Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Івашын В.У.

Акадэмік ІВАШЫН Васіль Уладзіміравіч

Васіль Уладзіміравіч Івашын (26.04.1913, в. Ляхавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. - 06.11.2009), літаратуразнаўца, педагог. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1938). У 1938-1941 гг. выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча, у 1946-1948 гг. - Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. У 1949-1967 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Інстытута літаратуры АН БССР. У 1967-1978 гг. дырэктар, з 1978 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства адукацыі БССР. З 1995 г. галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, праблемам развіцця рэалізму, беларуска-рускіх, беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязяў, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Адзін з аўтараў падручніка "Беларуская лiтаратура" для 8-га класа (з В.В. Барысенкам, 1978; з М.А.Лазаруком, 1984), для 9-га класа (з М.А.Лазаруком, 1994).

Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыi 1905-1907 гг. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1953.
2. М. Горький и белорусская литература начала XX века. Мн., 1956.
3. Да вышынь рэалiзму. Мн.: Мастацкая літаратура, 1983.
4. Выверанае жыццём. Мн.: Мастацкая літаратура, 1988.
5. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі. Мн.: НІА, 1996 (в соавт.).
6. З пазіцый гуманізму. Мн.: НІА, 1998.

Літаратура:
1. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.3. Мн., 1994.
2. Жураўлёў В.П. Васіль Уладзіміравіч Івашын (Да 90-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2003, №2.
3. Бельскі А.I. Васіль Уладзіміравіч Івашын (Да 95-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2008, №2.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі