Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

А.-В.І.Вейнік

Член-карэспандэнт ВЕЙНІК Альберт-Віктар Іазефавіч

Альберт-Віктар Іазефавіч Вейнік (03.10.1919, Ташкент - 24.11.1996), вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар тэхнічных навук (1953), прафесар (1955).

Скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут (1944), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам. У 1954-1956 гг. прафесар кафедры Маскоўскага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці. З 1956 г. загадчык лабараторыі атамнай энергетыкі АН БССР, з 1958 г. загадчык лабараторыі прамысловай цеплафізікі, у 1963-1990 гг. загадчык лабараторыі фізікі кантактных з'яў Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, адначасова ў 1957-1969 гг. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі.

Распрацаваў асновы цеплавой тэорыі ліцця, цеплаабмену прымяняльна да цел складанай формы. Стварыў метады разліку працэсаў зацвердзявання металу пры ліцці пад ціскам, цэнтрабежным ліцці, ліцці намарожваннем. Прапанаваў ліццё труб і полых профіляў намарожваннем, ліццё чыгуну і сталі ў рознага тыпу кокілі (шматслойныя, з нармалізаваных элементаў і інш.), паверхневае легіраванне адлівак. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, што аб'ядноўвае тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, класічную тэрмадынаміку, цепла- і масаабмен.

Аўтар больш за 330 навуковых прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 55 вынадстваў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Тепловые основы теории литья. М.: Машгиз, 1953.
2. Теория затвердевания отливки. М.: Машгиз, 1960.
3. Литье намораживанием. Мн.: Высшая школа, 1964.
4. Техническая термодинамика и основы теплопередачи. 2 изд. М.: Металлургия, 1965.
5. Термодинамика. 3 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1968.
6. Комплексное определение хронофизических свойств материалов. Мн.: Навука i тэхніка, 1992 (совм. с C.Ф.Комликом).

Літаратура:
1. Природа и человек. 1988. №8.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі