Чароўная жалейка".
10.10.2009
Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Р.І. Лашкевіча (1904-1992)
10 кастрычніка 2009 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння раслінавода і аграбіёлага, у 1945-1971 гг. загадчыка аддзела, з 1971 г. прафэсара-кансультанта Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Рыгора Іосіфавіча Лашкевіча.
09.10.2009
Стратэгія правядзення навуковых даследаванняў мае мэтай распрацоўку і ўкараненне перадавых тэхналогій
Стратэгія правядзення навуковых даследаванняў на перыяд да 2015 года мае мэтай распрацоўку і ўкараненне больш за 1500 перадавых тэхналогій, дзякуючы якім мяркуецца стварэнне каля 90 новых і мадэрнізацыя больш за 30 прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У. Мясніковіч на сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адобраныя Агульным сходам стратэгія правядзення навуковых даследаванняў і праект прыярытэтных напрамкаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады накіраваны на інавацыйнае развіццё краіны і стварэнне навуковай прадукцыі, канкурэнтаздольнай на міжнародных рынках. Прыярытэтнымі напрамкамі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці да 2015 года, на базе якіх будуць ажыццяўляцца навуковае суправаджэнне інавацыйнага развіцця і стварэнне канкурэнтаздольнай навуковай прадукцыі, вызначаны энергетыка і энергазберажэнне, хімічныя тэхналогіі, біятэхналогіі, медыцына, інфармацыйна-камунікацыйныя і касмічныя тэхналогіі, прамысловыя тэхналогіі і вытворчасці , інавацыйныя тэхналогіі сельгасвытворчасці, экалогія, прыродныя рэсурсы, абарона ад надзвычайных сітуацый, новыя матэрыялы, эканоміка, культура, грамадства, умацаванне абароназдольнасці.
09.10.2009
Сёння адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
9 кастрычніка 2009 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца чарговая сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У парадку дня сесіі два пытанні. З дакладам "Аб стратэгіі правядзення навуковых даследаванняў і праекце прыярытэтных напрамкаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады" выступіць Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік П.А. Віцязь. Даклад галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта С.А. Чыжыка будзе прысвечаны пытанню аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з указамі і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прынятымі ў 2009 годзе. Запланаваны таксама выступленні членаў Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па гэтых пытаннях. Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 8.30 да 9.40. Сесія пачне сваю работу ў 10.00.
08.10.2009
Завяршаецца набор на перападрыхтоўку па спецыяльнасцях "Інавацыйны менеджмент" і "Дзелавое адміністрыраванне"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" ажыццяўляе набор на перападрыхтоўку па спецыяльнасцях "Інавацыйны менеджмент" і "Дзелавое адміністрыраванне". Тэрмін навучання - 17 месяцаў, форма навучання - вочная (вячэрняя). На навучанне прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй і студэнты 4-5 курсаў вышэйшых навучальных устаноў. Пасля заканчэння навучання выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі. Навучанне платнае, для супрацоўнікаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадугледжаная зніжка. Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 15 кастрычніка 2009 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя размешчаны тут.
07.10.2009
Заўтра адкрываецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя тэхналогіі ў харчовай прамысловасці"
8-9 кастрычніка 2009 г. у Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню будзе праходзіць VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя тэхналогіі ў вытворчасці харчовых прадуктаў". Яе праца плануецца па наступных напрамках: тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні працэсаў харчовых вытворчасцяў; сучасныя тэхналогіі і абсталяванне ў харчовай прамысловасці; дзіцячае харчаванне; метады аналізу якасці харчовай прадукцыі; тара, упакоўка, транспарціроўка і захоўванне сыравіны і гатовай прадукцыі. У рабоце міжнароднай канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 навукоўцаў і спецыялістаў харчовай прамысловасці з Беларусі, Расіі, Малдовы, Казахстана, Азербайджана і Украіны.
06.10.2009
Прайшла прэс-канферэнцыя па асноўным пытанні, якое вынесена на разгляд маючай адбыцца сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
6 кастрычніка 2009 г. у Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэс-канферэнцыя Першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка П.А. Віцязя і галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта С.А. Чыжыка на тэму: "Аб стратэгіі правядзення навуковых даследаванняў і праекце прыярытэтных напрамкаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады". Прэс-канферэнцыя была прысвечана асноўнаму пытанню, якое вынесена на разгляд Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сесія якога адбудзецца 9 кастрычніка.
03.10.2009
Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.-В.І. Вейніка (1919-1996)
3 кастрычнікa 2009 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне цеплафізікі, з 1956 г. загадчыка лабараторыі атамнай энергетыкі АН БССР, з 1958 г. загадчыка лабараторыі прамысловай цеплафізікі, у 1963-1990 гг. загадчыка лабараторыі фізікі кантактных з'яў Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, адначасова ў 1957-1969 гг. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1990 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Альберта-Віктара Іазефавіча Вейніка.
02.10.2009
Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.А. Хрыпача
2 кастрычніка 2009 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вядомага хіміка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1982 г. загадчыка лабараторыі Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1992-1997 гг. намесніка галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Уладзіміра Аляксандравіча Хрыпача.
01.10.2009
Адбылося першае пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па Дзяржаўнай народнагаспадарчай праграме "Фітапрэпараты"
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 29 верасня 2009 г. у Акадэміі навук адбылося першае пасяджэнне абноўленага Міжведамаснага каардынацыйнага савета па Дзяржаўнай народнагаспадарчай праграме развіцця сыравіннай базы і перапрацоўкі лекавых і духмяна-араматычных раслін на 2005-2010 гг. "Фітапрэпараты", работу якога ўзначаліў Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У.Мясніковіч. На пасяджэнні з дакладам аб выкананні комплексу мер па рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы выступіў яе навуковы кіраўнік, дырэктар ДНУ "Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі", акадэмік В.М.Рашэтнікаў. Прэс-рэліз аб пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета размешчаны тут.
/ Навіны / Архіў навін / Кастрычнік 2009 года / Да пачатку старонкі