Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Дошка гонару

З мэтай стымулявання і заахвочвання арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за высокія паказчыкі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 17 снежня 2010 г. №596 заснавана Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Палажэннем аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўстаноўлена, што на яе могуць быць занесены арганізацыі, што дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці па выніках работы за справаздачны год. Абавязковымі ўмовамі занясення на Дошку гонару арганізацый з'яўляюцца забеспячэнне высокіх паказчыкаў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, аховы працы і тэхнікі бяспекі, у тым ліку адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, што пацягнулі смерць або прывялі да страты працаздольнасці і прафзахворванняў работнікаў.

Палажэнне аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Табліца асноўных паказчыкаў дзейнасці да вылучэння арганізацыі на Дошку гонару

Колькасць месцаў на Дошцы гонару для арганізацый - 9. Занясенне на Дошку гонару ажыццяўляецца тэрмінам на адзін год. Рашэнне аб занясенні на Дошку гонару арганізацый і работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымаецца пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Арганізацыі, занесеныя на Дошку гонару па выніках работы за 2010 год